Над Плутонам выявілі блакітнае неба
Касмічны апарат New Horizons перадаў першыя каляровыя выявы атмасферы Плутона, якая, як высветлілася, вельмі падобная па колеры на зямную.

Колер атмасферы абумоўлены рассейваннем святла на маленькія арганічныя сажападобныя часціны, якія завуцца толінамі. Самі толіны маюць чырвоны або шэры колер, але рассейваюць ў блакітнай вобласці спектру, піша выданне N + 1.
На думку навукоўцаў, толіны ўтвараюцца ў атмасферах ледзяных целаў у выніку апраменьвання метану і азоту ультрафіялетавым выпраменьваннем Сонца. Пад дзеяннем УФ выпраменьвання малекулы іянізуюць, утвараючы розныя катыёны і аніёны, якія затым здольныя рекамбінаваць у больш складаныя арганічныя макрамалекулы. Упершыню падобны працэс быў знойдзены ў атмасферы Тытана (аднаго з месяцаў Сатурна). Малекулы працягваюць расці аж да утварэння дробных часціц, якія затым выпадаюць на паверхню планеты, афарбоўваючы Плутон у чырвоны колер.
Паводле: Interfax.by