Фота з фэйсбука Ганны Севярынец
«Тут іх і сапраўды — нет. Мо, дзе пад гаражным кааператывам у Лошыцы, пад бетоннай пляцоўкай. Мо дзе пад навабудамі Каменнай Горкі. Пад кінатэатрам "Арбіта". А можа, наогул на сметніку, куды звозілі косці пры будаўніцтве кальцавой», — піша Ганна Севярынец, якая даследуе творчасць Дудара і зрабіла яго адным з цэнтральных персанажаў свайго рамана «Гасцініца "Бельгія"».
Паводле яе слоў, надпісы ўжо адмылі.
У Курапатах знаходзяцца месцы пахаванняў ахвяр масавых расстрэлаў у 1937-1941 гадах. Дакладных даных пра колькасць расстраляных няма. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКУС расстраляў там 108 беларускіх культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх былі паэты, празаікі, крытыкі, перакладчыкі. Гэтая ноч стала кульмінацыяй знішчэння беларускай інтэлігенцыі падчас сталінскіх рэпрэсій.
Акты вандалізму адбываліся ў Курапатах неаднаразова, аднак вінаватых не знаходзілі.