Малако зноў ідзе на ўсход

Малочная вайна была кароткай, але запамінальнай: пад сякеру забароны трапілі 1200 найменняў малочнай прадукцыі, з якіх па замірэнню рэанімавана ўсяго толькі 273.

“Да 139 відаў прадукцыі, якая была дапушчана па ўдакладненаму першаму спісу, сёння (22 чэрвеня) мы дадалі яшчэ 134 віды прадукцыі. У выніку 273 наймення малочнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў з заўтрашняга дня могуць увозіцца на тэрыторыю Расіі, — цытуе РИА «Новости» галоўнага санітарнага ўрача Генадзя Анішчанку.

Прэзідэнта ж Расіі малочны канфлікт азадачыў. “Сітуацыя ж абсалютна простая — трэба гандляваць цывілізавана, нават такім блізкім, братэрскім краінам, як Расія і Беларусь. Мы яшчэ год таму сказалі, што трэба змяніць сертыфікаты на тую прадукцыю — мясную і малочную, — якую ўвозіць Беларусь, — заявіў Дзмітры Мядзведзеў. Пры гэтым ён дадаў, што расійскі рынак хаця і вялікі, але ўсё ж абмежаваны, а свае вытворцы Расіі ўсё роўна даражэй.
Паміж тым, завяршэнне “малочнай вайны падаравала яшчэ адну цікавую навіну — “Русский Newsweek назваў прычыну канфлікту. Па меркаванню экспертаў выдання, яна ў тым, што Расія прапанавала Мінску прадаць 12 малочных заводаў, у якіх былі зацікаўлены расіяне.
“Русский Newsweek распаўсюдзіў інфармацыю, што дамова пра продаж была заключаная яшчэ перад тым, як Расія запланавала выдаць крэдыт Беларусі: пасля першага ж траншу прадаць заводы. Аднак гэтага так і не адбылося. Дзеля справядлівасці трэба дадаць, што беларускі бок таксама пакуль застаўся без апошняга траншу крэдыту, пра які як быццам бы існавала дамова.
Да гэтага часу цяжка адназначна назваць пераможцу “малочнай вайны. Хутчэй за ўсё, гэта не Беларусь — усё ж нават пасля пашырэння спісу дазволеных, пад забаронай застаюцца каля тысячы найменняў малочных вырабаў. Але дэмарш прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі быў дастаткова цікавым крокам.