Моладзь — за бяспечны, спарвядлівы гуманны свет
Больш за сотню маладых людзей з дванаццаці рэгіёнаў Беларусі за некалькі дзён да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы сабраліся пад Мінскам на форум “Моладзь — за бяспечны, справядлівы гуманны свет. Мерапрыемства ладзілася ўжо сямнаццаты раз. Арганізатарамі выступілі Грамадскае аб’яднанне “Дзецям Чарнобыля, Моладзевы сацыяльны цэнтр “Майстэрня будучыні пры падтрымцы нарвежскага фонду імя Рафта.
Больш за сотню маладых людзей з дванаццаці рэгіёнаў Беларусі за некалькі дзён да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы сабраліся пад Мінскам на форум “Моладзь — за бяспечны, справядлівы гуманны свет. Мерапрыемства ладзілася ўжо сямнаццаты раз. Арганізатарамі выступілі Грамадскае аб’яднанне “Дзецям Чарнобыля, Моладзевы сацыяльны цэнтр “Майстэрня будучыні пры падтрымцы нарвежскага фонду імя Рафта.
Як адзначылі падчас адкрыцця форума яго маладыя вядучыя, “моладзь — гэта будучыня кожнай краіны, таму невыпадкова на розных сустрэчах, семінарах, канферэнцыях абмяркоўваецца роля моладзі ў развіцці краін і рэгіёнаў. “Менавіта мы — маладое пакаленне, якое жыве і дзейнічае зараз, у стане забяспечыць будучыню сабе і сваім нашчадкам. Беларусь — еўрапейская краіна, але з моманту абвяшчэння сваёй незалежнасці ў 1991 годзе яна неаднаразова імкнулася зрабіцца часткаю адзінае Еўропы. Але Еўропа без межаў з’явілася не адразу. Цяперашні Еўрапейскі Саюз як супольнасць дзяржаваў узнік у выніку працяглых абмеркаванняў, кампрамісаў і надзеяў, — нагадала вядоўца Алена. Так што ў Беларусі яшчэ карпатлівы шлях да сям’і еўрапейскіх народаў.
Варта звярнуць увагу, што чарговы Моладзевы форум, да якога ніякага дачынення не маюць дзяржаўныя структуры ці афіліраваныя з дзяржавай арганізацыі, невыпадкова адбываўся фактычна напярэдадні 26-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Многія ўдзельнікі цяперашняга, ды і папярэдніх форумаў, ладжаных пад эгідаю ГА “Дзецям Чарнобыля (старшыня — прафесар Генадзь Грушавы) у свой час удзельнічалі ў аздараўленчых праграмах і моладзевых праектах гэтага грамадскага аб’яднання, больш вядомага ў краіне і ў свеце як Беларускі дабрачынны фонд “Дзецям Чарнобыля.
У сярэдзіне і пры канцы 1990-х гадоў мінулага стагоддзя і на пачатку 2000-х сённяшнія маладзёны былі яшчэ зусім маленькімі прадстаўнікамі беларускага грамадства, якім патрабавалася дапамога. Бо многія з іх жылі і працягваюць жыць на тэрыторыях, якія пацярпелі ў выніку чарнобыльскае навалы. Сёння гэтыя маладзёны самі спрабуюць дапамагаць іншым, змяніць сітуацыю ў Беларусі ў лепшы бок. Альтэрнатывы атамнай энергетыцы, эфектыўнае самакіраванне, сацыяльная адаптацыя, праблема будаўніцтва АЭС у Беларусі ды іншыя пытанні былі актуальнымі падчас працы як апошняга, так і папярэдніх форумаў. І, натуральна, наступствы катастрофы на ЧАЭС, пра якія многія з маладзёнаў, на вялікі жаль, ведаюць не па чутках, і трагедыя на японскай АЭС “Фукусіма–1.
Аўтару гэтых радкоў на ўласныя вочы даводзілася бачыць, якія цудоўныя экалагічныя і зберагальныя праекты рэпрэзентавалі нашы беларускія вундэркінды! Гэта і праекты па эфектыўнаму знішчэнню смецця, і па эканоміі электра — і цеплавой энергіі, гэта і ідэі (у заровым сэнсе) па ачышчэнню мазгоў абывацеля, якому абыякава нават тое, куды ён шпурне звычайную пляшку ці пакунак ад цукерах ці што іншае. Апісаць гэта немагчыма, гэта трэба бачыць.
Адзначу, што некаторыя ўдзельнікі цяперашняга форума бралі актыўны ўдзел у леташняй “Вандроўцы міра (Friedensfahrt) па Германіі і Швейцарыі, падчас якой наведалі еўрапейскі офіс
ААН і Сусветную арганізацыю аховы здароўя (Жэнева), а таксама магільнік ядзерных адходаў у нямецкім гарадку Горлебэн, вакол якога не спыняюцца акцыі пратэсту эколагаў ды іншых праціўнікаў атамнай
энергетыкі, а ў Гановеры правялі сустрэчы ў палмаменце федэральнай зямлі “Ніжняя Саксонія (ФРГ). Гэтая дзесяцідзённая акцыя, прысвечаная 25-м угодкам катастрофы на ЧАЭС, ладзілася
сумесна з Федэральнай працоўнай групай “Дзецям Чарнобыля з Германіі (старшыня — пастар Буркхард Хомайер), а таксама швейцарскімі грамадзянскімі
ініцыятывамі.