Праз рэха цішыні
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава дзіцячых карцін “Рэха цішыні. У жыцці іх аўтараў, выхаванцаў творчай майстэрні “Фарба, няма гукаў. Гэта дзеці з цяжкімі парушэннямі слыху. Свой унутраны свет і пачуцці яны ўвасобілі ў маляўнічых вобразах.
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава дзіцячых карцін “Рэха цішыні. У жыцці іх аўтараў, выхаванцаў творчай майстэрні “Фарба, няма гукаў.
Гэта дзеці з цяжкімі парушэннямі слыху. Свой унутраны свет і пачуцці яны ўвасобілі ў маляўнічых вобразах.
Разам з малюнкамі на выставе прадстаўлены і фотаздымкі іх аўтараў, якія зрабіла Марына Бацюкова. Яна паказала юных мастакоў у звыклай для іх абстаноўцы, падчас творчай працы і зносін
паміж сабой. Перапэцканых фарбамі, задумлівых, радасных, здзіўленых, гарэзлівых. “Мне б хацелася, каб гэта было сугучна і цікава ўсім, — сказала фатограф. — Хтосьці, можа,
нават часам не заўважае такіх людзей побач. І хочацца фотаздымкамі паказаць, які багаты свет у гэтых дзетак, які ён розны, рознакаляровы, колькі святла яны выпраменьваюць. Гэта галоўнае. Я думаю, што
ўсім нам не дастае дабра і святла ў гэтым жыцці.
У карцінах дзяцей пераважае абстрактны жывапіс. І, як лічаць адмыслоўцы, гэта не толькі таму, што кіраўнік майстэрні “Фарба Дзмітрый Ярмілаў з’яўляецца прыхільнікам
наватарскага мастацтва. Але ў саміх дзяцей ёсць цяга да абстрактнага жывапісу, які ім бліжэй. Як адчуваюць, так яны і адлюстроўваюць. І актыўна выкарыстоўваюць святло і экспрэсію ў сваёй творчасці.
“Я думаю, Ярмілаў таксама нездарма задае ім менавіта гэту галіну накіраванасці, — лічыць куратар праекта, мастацтвазнаўца Наталля Сяліцкая.
“Малюнкі глуханямых дзяцей вельмі адрозніваюцца ад звычайных, — сказала яна. — Нейкай унутранай напружанасцю, унутранай экспрэсіяй. Вельмі часта яны ўжываюць
цёмныя тоны, могуць спакойна выкарыстоўваць чорную фарбу. Чалавек, які хоць крышку ў гэтым разумее, адчуе, што іх малюнкі вельмі напружаныя. У звычайных дзяцей яны ўсё-такі больш
мяккія.
Творчая майстэрня “Фарба існуе пры мінскай спецыяльнай школе № 14 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху. Магчыма, кажа Наталля Сяліцкая, творчасць дапамагае ім унутрана. Акрамя
асноўнай, мастацкай задачы, ініцыятары выставы хацелі б сваім праектам стварыць культурную прастору, у якой бы гэтыя дзеці камфортна сябе адчувалі. І маглі самарэалізавацца адэкватна сваім
магчымасцям. “У гэтым праекце ёсць і мастацкія вартасці, і сацыяльныя асновы. Таму мы зараз бярэм тэндэнцыю рабіць сацыяльна-мастацкія праекты, дзе ёсць і тое, і другое, —
зазначыла мастацтвазнаўца.
У Нацыянальным мастацкім музеі гэта ўжо другая падобная выстава. У 2005 годзе пад назвай “Свет іншымі вачыма дэманстравалася экспазіцыя выхаванцаў гэтай жа творчай майстэрні.
Выстава “Рэха цішыні будзе праходзіць да 27 кастрычніка.
“Такія выставы цікавыя самі па сабе, — мяркуе Наталля Сяліцкая. — Яны не збітыя. І ў такіх праектах мы якраз збіраемся адыходзіць ад выбівання слязы. Гэта нікому не трэба.
Мы папросту хочам паказаць, што гэта такія ж нармальныя людзі, якія могуць таксама ствараць цікавыя рэчы. Але яны ствараюць іх асобна, а мы ўжо зверху спрабуем надаць гэтаму праекту густ і стыль. Мы
адзін аднаму патрэбны.