Праблема роўнасці, або моўная дыскрымінацыя

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, мы маем дзве дзяржаўныя мовы, што ўжо прадугледжвае іх роўнасць. Але наколькі гэтая роўнасць саблюдаецца? Менавіта гэтае пытанне Валянцін Стэфановіч абмеркаваў на кухні ТБ “Вясны” разам з кіраўніком юрыдчнага аддзелу беларускага Хельскінскага камітэта Гары Паганяйла, і мовазнаўцам Зміцерам Саўка.



dyskrymnacyja_pa_movie.jpg

Няроўнасць у выкарыстанні моў ідзе ад дзяржавы?

Дыскрымінацыя беларускай мовы — гэта сапраўды праблема, лічыць Гары Паганяйла Роўнасць мовы не выконваецца менавіта па ініцыятыве вярхоў: “Згодна перапісу насельніцтва, які быў у 2009 годзе, 83% жыхароў нашай краіны самаідэнтыфікавалі сябе беларусамі. Але толькі 53% лічуць роднай мовай беларускую. Даследванні паказваюць, што гэты працэнт завышаны”. Юрыст тлумачыць гэта тым, што, мажліва, на бытавым узроўні ці, прымаючы ўдзел у рэлігійным кульце, можа быць гэтыя людзі і размаўляюць па-беларуску, але ў адносінах з дзяржавай і іншымі людзьмі яны часцей ужываюць рускую мову. “Нашыя даследвальнікі кажуць, што чыстай беларускай мовай карыстаюцца 7-10% беларусаў”, — пракаментаваў Гары Пятровіч.

“Калі дзяржава бярэ на сябе абавязак усё ж такі абслугоўваць абедзве мовы, то яна павінна спаўняць гэты абавязак. Калі дзяржава заяўляе, што абедзве мовы афіцыйныя, гэта азначае, што ўсе аднолькава карыстаюццца і рускай, і беларускай мовамі. Сам кантэкст заканадаўства аб двухмоўі падказвае, што ніякай розніцы паміж мовамі няма. Такім чынам, гэта прадугледжвае роўнае валоданне мовы тымі, хто рэпрэзентуе ўладу — пачынаючы ад Гаранта, сканчваючы самымі маленкімі гарантамі, на ўзроўні Дома кіраўніцта. Дзяржаве застаецца выконваць ўзятыя абавязкі. І не мае значэння, колькі працэнтаў беларусаў размаўляюць на “мове”, — лічыць Зміцер Саўка.

Заканадаўства па-беларуску: міф ці рэальнасць?

Дыскрымінацыя беларускай мовы асаблівым чынам праяўляецца ў напісанні заканадаўчых дакументаў. У нашай краіне заканадаўства ў асноўным выдаецца на рускай мове. Паводле Гары Паганяйла, з аднаго боку, закон і Канстытуцыя гарантуюць роўнасць двух моў. А на практыцы толькі 3% заканадаўчых дакументаў выдаецца на беларускай мове. Гэта такія дакументы, як пастановы аб службовых і кар’ерных прызначэннях, аб ўзнагароджанні і прысваенні ганаровых чынаў, пастановы, звязаныя з культуралагічнымі, гістарычнымі, моўнымі і адукацыйнымі працэсамі.

Між іншым, Гары Паганяйла ўзгадаў, што нават у савецкія часы сітуацыя з двухмоўнымі дакументамі была лепшая, бо ўсе атрымлівалі акты, нават працэсуальныя, на двух мовах.

Прыкладам для Беларусі, па меркаванні Зміцера Саўкі можа быць Канада: “Канада — гэта прыклад таго, як выкарыстоўваецца закон аб білінгвізме. Абслаютна любыя надпісы, незалежна ад таго, дзяржаўныя яны ці камерцыйныя, дублюецца. Калі дубляжу не будзе, гэта выкліча незадавальненне ў грамадстве. Хочацца правыесці ў прыклад яшчэ і Нарвегію. Раней яна была васалам шведскага караля. Усе вярхі размаўліл  па-дацку. Пасля Нарвегія зразумела, што трэба врятацца да каранёў. Зараз дзяржаўная мова ў гэтай краіне — нарвежская трасянка (дацка-нарвежская мова), якой надалі статус афіцыйнай мовы. А сапраўдная нарвежская мова зараз знаходзіцца ў стане канкурэнцыі. Але ў любым выпадку нарвежцы пераадолілі гэты моўны крызіс і пайшлі далей. Мы знаходзімся ў такім стане, у якім Нарвегія была ў 19 стагоддзі. Яшчэ адна краіна, якая мела такі ж моўны крызіс, але, на жаль, не пераадоліла яго, — Ірландыя. Пад ціскам значная частка краіны страціла мову і стала размаўляць па-англійску. Пры модзе на ўсё ірладнскае — музыку, танцы — ірландцам не ўдаецца адрадзіць мову. Гэта той прыклад, за якім ісці не варта.”.

Калі суддзя не можа весці працэс па-беларуску, яго можна звольніць!

Наступная сфера, дзе дыскрымінуюцца правы беларускай мовы, — гэта судавытворчасць. Суддзя, натуральна, павінен валодаць двума мовамі, але існуе шмат прыкладаў, калі прадстаўнік правапарадку наўпрост адмаўляецца весці судовы працэсы, калі яго ўдзельнікі пачынаюць размаўляць па-беларуску: “Шэраговы гармадзянін можа валодаць адной мовай, — каментуе сітуацыю Гары Паганяйла, — але калі справа тычыцца суддзі і судавытворчасці, то тут уступае ў сілу закон аб дзяржаўнай службе. Усе дзяржслужачыя абавязаны валодаць і адной, і другой дзяржаўнай мовай. Калі ён валодае толькі адной мовай, то ён не можа займаць гэтую пасаду. Таму ўсе разважнні суддзі: “А я хачу так” — незаконныя””.

Але існуюць такія выпадкі, калі суддзя кажа, што толькі на пісьмовы зварот ён можа адказваць па-беларуску. Гары Паганяйла патлумачыў, што ў такім выпадку суддзі робяць падмену паняццяў: “Закон аб мове ўключае 34 артыкулы. Але у рознх артыкулах раскіданыя злучнікі “і” ці “альбо”. Таму суддзі і паводзяць сябе так, нібыта яны маюць выбар якой мовай карыстацца — “або рускай, або беларускай”. Яны замыкаюць права выбара на сябе, а не на грамадзяніне. Знаходзячыся ў крэсле дзяржаўнага служачага, ты павінен гарантаваць правы і свабоды грамадзяніна”.

Так што ж трэба рабіць, каб саблюдаўся дзяржаўны статус і рускай, і беларускай моў?

“Мы ставілі гэтае пытанне перад Канстытуцыйным судом. Мы дамагаліся, каб прынялі пастанову, дзе было б прапісана, што дзяржаўныя служачыя мусяць размаўляць на той мове, якую  абіраюць грамадзяне. Але нам адказалі нешта накшталт: “Мы раней прымалі пастановы на гэтую тэму, і больш не хочам вяртацца да яе”. Мы звярталіся і ў нацыянальны Сход, і ў Савет міністраў, і да прэзідэнта. Усе аднекваюцца. А Юнэска лічыць, што беларуская мова паміраючая. Колькі яшчэ часу трэба, каб мова стала “памерлай?” — задаецца пытаннем Гары Паганяйла:

”Найлепшы спосаб быць пачутым — гэта магутны голас знізу. Калі масава грамадзяне будуць размаўляць па-беларуску, сітуацыя будзе мяняцца. Не ўсе залежыць ад нас . Але мы мусім зрабіць тое, што залежыць менавіта ад нас”, — упэўнены Зміцер Саўка.