СК закупіў праграму для ўзлому тэлефонаў. Яна здольная глядзець выдаленыя файлы

Следчы камітэт Беларусі закупіў спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (ПЗ) пад назвай «Мабільны Крыміналіст» для ўзлому смартфонаў і камп'ютараў і аналізу інфармацыі з іх — у тым ліку той, што была выдаленая. dev.by расказвае, хто распрацоўвае праграму і на што яна здольная.

067f8c41c00c958eb47a111552a8b6bc.jpg

На сайце дзяржзакупак прадстаўлены два тэндары ад Следчага камітэта на набыццё ПЗ «Мабільны Крыміналіст Эксперт Плюс».

Першы тэндар, у выглядзе электроннага аўкцыёну, адбыўся яшчэ ў траўні 2021 года.

c85b6949b070e8437de84b11da0c18dc.webp

СК закупіў «пашырэннефункцыянальныхмагчымасцяўдзеючайліцэнзііМабільныКрыміналістДэтэктыўдаверсііЭкспертПлюс» і «праванаатрыманнеабнаўленняўпраграмнагазабеспячэнняітэхнічнайпадтрымківытворцытэрмінам 36 месяцаў». Кошт закупкі — 321 792 рублі.

У пачатку 2020 года ПЗ «Мабільны крыміналіст» закупляў цэнтральны апарат Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Магчыма, тады была набытая якраз версія «Дэтэктыў», якая выкарыстоўваецца для судова-тэхнічнай экспертызы. Такую ж версію праграмы закупляў цэнтральны апарат СК у 2018 годзе.

У 2021 годзе СК пашырыў функцыянал праграмы — да флагманскай версіі «Эксперт Плюс», якая больш эфектыўна здабывае даныя з любых відаў дэвайсаў.

Для сілавых ведамстваў ПЗ пастаўляе беларускі інтэрнэт-правайдар «АйПі Тэлком». На сайце правайдара напісана, што ён з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком кампаніі «Оксиджен софтвер» — расійскага распрацоўніка «Мабільнага Крыміналіста».

Другі тэндар СК завяршыў 18 студзеня 2022 года. Ён праводзіўся ўжо не як аўкцыён, а ў выглядзе простай закупкі. Мяркуючы па дакументах, камітэт набыў два дадатковыя электронныя ключы на выкарыстанне ПЗ «Мабільны Крыміналіст Эксперт Плюс» — за 135 552 рублёў.

 

Наштоздольны «МабільныКрыміналіст»

У дакументах, прыкладзеных да дзяржзакупак, апісаны магчымасці ПЗ.

«Крыміналіст» можа счытваць фізічны вобраз з папулярных мадэляў смартфонаў на Android і iOS, чытаць SMS, лісты ў электроннай пошце, даныя браўзераў, імпартаваць даныя з архіўных копій і хмарных сховішчаў, выкрываць уліковыя запісы з папулярных месенджараў — у тым ліку Telegram, аднаўляць і аналізаваць выдаленыя файлы. Умее здабываць даныя з кампутараў на базе Windows, MacOS і Linux.

ПЗ для ўзлому смартфонаў і кампутараў распрацоўвае кампанія з Расіі «Оксиджен софтвер».

«РашэннямікампанііўпытанняхатрыманняідаследаванніданыхзрозныхкрыніцкарыстаюццаправаахоўныяорганыРасііікраінСНДіслужбыбяспекікамерцыйныхарганізацый», — напісана на сайце распрацоўніка.

Сярод кліентаў «Оксиджен софтвер» — расійскія і казахстанскія сілавыя ведамствы, Следчы камітэт РБ і «Белтэлекам».

 

85cce7227c4f272b65d2fb5340de38f7.webp

У інтэрв'ю заснавальнік «Оксіджэн софтвер» распавядаў, што «Мабільны Крыміналіст» з лёгкасцю абыходзіць блакаванні экранаў на смартфонах, аднаўляе выдаленую інфармацыю на айфонах — і «цалкам сябе засцерагчы» ад праграмы нельга.

На пытанне аб законнасці выкарыстання такіх праграм ён адказаў:

— Нічыіх капірайтаў мы не парушаем, наадварот — выкарыстоўваем назапашаныя за больш чым 12 гадоў працы ў гэтай галіне свае веды ў галіне пратаколаў ўзаемадзеяння паміж ПК і мабільнымі тэлефонамі. Незаконным можа быць доступ да даных чужога мабільнага тэлефона. А сама наша праграма не парушае ніякіх законаў.