Абаронца Бабарыкі і Калеснікавай падаў скаргу ў суд на пазбаўленне яго ліцэнзіі, але яму адмовілі
16 кастрычніка 2020 года было спынена дзеянне ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі, які абараняў Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву. Прычынай стаў каментар адваката TUT.BY, дзе той распавёў, якія дзеянні можа распачаць генеральны пракурор у сувязі з відэа і сведчаннямі збіцця людзей 9-12 жніўня ў ізалятарах і аддзяленнях міліцыі. Спробы абскардзіць спыненне ліцэнзіі ў раённым судзе былі беспаспяховыя, аднак і Мінгарсуд пакінуў рашэнне ў сіле.