Кураеў: Масква прызначала ў Беларусь сваіх епіскапаў без дазволу Канстанцінопаля
Протадыякан Рускай Праваслаўнай Царквы Андрэй Кураеў патлумачыў
супярэчнасці паміж РПЦ і Канстанцінопальскім Патрыярхатам тым, што «мы
(РПЦ — рэд.) стагоддзямі без дазволу адкусвалі кавалкі іх кананічнай тэрыторыі».
«Той жа Крым, напрыклад. Калі пры Кацярыне, Пацёмкіне і Сувораве Расійская імперыя ўзяла гэты паўвостраў, там ужо паўтары тысячы гадоў жыла Грэцкая епархія. Мяркуйце самі: спачатку Сувораў усіх праваслаўных грэкаў высылае адтуль кудысьці ў стэп, а потым абвяшчаецца, што тэрыторыя пераходзіць у падпарадкаванне Расійскаму Сіноду. У Бесарабіі таксама задоўга да з’яўлення «сені сяброўскіх штыкоў» была свая Малдаўская царква і яна таксама была ў складзе Канстанцінопальскай Царквы. І зноў, прысвойваючы тэрыторыю, ніхто нікога не спытаў», — адзначыў ён.
Пра Кіеўскую мітраполію, паводле яго слоў, наогул асобная размова. «Канстанцінопальскі Патрыярх у 1686 годзе пад ціскам рускіх дыпламатаў і турэцкага ўрада пагадзіўся перадаць Кіеў Маскве, але ўжо праз два месяцы сінод яго ж царквы зняў яго з пасады. А ў прамежку ён паспеў напісаць маскоўскім субрату, што лічыць яго толькі сваім «намеснікам» у Кіеве.
Праблемы ўзнікалі і раней: 1654 год, войскі цара Аляксея Міхайлавіча захопліваюць Смаленск, Магілёў. Літва (Беларусь) у царкоўным сэнсе ўваходзіла ў склад Кіеўскай мітраполіі. Гэта значыць, зноў Канстанцінопальскі патрыярхат не спыталі, а проста прызначылі сваіх біскупаў. А калі ўжо ў дваццатым стагоддзі Расейская імперыя ўсё ж распалася, Канстанцінопаль, як мог, нам адпомсціў: абвясціў Кіеўскую мітраполію зноў сваёй, а з ёй Эстонскую, Польскую, Фінскую і гэтак далей. Так што прычыны рознагалоссяў сыходзяць у глыбіню стагоддзяў», — падкрэсліў Андрэй Кураеў.
Паводле krynica.info