У Курапатах — ушанаванне ахвяраў сталінізму і талака
29 траўня ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае ўшанаванне ахвяраў масавых палітычных рэпрэсій. Ва ўшанаванні пад
бел-чырвона-белы
Пасля малебну, які правёў праваслаўны святар айцец Леанід (Акаловіч), прадстаўнікі грамадскасці агучылі каля 100 з 5772 вядомых імёнаў ахвяраў палітрэпрэсій 1920-1941-х гадоў, расстраляных ў Мінску і пазней рэабілітаваных. Першыя больш за 300 імёнаў ахвяр былі названыя ў Курапатах 29 кастрычніка 2012 года, далей спіс агучваўся на працягу мінулага года пад час розных мерапрыемстваў у межах правядзення Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі. а поўны спіс будзе зачытаны ў бягучым годзе.
Удзельнікі ўшанавання ўсклалі кветкі, запалілі знічкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць бязвінна палеглых людзей.
Удзельнік абароны Курапатаў беларускай моладдзю ў 2001–2002 гадах, былы
палітвязень Васіль Парфянкоў адзначыў, што народны мемарыял аб’ядноўвае розныя пакаленні беларусаў, і заклікаў моладзь паўдзельнічаць у шматдзённай талацэ па
добраўпарадкаван
Як адзначыў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, Курапаты
— сімвал памяці пра сотні тысячаў беларусаў — ахвяраў сталінізму, у тым ліку і пра беларускага літаратара, грамадска-паліты
«Ён быў адным з тых людзей, хто напачатку паверыў камуністам і ўвайшоў у першы часовы ўрад БССР, а потым выйшаў з гэтага ўраду ў знак пратэсту супраць падзелу Беларусі. Як справядліва лічыць наш славуты гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, Фабіян Шантыр стаў першай ахвяраў таталітарнага рэжыму сярод прадстаўнікоў эліты беларускай нацыі», — сказаў Лялькоў.
Удзельнікі талакі прыбіралісмецце, хмызняк і сухое галлё каля шашы «Заслаўе-Калодзі
Як паведаміла каардынатарініцыятывы «За ўратаванне
мемарыяла «Курапаты» Ганна Шапуцька, 29 траўня адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Мінскага райвыканкама Сяргеем Шаплыка, па выніках якой дасягнута
дамоўленасць пра стварэнне грамадскага савету па добраўпарадкаван
Нагадаем, што 25 траўня распачаўся першы этап шматдзённай талакі, прысвечаны 25-м угодкам публікацыі артыкула «Курапаты — дарога смерці» Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалева ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» ад 3 чэрвеня 1988 года. На 3 чэрвеня запланаваны круглы стол, прысвечаны 25-годдзю адкрыцця Курапатаў.
А чарговае ўшанаванне ахвяраў сталінізму ва ўрочышчы адбудзецца 29 чэрвеня а 18.00.