«Сняданак з’еш сам!»

З гэтым знакамітым выслоўем, як высветлілася, нязгодныя больш за 25 працэнтаў мінчукоў, якія ў прынцыпе не снедаюць і тым самым шкодзяць свайму здароўю.

img_3019_logo.jpg

Нагадаць жыхарам сталіцы пра тое, што здаровы лад жыцця пачынаецца са здаровага сняданку, паспрабаваў брэнд «Актывія». Менавіта яны прыдумалі адкрыць у Мінску кавярню ў стылі pop-up.

Рop-up — гэта вядомая амерыканская фішка: «з’явіўся і знік», характэрная для маладых і пачынаючых кампаній. Сутнасць яе ў тым, што ў самым нечаканым месцы ўзнікае крама, кавярня, ці іншая цікавая кропка, а праз некалькі гадзін яна знікае — і шукай яе яшчэ дзе-небудзь! Такім чынам пачаткоўцы, якім не хапала сродкаў на адкрыццё стацыянарнай крамы, знаёмілі людзей са сваёй прадукцыяй і брэндам. І галоўнае — трэба даведацца, дзе будзе гэтая кропка і паспець туды. А калі не паспееш — рызыкуеш пабачыць толькі будаўнічае смецце…

«Актывія» адчыніла сваю рop-up-кавярню ў Galleria Minsk 25 студзеня, і працавала ўстанова з 9 гадзін раніцы да 14 гадзін. А пасля, па канцэпцыі, знікла. Пры гэтым, па той жа канцэпцыі, кошты за ежу былі мінімальнымі: сняданак па рэцэпце вядомай асобы, бутэлька ёгурта «Актывія» і кава альбо гарбата каштавалі ўсяго пяць рублёў.

img_3022_logo.jpg

Зразумела, сусветны брэнд не назавеш пачаткоўцам. Ідэя была ў тым, каб вядомыя ў Беларусі людзі нагадалі: снедаць — смачна, прыемна і карысна, і, да таго ж, можна рабіць гэта ў добрай кампаніі.

Ідэйны натхняльнік мерапрыемства, прадстаўніца брэнду «Актывія» Аляксандра Харойская адзначыла, што жыццё змяняецца, становіцца больш імклівым, мы часцяком вельмі спяшаемся і забываемся на вельмі важныя рэчы. Напрыклад, паснедаць. «Гэтым праектам мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу на тое, што мільёны год гаворыцца — сапраўды важна пачынаць дзень з правільнага сняданку. У ім павінны быць тры складнікі: ён павінен быць пажыўны, здаровы і лёгкі. І таму я вельмі радая, што нам удалося зрабіць гэты праект і далучыць да яго вядомых беларусаў, якія снедаюць — снедаюць лёгка і карысна», — адзначыла Аляксандра Харойская.





Аляксандра Харойская

Спадарыня Харойская паведаміла, што ідэю рop-up кавярні яны анансавалі за тры дні да мерапрыемства, а столік можна было загадзя замовіць праз інтэрнэт. І нечакана такім чынам на сняданак з зоркамі зарэгістравалася больш за 400 чалавек.

Аўтарамі сняданкаў былі, напрыклад, Святлана Зере, былая кіраўніца LADY.TUT.BY і нязменны кіраўнік праекту «Ледзі БОСС», былая мадэль і бізнес-ледзі Юлія Кур’ян, зорка гімнастыкі Меліціна Станюта (у апошні момант да яе далучылася не менш зорная Любоў Чаркашына), мастачка Ніка Сандрас, доктарка і мадэль Аляксандра Віторская і шмат іншых і цікавых людзей, — тых, каго мы звыклі называць «папулярнымі блогерамі».

Варта зазначыць, што зараз значна змянілася сама канцэпцыя сняданкаў. Напрыклад, Юлія Кур’ян сама па-ранейшаму снедае аўсянкай — ужо напрацягу больш дзесяці гадоў. «Не таму, што гэта так карысна — для мяне гэта проста смачна», — кажа яна. А вось дзяцей корміць, як правіла, альбо блінчыкамі, альбо аладкамі. Больш за тое, яе дзеці іншым разам адмаўляюцца есці дома — маўляў, ім нармальны сняданак даюць у школе і ў дзіцячым садку.

Юлія Кур'ян

Юлія Кур'ян


То бок, ніякай абрыдлай з маленства больш сталаму пакаленню маннай кашы «з камочкамі». Змянілася сама кухня як асяродак — сучасная тэхніка дазваляе прыгатаваць ежу смачна і, галоўнае, хутка.

Змянілася харчаванне: запісаны ў меню сняданак ад Меліціны Станюты — злакавыя мюслі з кавалачкамі хурмы. Што такое «мюслі» мы ў часы СССР нават і не ведалі, а хурма была толькі на вялікія святы.

Змянілася і культура сняданку. Святлана Зере дзіцё дома корміць, а сама не есць. Ёй зручней паснедаць дзе-небудзь у кавярні ў горадзе, ужо зрабіўшы перад гэтым некалькі важных спраў.

Святлана Зере

Святлана Зере


Увогуле, гэта быў вельмі цікавы сняданак, на якім аўтары страваў проста стасаваліся з публікай. Ім можна было задаць любыя пытанні і атрымаць адказы — як яны, знакамітасці і бізнес-ледзі, паспяваюць адначасова і справы рабіць, і за дзецьмі глядзець? Што яны думаюць наконт Еўрабачання? Як заўсёды заставацца ў добрай фізічнай і псіхалагічнай форме?

Дарэчы, што ўразіла — не было ніякіх маралізатарстваў наконт «здаровага і карыснага харчавання», вегетарыянства і іншых забабонаў. А ў працэсе размоў высветлілася, што гэтае «карыснае харчаванне» іншым разам нават непатрэбнае. Тая ж мадэлька Юлія Кур’ян жыць не можа без мяса на вячэру.


У прынцыпе, колькасць зарэгістраваных на сняданак гасцей паказвае — ідэя рop-up кавярні мае сэнс. Больш за тое, пры добрым падборы гасцей яна мае і камерцыйную карысць, а не проста мажлівасць прарэкламаваць брэнд і нагадаць пра здаровы лад жыцця.

Праўда, усе госці былі такія добрыя і такія цікавыя, што, каб паслухаць іх усіх, трэба было б сядзець у кавярні ад адкрыцця да закрыцця. Што, зразумела, не вельмі стасуецца з канцэптам «здаровага сняданку за 30 хвілінаў». І гэты сняданак цалкам мог перайсці ў бізнес-ланч, а рop-up кавярня — зрабіцца сталай, зусім не рop-up, установай.