Канвеер КДБ
Ператрусы і допыты ў КДБ ідуць патокам. Пасля выбараў мінуў ужо месяц, а кіпучая чэкісцкая дзейнасць не спыняюцца ні на хвіліну. Штодзень па ўсёй краіне адбываюцца ператрусы і
допыты.
Тыдзень пачаўся з вобшукаў у офісе “Вясны (другога на працягу месяца) і яе кіраўніка Алеся Бяляцкага. У праваабаронцы 17 студзеня правялі ператрус не толькі ў яго кватэры ў Мінску,
але і на лецішчы. Канфіскавалі ноўтбук, старыя паперы і дыскі.
Ператрусы і допыты ў КДБ ідуць патокам. Пасля выбараў мінуў ужо месяц, а кіпучая чэкісцкая дзейнасць не спыняюцца ні на хвіліну. Штодзень па ўсёй краіне адбываюцца ператрусы і
допыты.
Тыдзень пачаўся з вобшукаў у офісе “Вясны (другога на працягу месяца) і яе кіраўніка Алеся Бяляцкага. У праваабаронцы 17 студзеня правялі ператрус не толькі ў яго кватэры ў Мінску,
але і на лецішчы. Канфіскавалі ноўтбук, старыя паперы і дыскі.
Карэспандэнт Радыё “Рацыя Барыс Гарэцкі арыштаваны на 14 сутак. Яго затрымалі 17 студзеня супрацоўнікі КДБ, калі ён браў інтэрв’ю ў сваякоў палітзняволеных, якія прынеслі
ім перадачы ў СІЗА КДБ. На кватэры журналіста, а таксама ў яго брата адбыліся ператрусы. А 18 студзеня суд Маскоўскага раёна Мінска вынес пастанову — 14 сутак арышту. Гарэцкага абвінавацілі
ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня.
КДБ дапытаў двух намеснікаў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. 17 студзеня па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках выклікалі ў якасці сведкі Андрэя Аляксандрава, а
18 студзеня — Аліну Суравец. А кіраўніка Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Сяргея Калякіна ў КДБ паставілі на прафілактычны ўлік. Палітыку заяўлена, што ў яго
дзеяннях знойдзена пагроза нацыянальнай бяспецы. Шкоду дзяржаўным інтарэсам, на меркаванні КДБ, наносяць у тым ліку і яго публічныя выказванні.
У Віцебску 17 студзеня па снежаньскіх падзеях дапыталі Канстанціна Халмачова. Падчас выбараў ён працаваў у ініцыятыўных групах некалькіх дэмакратычных кандыдатаў. А моладзевага актывіста Руслана
Канавалава выклікалі ў Аршанскі аддзел КДБ. Ён загадзя папярэдзіў следчага, што падпіша пратакол толькі ў тым выпадку, калі ён будзе складзены па-беларуску. Пратакол супрацоўніку КДБ давялося
перапісваць некалькі разоў, выпраўляючы граматычныя памылкі. У Наваполацку службоўцы КДБ дапыталі Сяргея Хмарава, які адбыў пасля плошчы 15 сутак у Жодзіне. На сайце Радыё “Свабода
дзвюма часткамі былі змешчаны яго развагі пра акцыю і арышт. “Гэтыя хлопцы падарылі мне натхненне і для трэцяй, — заявіў ён “Свабодзе.
А 18 студзеня адбыўся ператрус у мазырскага актывіста Аляксандра Кавальчука, які быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы, некалькі
кампакт-дыскаў з матэрыяламі пра рэпрэсіі 1930-х гадоў. У Мінску 19 снежня актывіста не было, але ў пастанове пракурора напісана, што ён удзельнічаў у “масавых беспарадках.
Камітэтчыкі паабяцалі выклікаць Аляксандра на допыт. У Віцебску дапыталі Уладзіміра Сіманковіча, намесніка кіраўніка віцебскага штаба Рымашэўскага. А таксама Яўгена Сцяпанава, сябра ініцыятыўнай
групы Андрэя Саннікава. А ў Наваполацку 18 студзеня ў КДБ быў дапытаны Аляксандр Брэжнеў. Ні ў якіх выбарчых падзеях хлопец не ўдзельнічаў і ні ў якія каманды кандыдатаў не ўваходзіў. Усяго яго
правіннасць у тым, што падчас наведвання іх горада Саннікавым і сустрэчы з выбарцамі ён уручыў кандыдату сімвалічны меч. Ад імя мясцовага рыцарскага клуба.
19 студзеня чэкісты правялі ператрусы ў офісе “Цэнтра па правах чалавека і на кватэры яго кіраўніка Раісы Міхайлоўскай. Канфіскаваныя кампутары. На допыт выклікалі экс-кандыдата ў
прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. А моладзевага актывіста Сяргея Сачыўку затрымалі і даставілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Актывіста абвінавачваюць у дачы ілжывых паказанняў. Ён быў арыштаваны на плошчы і
адбыў 10 сутак у жодзінскім ізалятары. Як вядома, у ізалятарах з затрыманымі таксама праводзіліся допыты.
Папоўніліся і спісы падазраваных і абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Па звестках праваабаронцаў, абвінавачанымі па справе праходзяць 33 чалавекі, а падазраванымі
з’яўляюцца 15 чалавек.