Падвешаная стабільнасць
Упэўненасць у стабільным заўтра імкліва знікае. Дастаткова зайсці ў краму і паглядзець, як людзі скрынкамі скупляюць алей, цукар, крупы, а пад пунктамі абмену валют стаяць доўгія чэргі, каб канвертаваць рубель у еўра ці долары, у чаканні, што нехта здасць дзясятку-другую замежных банкнот. Нарастанне адчування асуджанасці на крах падмацоўваецца і тым, што кіраўніцтва Беларусі адмаўляецца гаварыць аб складанасці эканамічнай сітуацыі. Ніхто з прадстаўнікоў ураду не агучвае канкрэтнага плану мераў, што мусяць прадухіліць абвал беларускай эканомікі.
Упэўненасць у стабільным заўтра імкліва знікае. Дастаткова зайсці ў краму і паглядзець, як людзі скрынкамі скупляюць алей, цукар, крупы, а пад пунктамі абмену валют стаяць доўгія чэргі,
каб канвертаваць рубель у еўра ці долары, у чаканні, што нехта здасць дзясятку-другую замежных банкнот. Нарастанне адчування асуджанасці на крах падмацоўваецца і тым, што кіраўніцтва Беларусі
адмаўляецца гаварыць аб складанасці эканамічнай сітуацыі. Ніхто з прадстаўнікоў ураду не агучвае канкрэтнага плану мераў, што мусяць прадухіліць абвал беларускай эканомікі.
Сацыёлагі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў прыводзяць вынікі нацыянальнага апытання, праведзенага ў снежні мінулага года. Звернем увагу, што акурат напрыканцы
2010-га былі падвышаныя заробкі бюджэтнікам, стрымліваўся рост коштаў.
«Параўнанне «эканамічнага самаадчування» беларусаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года з тым, якім яно было пасля выбараў 19 сакавіка 2006 года, паказвае
пагаршэнне. Так, колькасць рэспандэнтаў, якія адзначылі, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы пагоршылася, узрасла з 12% да 16%, нягледзячы на тое, што сярэдні памер даходаў (у тым
ліку зарплаты, пенсіі, дапамогі і іншыя падпрацоўкі), які прыходзіўся на аднаго члена сям’і ў мінулым месяцы, узрос са 119 да 200 долараў, — гавораць аўтары апытання. —
Узрастае трывога за будучыню: калі пяць гадоў таму 44,3% меркавалі, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады палепшыцца, то сёння — толькі 30,6%. Таму, як і раней,
беларусы больш спадзяюцца на «цвёрдую валюту», чым на свае рублі: найбольшым даверам у іх карыстаюцца долары ЗША (47,4%) і еўра (17,7%). Колькасць тых, хто лічыць, што «ў
цэлым сітуацыя ў Беларусі развіваецца ў правільным кірунку», за гэты час знізілася з 59,5% да 54,2%, а ў «няправільным», наадварот, узрасла з 30,7% да
32,5%».
Вынікаў падобнага апытання на бягучы перыяд пакуль няма, аднак агульныя настроі істотна зрушыліся ў адмоўны бок. Але імклівы рост цэн на прадукты харчавання, спажывецкія тавары, камунальныя паслугі,
праезд у транспарце ад кашалькоў беларусаў не схаваеш. Негатыўныя чаканні раней былі больш характэрныя для сталіцы — уплывала адкрытая інфармацыйная прастора. Цяпер і жыхары рэгіёнаў
заклапочаныя пытаннямі «чаго чакаць далей?», бо ў дадатак да беспрацоўя, якое мае месца ў рэальнасці, а не на паперы, больш нізкіх заробках, чым у сталіцы, ёсць нявызначанасць.
Кіраўніцтва Беларусі адмаўляецца гаварыць аб складанасці эканамічнай сітуацыі. Ніхто з прадстаўнікоў ураду не агучвае канкрэтнага плану мераў, што мусяць прадухіліць абвал беларускай эканомікі.
Кіраўніцтва Нацыянальнага банка ўводзіць адну за другой пастановы, якія сведчаць калі не аб паніцы ў галовах яго кіраўніцтва, то аб сутаргавых спробах справіцца з нарастаючым комам праблем.
Напрыклад, ужо ў студзені быў выдадзены ўказ, якім забараняецца юрыдычным асобам браць крэдыты ў валюце для авансавання імпарту. Потым з’яўляецца пастанова Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь і Нацыянальнага банка ад 2011.02.25 № 240/5 «Аб разліках па імпарце некаторых тавараў» пра абмежаванне разлікаў на партыі тавараў, коштам больш за 50 тысяч еўра. Усім стала
зразумела, што з валютнымі запасамі кепска, да таго ж ствараюцца праблемныя сітуацыі для бізнэсу. Потым Нацбанк павялічвае да 30 дзён тэрмін рэзервавання сродкаў у беларускіх рублях на пакупку
замежнай валюты на біржы, потым адмяняе гэтае рашэнне з пазнакай «прыярытэтнасці накірункаў». І хаця гэта хутка адмянілі, сітуацыю гэты ўжо не змяніла.
Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць заявіў, што праблемы з валютай — гэта вынік хуткага падвышэння мытных пошлін, чэргаў ля абменнікаў, уведзеныя абмежаванні на
пакупку валюты бізнэсоўцамі.
Эксперты настойваюць на радыкальных мерах, інакш трэба чакаць сістэмнага крызісу. «Уведзены Нацбанкам мараторый на якія-небудзь дзеянні — гэта спроба схавацца ад рашэння праблем.
Можна вітаць заявы Нацбанка аб тым, што яны будуць ствараць пазабіржавы рынак, але трэба ствараць і ўмовы, пры якіх ён будзе працаваць. А такая ўмова адна — дэвальвацыя рубля. Рубель трэба
адпусціць у свабоднае плаванне», — прыводзіць «Інтэрфакс—Захад» словы старшыні бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. Куняўскага Георгія
Бадзея.
Кіраўніцтва краіны ідзе па наезджанай дарозе — пошук крэдытаў на падтрыманне беларускага рубля. Беларусь падала ў Міністэрства фінансаў Расіі праект праграмы антыкрызісных мер для атрымання
стабілізацыйнага крэдыту ў 1 мільярд долараў. Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў паведаміў журналістам, што ў праграме закладзены меры па ўзмацненні жорсткасці падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі.
Але канкрэтыкі пакуль няма, як і гарантыі, што гэтыя меры будуць рэалізаваныя.