Капец шматвектарнасці
Пасля вяртання Аляксандра Лукашэнкі з пасяджэння Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці стала зразумела — цяпер кіраўнік Беларусі асабліва трымаецца Расіі, якая
засталася ці не адзіным уплывовым партнёрам у «шматвектарнай» знешняй палітыцы Беларусі.
Цяпер, прынамсі вербальна, кіраўнік Беларусі гатовы адправіцца ў абдымкі Расіі. Хаця не так даўно былі інфармацыйныя войны, дэманстратыўнае ігнараванне падпісання дамовы па КСАР АДКБ ды іншыя
«цёркі» паміж дзвюма «брацкімі дзяржавамі».
Пасля вяртання Аляксандра Лукашэнкі з пасяджэння Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці стала зразумела — цяпер кіраўнік Беларусі асабліва трымаецца Расіі, якая
засталася ці не адзіным уплывовым партнёрам у «шматвектарнай» знешняй палітыцы Беларусі.
Цяпер, прынамсі вербальна, кіраўнік Беларусі гатовы адправіцца ў абдымкі Расіі. Хаця не так даўно былі інфармацыйныя войны, дэманстратыўнае ігнараванне падпісання дамовы па КСАР АДКБ ды іншыя
«цёркі» паміж дзвюма «брацкімі дзяржавамі».
Лукашэнка выступіў першым інтэгратарам: у Маскве абмяркоўвалася пераўтварэнне ЕўрАзЭС у Еўразійскі эканамічны саюз, што азначае больш цесную інтэграцыю. «Мы сапраўды не прынялі гэты праект
дагавора, не падпісалі. Чаму? Таму што Казахстан выступіў катэгарычна супраць эканамічнага саюза. Казахстан запярэчыў на нашы прапановы — расіян і беларусаў, а мы былі адзіныя ў падпісанні
дагавора. Мы сказалі: «Так, дамову трэба падпісваць аб саюзе». Яны заявілі аб тым, што не трэба паскараць гэты працэс: «Дамаўляліся ў 2015 годзе выйсці на ўзровень саюзных
адносін — давайце ў 2015 годзе», — тлумачыў кіраўнік Беларусі ігнараванне яго інтэграцыйнага энтузіязму. — Раней мы прынялі падобнае рашэнне і дамовіліся, што з
2015 года мы будзем у гэтым Еўразійскім эканамічным саюзе. Тут рускія прапанавалі паскорыць гэты працэс. І беларускі бок іх падтрымаў, звярнуўшы ўвагу на дзве пазіцыі. Там у дамове, у праекце
дагавора, які яны самі прапанавалі, было напісана, што наша камісія, эканамічная камісія Хрысценкі, мае права ад імя траіх на міжнароднай арэне заключаць дамовы. Вось я даслоўна сказаў: «Мы
не супраць. Калі гэта будзе каменем спрэчак, то мы пагодзімся на гэта».
Што здарылася з ненахіляемым і незгаворлівым палітычным лідарам? Апошнім часам знешняя палітыка знаходзіцца ў такім дэкадансе, што блізка край. Нічога не маю супраць краін трэцяга свету, але фраза
Лукашэнкі: «Мы павінны мець рэзерв, дыверсіфікаваць нашу знешнюю палітыку. Таму мы адкрываем амбасады ў такіх буйных і вядомых дзяржавах, як Нігерыя» выклікае хіба што горкую
ўсмешку. Бо польскі еўрапарламентарый Яцэк Пратасевіч гаворыць пра тое, што ў Беларусі праца амбасадаў краінаў ЕС можа быць скарочаная да консульскага ўзроўню. А былы пасол Польшчы ў Беларусі на
ўмовах ананімнасці гаворыць Радыё «Свабода», што звядзенне дыпламатычнай прысутнасці да консульскага ўзроўню ёсць знакам таго, што «паміж краінамі няма палітычных адносін.
Калі няма палітычных адносін, гэта азначае, што краіна не з’яўляецца суверэннай».
Сустрэча Лукашэнкі ў Маскве праходзіла на фоне блізкага разгляду ЕС пытання аб увядзенні кропкавых санкцый супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. «Санкцыі — гэта вельмі моцны
палітычны і эканамічны пасыл краіне, — заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на пасяджэнні камітэта Еўрапарламента па міжнародных справах
20 сакавіка. — У дачыненні да Беларусі мы выказваем сваю пазіцыю вельмі ясна, і будзем рабіць гэта і надалей. ...Мы таксама пасылаем вельмі ясны паралельны палітычны сігнал адносна таго, што
вы (урад Беларусі — БелаПАН), павінны зрабіць: вы павінны вызваліць гэтых людзей (палітвязняў — БелаПАН) з турмы, вы павінны дазволіць ім вярнуцца да сваіх
сем’яў».
Ад тэмы эканамічных санкцый беларускае кіраўніцтва ліхаманіць. І, калі меркаваць па інфармацыі, што рэгулярна з’яўляецца ў публічным доступе, робіцца ўсё магчымае, каб гэтага радыкальнага
кроку пазбегнуць. Напрыклад, выданне «EUobserver» піша, што цяпер у дыпламатычных колах ЕС ідзе абмеркаванне спісу беларускіх чыноўнікаў і бізнэсмэнаў, якім можа быць забаронены
ўезд на тэрыторыю ЕС. У гэтым спісе значыцца ў тым ліку кіраўнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж. А бізнэсовец Уладзімір Пефціеў, ужо ўключаны ў «чорны» спіс ЕС,
спрабуе аспрэчыць дадзенае рашэнне ЕС у Еўрапейскім судзе. «Вы не можаце сабе ўявіць, як шмат людзей тут (у Брусэлі) пабывала», — паведаміла крыніца, маючы на ўвазе
дыпламатаў, сябраў НДА і фірмы, якія раілі выключыць Пефціева з «чорнага» спісу.
І вось у такіх абвостраных стасунках з Захадам Лукашэнка дэманстратыўна паказвае сваю аўтаномнасць у прыняцці рашэнняў. Перад яго паездкай на пасяджэнне Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай
супольнасці былі выкананыя смяротныя выракі Канавалаву і Кавалёву. Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дзяржава легальна забірае ў чалавека жыццё, і гэты пункт ёсць не менш спрэчным, чым
наяўнасць палітычных зняволеных.
Пачалі дзейнічаць спісы невыязных з краіны, ужо не першы год закрытая дарога ў сінявокі цэнтр Еўропы для многіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў замежжа, уключна з Нобелеўскімі лаўрэатамі. Кожны з
пералічаных фактаў ёсць чарговай прыступкай, што аддаляе Беларусь ад Заходняй цывілізацыі.
Цяпер пад «шматвектарнай» знешняй палітыкай масты ў заходнім кірунку палаюць яркім полымем, і кіраўнік дзяржавы фактычна ўласнаручна падлівае ў агонь алею. Гэтыя паводзіны цяжка
патлумачыць з пункту логікі, але калі паглыбіцца ў курс аналітычнай псіхалогіі... Натуральна, ва ўмовах «жалезнай заслоны» з Захадам застаецца дэманстраваць Расіі лаяльнасць і
згаворлівасць. Перакрые Крэмль кранік з ільготнымі энерганосьбітамі — і капец стабільнасці.
Козыры Аляксандр Лукашэнка вымушаны паступова здаваць. І ўсё ж застаецца адзін (дзякуючы яго супраціву, а не падтрымцы), які не выкідваецца ў адбой, — нацыянальна свядомая супольнасць. На
Дзень Волі (угодкі падпісання дэкларацыі БНР) улады Мінска дазваляюць афіцыйнае шэсце, хоць і не па цэнтральнаму праспекту. Існаванне ў краіне нацыянальнай апазіцыі — гэта аргумент у
захаванні сябе. Для Масквы больш прывабным ёсць кіраўнік «рускі са знакам якасці», чым той, хто пачне выводзіць Беларусь да ідэі «людзьмі звацца».