У Мінску да 22 снежня працуе выстава «Цудадзейная Казанская ікона ў камені»

У мінскім Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» (вул. Старавіленская, 14) да 22 студзеня будзе працаваць выстава «Цудадзейная Казанская ікона ў камені». Выставачны праект арганізаваны сумесна з ТАА «Рарытэтны камень Гліві».

afisza_hlivi__1_.jpg

Арганізатарвы выставы нагадваюць, што ікона Багародзіцы, якую шануюць праваслаўныя вернікі, спрадвеку была адной з галоўных святынь, як у шматлікіх храмах, так і ў дамах простых людзей.

На выставе «Цудадзейная Казанская ікона ў камені» прадстаўлена каля 70 абразоў Казанскай Божай Маці з прыроднага італьянскага каменя (мармуру) у розных тэхніках выканання: разьбяныя рэльефныя іконы, плоскасныя гравіраваныя, іконы ў камбінацыі некалькіх камянёў.

Натуральны камень, італьянскі мармур у спалучэнні з паўкаштоўным аніксам, стаў сапраўднай знаходкай у вялікай разнастайнасці прыродных матэрыялаў.

Пры вырабе абразоў паверхня каменя, на якой выводзіцца іканаграфічны вобраз, не толькі не хаваецца, але і з’яўляецца галоўным элементам у стварэнні цэласнай, гарманічнай кампазіцыі. Кожная плямка, украпванне ў тэкстуры мармуру знаходзіць сваё месца ў вобразе, імкнецца раскрыць яго глыбіню і паўнату.

Разнастайнасць тэхнік робяць непаўторным адзін і той жа іканаграфічны звод, які дамінуе ў шматвяковай іканаграфіі. Кожны твор, хоць і з’яўляецца копіяй іконы, але перадае кананічны звод з уласцівымі адметнымі мастацкімі асаблівасцямі. Гэта дасягаецца з дапамогай аб’ёмна-рэльефных, камбінаваных, гравіраваных малюнкаў з разнастайнасцю каляровых рашэнняў. Асаблівасці ўсіх абразоў у сукупнасці ўтвараюць арганічную мастацкую цэласнасць і непаўторнасць калекцыі.

Сёння дзейнічае мноства праваслаўных храмаў, якія названы ў гонар абраза, у тым ліку і ў Беларусі. Сярод іх: храм Казанскай іконы Божай Маці ў Магілёве, храм Казанскай іконы ў Гомельскай вобласці, Казанская Царква ў Віцебску, Мінскі храм у гонар Казанскай іконы Божай Маці.

Графік працы выставы — 11:00-19:00. Кошт квітка — 5-8 рублёў.