«Кажуць, вяртайцеся ў Мінск». Франака Вячорку асудзілі на 20 гадоў зняволення
Лукашэнкаўскі суд вынес чарговы «палітычны» прыгавор. Але зноў завочна, таму «злачынца» сядзець не будзе. І ўжо паспеў высмеяць у сацсетках крыміналны працэс.
Прысуд прызначаны галоўнаму дарадцу Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку. Мінскі гарадскі суд даў яму 20 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узммоцненага рэжыму, паведамляе Генеральная пракуратура.
Вячорку прызналі вінаватым паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
ч. 1 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі);
ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх);
ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве);
ч. 1 арт. 357 КК (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяйі іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы);
ч. 1 і 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім);
ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі);
ст. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Таксама яму прызначаны штраф у памеры 1500 базавых велічынь (60 тысяч рублёў).
Зараз Франак Вячорка жыве за мяжой, дзе ў складзе каманды Святланы Ціханоўскай займаецца палітыкай на карысць дэмакратычнай будучыні Беларусі.
На свій завочны прысуд ён адрэагаваў у сацсетках, адзначыўшы, што хацеў папрысутнічаць на судзе над сабой па відэасувязі. Але лукашэнкаўскі суд прадказальна яму гэта забараніў і прапанаваў прыехаць у Мінск асабіста.
«Уступіў я тут у забаўную перапіску з лукашэнкаўскім судом. Калі коратка, не дазволілі мне прысутнічаць на судзе над сабой і не далі азнаёміцца са справай. Кажуць, вяртайцеся ў Мінск. Затое прызначылі адваката. Я, вядома, ёй адразу напісаў, а яна тую ж песню завяла: кажа, вяртайцеся ў Мінск», — напісаў Вячорка.
Пасля выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі працягва масавыя палітычныя рэпрэсіі. У дачыненні да тых, хто пад пагрозай пераследу эміграваў, заводзіцца так званая спецвытворчасць — механізм, з дапамогай якога ўлады завочна пераследуюць апанентаў.
Прысуд Вячорку стаў чарговым у доўгім спісе асуджаных
такім чынам. «Злачынцы» ў такіх выпадках звычайна жартуюць: «Завочна
яны могуць мяне нават расстраляць».