Паказальная расправа
2 сакавіка па справе аб “масавых беспарадках вынеслі тры прысуды. Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар экс-кандыдата Андрэя Саннікава, атрымаў 4 гады, Зміцер Новік
— 3,5, Аляксандр Малчанаў — 3 гады. Усіх трох асудзілі да зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
(На здымку: Аляксандр Атрошчанкаў)
2 сакавіка па справе аб “масавых беспарадках вынеслі тры прысуды. Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар экс-кандыдата Андрэя Саннікава, атрымаў 4 гады, Зміцер Новік — 3,5, Аляксандр Малчанаў — 3 гады. Усіх трох асудзілі да зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
(На здымку: Аляксандр Атрошчанкаў)
Працэс адбываўся ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Прысуд вынесла суддзя Таццяна Чэркас. Пракурор Таццяна Маладцова патрабавала для падсудных па 5 гадоў пазбаўлення волі.
“Прагнозы дрэнныя. Калі шараговым удзельнікам акцыі пракуратура патрабуе ад 3 да 8 гадоў, то што будзе з арганізатарамі? Там гэтыя рамкі — ад 8 да 15 гадоў, — так
пракаментаваў журналістам сітуацыю кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна Алесь Бяляцкі.
Хлопцаў абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках па папярэдняй змове (арт. 293 КК). Малчанава і Новіка — у пашкоджанні дзвярэй Дома ўрада, нанясенні ўдараў рукамі і нагамі па дзвярах.
Атрошчанкава — што нанёс “не менш за адзін удар па шчытах у дзвярным праёме. І ажыццяўляў іншыя “актыўныя фізічныя дзеянні па пранікненні ў будынак.
Малчанаву выставілі і абвінавачанне ў абразе дзяржаўнай сімволікі па арт. 370 КК (зняў з будынка КДБ 2 дзяржаўныя сцягі і кінуў на зямлю).
Аляксандр Малчанаў
Зміцер Новік
Адвакаты перадусім даводзілі ў судзе, што “масавых беспарадкаў не было. Шэсце і мітынг праходзілі мірна. За выключэннем разбітага шкла ўваходных дзвярэй Дома ўрада, ніякіх
інцыдэнтаў не было. “Невялікая група асоб — ад 7 да 15 — разбіла шыбы. Білі толькі 5 чалавек, а астатнія — больш за 10 тысяч чалавек— нічога не
пашкодзілі, не было ніякіх бясчынстваў і масавых беспарадкаў, — падкрэсліў Вадзім Мушынскі, адвакат Атрошчанкава.
У судзе не пацвердзіўся нават “адзін удар Атрошчанкава. А выкліканыя супрацоўнікі КДБ зазначылі, што знятыя Малчанавым сцягі не былі пашкоджаныя. Камітэтчыкі іх потым зноў павесілі
на месца. То бок, як кажа адвакат Алена Быліна, у дзеяннях падабароннага не было знявагі сімволікі. І што датычыцца беспарадкаў, то гвалту з асобы, падпалаў, разбурэнняў і збройнага супраціву, якія
прадугледжвае гэты артыкул, Малчанаў не ўчыняў. А паводле Андрэя Санковіча, адваката Новіка, яго падабаронны не наносіў удараў, а толькі ціснуў на загародку. І яго дзеянні нельга кваліфікаваць як
удары і знішчэнне маёмасці.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што такія выракі — гэта тэндэнцыя, і чакаць апраўдальных прысудаў ужо не варта. “Ніякіх доказаў масавых беспарадкаў у судзе так
прад’яўлена і не было — ніякіх доказаў узброенага супраціву, падпалаў і ўсяго таго, што следства там ім панапісвала. Нават Малчанаву, які прызнаў, што ён штосьці дзесьці разбіў і
зняў сцяг — пакаранне несуразмерна, і ўвогуле не тая кваліфікацыя, — сказаў Стэфановіч.
“Гэта проста паказальная расправа, — адзначыў Валянцін Стэфановіч.
Нагадаем, што 10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна працягнуцца суды над расіянамі Арцёмам Брэусам і Іванам Гапонавым. А таксама — над Дзмітрыем Мядзведзем. Першы прысуд вынеслі 17 лютага
Васілю Парфянкову — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.