Новыя сімвалы Беларусі
Ёсць такая гісторыя. Задумаў неяк Паскробышаў (персанальны рэферэнт Сталіна) «падсядзець» тады яшчэ не маршала, але кіраўніка фронтам Ракасоўскага. І прыйшоў да Сталіна, маўляў Ракасоўскі маральна разбэшчваецца, ніводнай спадніцы не прапускае, пры жывой жонцы ў яго ў палюбоўніцах Любоў Арлова, але і ёй ён здраджвае з любымі сувязісткамі-тэлеграфісткамі. «А як справы на фронце ў таварыша Ракасоўскага?», — запытаўся Сталін. Абмеркаванне пераключылася на тое, што на фронце ў Ракасоўскага ўсё добра.
Ёсць такая гісторыя. Задумаў неяк Паскробышаў (персанальны рэферэнт Сталіна) «падсядзець» тады яшчэ не маршала, але кіраўніка фронтам Ракасоўскага. І прыйшоў да Сталіна,
маўляў Ракасоўскі маральна разбэшчваецца, ніводнай спадніцы не прапускае, пры жывой жонцы ў яго ў палюбоўніцах Любоў Арлова, але і ёй ён здраджвае з любымі сувязісткамі-тэлеграфісткамі. «А
як справы на фронце ў таварыша Ракасоўскага?», — запытаўся Сталін. Абмеркаванне пераключылася на тое, што на фронце ў Ракасоўскага ўсё добра. Ужо сыходзячы, Паскробышаў запытаўся ў
Сталіна: «Так што ж мы будзем рабіць з Ракасоўскім?» «Зайздросціць», — адказаў Іосіф Вісарыёнавіч.
Гэта гісторыя цалкам пасуе да сітуацыі, якая здарылася з адным з сузаснавальнікаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгіем Дзмітруком. 1 снежня аўдыёзапісы, што тычацца
Дзмітрука, з’явіліся на адным з форумаў на партале tut.by і разасланыя большасці інфармацыйных рэсурсаў. «Прадстаўніцы старадаўняй прафесіі Оля, Лена і Юля» абвінавацілі
Дзмітрука ў запазычанасці за «паслугі».
«Я звярнуўся ў пракуратуру Кобрына з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням інтэрнэт-рэсурсу tut.by, на форуме якога былі апублікаваныя гэтыя запісы. Апрача таго, я звярнуўся да
адміністратараў партала з тым, каб яны выдалілі гэты форум. Да гонару рэсурсу tut.by, форум быў выдалены на працягу дзвюх гадзін. Апрача таго, я звярнуўся да адміністрацыі партала mail.ru, з якога
ішла рассылка паклёпніцкіх матэрыялаў, з просьбай заблакіраваць адрас, з якога гэтыя матэрыялы рассылаліся. Адказу я пакуль не атрымаў», — сказаў Дзмітрук.
Паводле яго слоў, у яго ўжо ёсць дамоўленасць з незалежнымі экспертамі наконт правядзення аналізу аўдыёзапісу. «Я ведаю, што з дапамогай тэхнічных сродкаў можна зрабіць які заўгодна мантаж.
Але з дапамогай тых жа сродкаў можна ўстанавіць і факт мантажу. Менавіта гэта я і збіраюся зрабіць. Я не сумняваюся, што нам удасца даказаць мантаж», — зазначыў Георгій.
Навошта нешта даказваць? Гэта ж суцэльны пазітыўны піяр у дачыненні да Дзмітрука ў прыватнасці і да БХД цалкам!
Дзмітруку — больш за 40 гадоў. У яго ёсць жонка і пяцёра дзяцей. А што такое пяцёра дзяцей, разумее кожны, хто мае хоць аднаго. Першага пасадзі на гаршчок, у другога правер дзённік, трэцяму
дапамажы задачку па матэматыцы рашыць, чацвёртага пакармі, пятаму памперсы памяняй, а гэтым часам першы ўжо гуляцца хоча, дый гаршчок трэба вынесці. Жонку трэба ўлагодзіць, і пры гэтым Дзмітрук яшчэ
бавіць час з трыма путанамі разам і адначасова? Гэта ж якое здароўе трэба мець! Сапраўды, як казаў таварыш Сталін, якога так не любіць БХД: «Зайздросціць трэба, таварыш
Паскробышаў!»
Дзмітрук — гэта новы секс-сімвал Беларусі для ўсіх беларускіх дзяўчатак. Славамір Адамовіч і Адам Глобус, якія ў сваіх творах выхваляліся ўласнымі амурнымі прыгодамі, нервова паляць убаку.
Да іх далучаецца вядомы лавелас Сільвіа Берлусконі і кажа ім: «Аблажаліся мы, пацаны...»
Дарэчы, пра Берлусконі. Здавалася б, з часоў Біла Клінтана гэта быў першы візіт у Беларусь палітыка такога ўзроўню. Гэта ж не кіраўнік дзяржавы «трэцяга свету» і не прэзідэнт адной
з краінаў СНД. Гэта кіраўнік не апошняй дзяржавы ў Еўрасаюзе! Раней беларускі МЗС на кожным скрыжаванні распавядаў бы пра «прарыў у адносінах з Еўропай». А тут узнікае ўражанне, што
сябар Сільвіа прыляцеў, і нават, як кажуць, «гарбаты не папіўшы», зляцеў па сваіх справах. Дарэчы, ніхто не абмяркоўвае канкрэтныя вынікі гэтага візіту. Нібыта іх і не было. Сродкі
масавай інфармацыі абмяркоўваюць сам факт візіту, і тое, што Берлусконі набыў у Мінску.
«Пасля ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі, кіраўнік ураду Італьянскай Рэспублікі вырашаў прагуляцца па нашай сталіцы. Кароткі шпацыр скончыўся ў краме
«Крышталь», што на галоўным праспекце. Там уладальнік футбольнага клуба «Мілан» набыў цукерачніцу і вазу для садавіны барысаўскай вытворчасці агульным коштам больш
за 800 тысяч беларускіх рублёў», — піша пра Берлусконі «Наша Ніва». Не адстае і «Камсамольская праўда» ў Беларусі», якая паведамляе пра
наведванне сябрам Сільвіа крамы «Лянок».
Што можна сказаць? Пра канкрэтныя вынікі гэтага візіту ніхто не піша. Можа, Берлусконі і паставіў свой камерцыйна каштоўны подпіс пад нейкімі кантрактамі, але пра гэта ніхто ні слова не сказаў.
Інфармацыя — закрытая, толькі чуткі, што Берлусконі падпісаў нейкія банкаўскія кантракты і кантракты на мадэрнізацыю ваеннай тэхнікі. Больш — нічога. Складваецца ўражанне, што
спадар Сільвіа жыць не мог без беларускай цукерачніцы.
І яшчэ адна знакавая падзея. Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і
рэферэндумаў.
Законапраект змяняе парадак фарміравання выбарчых камісій. Спрашчаецца парадак вылучэння кандыдатаў, у тым ліку ад палітычных партый. А таксама парадак правядзення перадвыбарчых сустрэч з
грамадзянамі ў выглядзе масавых сходаў, пікетаў. Кандыдаты маюць права праводзіць масавыя мерапрыемствы па перадвыбарчай агітацыі ў паведамляльным парадку ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, а
таксама магчымасць ажыццяўляць сумесную агітацыю. Падчас правядзення мясцовых выбараў выключаецца парог яўкі выбаршчыкаў, неабходны для прызнання таго, што выбары ў мясцовыя саветы адбыліся.
Як гэта адгукнецца — пабачым у наступным годзе.