Шэсце на Дзяды ў Мінску (шмат фота)

Шэсце на Дзяды ў Мінску ўжо колькі год традыцыйна праходзіць мірна. Таму і гарадскія ўлады, улічваючы гэты факт, далі здазвол на яго правядзенне і сёлета. Канешне, з «прафілактычнай гутаркай» з заяўнікамі.



img_4894_logo.jpg

Праўда, усё змяняецца. Мяняюцца часы, мяняецца сітуацыя як унутры, так і навокал Беларусі. Памяць пра дзядоў застаецца нязменнай, але лозунгі і аздабленне акцыі становяцца іншымі. Штогод у Мінгарвыканкаме пры выдачы дазволу праводзяць «прафілактычную гутарку» з заяўнікамі на прадмет таго, якія сцягі і якія лозунгі будуць падчас яе выкарыстоўвацца. І заўсёды патрабуюць, каб аздабленне масавага мерапрыемства суадносілася з тэмай акцыі.

Не выключэннем стаў і гэты год. Я паведаміў «НЧ» адзін з заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі, зразумела ж, у Мінгарвыканкаме правялі «прафілактычную гутарку». «Гэта традыцыйна, як заўжды. У Мінгарвыканкаме адбываецца сумеснае паседжанне, абмеркаванне. Гэты раз не быў выключэннем», — сказаў ён.

Тым не менш, геапалітыка зараз можа накласці свій адбітак і на Дзяды. Зразумела, з-за вайны ва Украіне людзі могуць падрыхтаваць свае лозунгі. Праўда, раней лозунг «Расія — гэта вайна!» заўсёды прысутнічаў падчас такога шэсця. І зараз ён найбольш актуальны. І верагодна, людзі прыйдуць на гэтую акцыю з украінскімі сцягамі.

Як на гэта адрэагуе міліцыя? Ці не расцэніць яна ўкраінскі сцяг як сімволіку, якая «не адпавядае тэматыцы мерапрыемства»?

img_4892_logo.jpg

На гэтым пытанні ў Мінгарвыканкаме не засяроджваліся, і яго ўвагай неяк абмінулі, прызнаўся Беленькі. Алле пры гэтым ён зазначыў, што сцяг Украіны не назавеш «незарэгістраванай сімволікай». «Украінскі сцяг не забаронены, гэта сцяг суверэннай замежнай дзяржавы. І я не ведаю выпадкаў, прынамсі, не памятаю, каб з-за сцяга замежнай дзяржавы ў кагосці былі непрыемнасці», — зазначыў намеснік старшыні КХП-БНФ.

img_4891_logo.jpg

А 10.30 людзі пачалі збірацца ля будынку «Мінскага гадзіннікавага заводу».

img_4888_logo.jpg

img_4893_logo.jpg

img_4895_logo.jpg

img_4889_logo.jpg

Як і было запланавана, аб 11.00 шэсце па ходніках рушыла да Курапатаў. У ім бяруйць удзел больш за 200 асобаў. 

img_4898_logo.jpg

img_4900_logo.jpg

img_4901_logo.jpg

img_4902_logo.jpg

img_4904_logo.jpg

Шэсце праходзіць па традыцыйным маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнкі — Мінская кальцавая дарога.

img_4906_logo.jpg

img_4907_logo.jpg

img_4908_logo.jpg

img_4909_logo.jpg

img_4911_logo.jpg

img_4913_logo.jpg

img_4915_logo.jpg

img_4920_logo.jpg

img_4923_logo.jpg

img_4924_logo.jpg

img_4928_logo.jpg

img_4930_logo.jpg

img_4935_logo.jpg


img_4933_logo.jpg


img_4960_logo.jpg


img_4961_logo.jpg


img_4964_logo.jpg


img_4966_logo.jpg


img_4972_logo.jpg


img_4969_logo.jpg


img_4978_logo.jpg