Толькі адзін з трох тысяч! З чаго б гэта….
Адзін чалавек на тры тысячы карыстаецца прадастаўленым артыкулам 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь правам ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз дэпутатаў. Пытанне толькі, з якім вынікам?
Аналіз зваротаў жыхароў Беларусі ў Палату прадстаўнікоў зрабіла Грамадскаяплатформа“Выбірай.by”. І вось да якіх высноваў прыйшлі даследчыкі.
Асноўнымі тэмамі зваротаў на працягу 2012-2016 года былі: прапановы аб змяненні заканадаўства, пытанні экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы. Для грамадзян таксама застаюцца важнымі наступныя пытанні: праблемы жыллѐва-камунальнай гаспадаркі, забеспячэння законнасці і аховы правапарадку, працы і сацыяльнага забеспячэння. Максімальнаяколькасцьзваротаўграмадзян паступіла ў Палату прадстаўнікоў у 2014 годзе — 5721 зваротаў.
Даследчыкі пад
час працы сутыкнуліся з такімі праблемамі, як:
• недастатковы аб'ѐм інфармацыі ў вольным доступе (у прыватнасці, на афіцыйным
сайце Палаты прадстаўнікоў і на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта);
• адсутнасць канкрэтызацыі зваротаў грамадзян, у статыстычных матэрыялах выкарыстоўваюцца агульныя
фармулѐўкі. Да прыкладу,
у зваротах грамадзян
у камісію па пытаннях
экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай
катастрофы;
• няма яснасці, якая менавіта тэма больш за ўсѐ хвалявала
грамадзян: агульныя
пытанні экалогіі,
ліквідацыя наступстваў чарнобыльскай катастрофы, льготы для ліквідатараў ці нешта іншае. Таксама няма яснасці ў фармулѐўцы "іншыя пытанні" (датычна зваротаў
грамадзян - якія менавіта пытанні
адносяцца да гэтай групы);
•
поўная адсутнасць дадзеных аб тэматычным размеркаванні за 2012-2014 гг. — за гэты перыяд даступныя толькі колькасныя дадзеныя па зваротах
у камісіі, без дэталізацыі тэматыкі зваротаў;
• адсутнасць статыстыкі па рэгіѐнах - няма інфармацыі аб тым, якія асноўныя тэмы хвалявалі грамадзян той ці іншай
вобласці.
• інфармацыйна-аналітычныя бюлетэні не прытрымліваюцца адзінай формы аналізу
інфармацыі аб зваротах грамадзян, ад сесіі да сесіі.
У прыватнасці за 2016 год, апускаецца інфармацыя аб зваротах грамадзян у пастаянна
дзеючыя камісіі, прадстаўленыя дыяграмы з-за няякаснай
візуалізацыі не дазваляюць убачыць статыстыку па
зваротах грамадзян па абласцях рэспублікі.
Цікава, што ў 2012 годзе часцей за ўсё грамадзяне звярталіся ў Камісію па нацыянальнай бяспецы, у 2013-м у Камісію па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы, ў 2015-м больш за ўсё прапаноў было па змене заканадаўства, а ў 2016-м на перае месца выйшлі так званыя “іншыя пытанні”.
Што яшчэ высветлілася? Больш інфармацыі можна знайсці на сайце www.vybiraj.by