Інфаграфіка: Беларуская мова ў адукацыі

Паводле статыстычнага зборніка «Образование в Республике Беларусь, 2015», у дашкольных установах — дзіцячых садках — на беларускай мове выхоўваюцца 43 тысячы дзяцей (10%).



Колькасць школьнікаў, якія вывучаюць усе прадметы на беларускай мове ў школе, за апошнія чатыры гады знізілася з 19% да 14%.

Таксама скарачаецца колькасць абітурыентаў, якія абралі беларускую мову на цэнтральным тэставанні. У 2015 годзе беларускую мову здавалі толькі 24% выпускнікоў, 76% — рускую. У 2007 годзе суадносіны былі раўнейшымі: 42% выпускнікоў здавалі тэст па беларускай мове і 58% па рускай.

9974f4de_de66_4373_b197_770ba2eb37d2_w640_s.png

www.svaboda.org