Уласных грошай няма
Не прайшло і года, як беларусам было сказана, што жывуць яны не па сродках. Беларусы ў масе сваёй пагадзіліся зацягнуць тужэй паясы, каб порткі не зваліліся, сціснуць зубы і пацярпець.
Пакуль нешта кіраўнікамі прыдумаецца.
Мусіць, прыдумалі. Прынамсі гэта выцякае з дадзеных сакавіцкага апытання НІСЭПД, пра якія каментатары кажуць, што пазітыўная эканамічная статыстыка спрыяе перамозе гістарычнага аптымізму ў
электаральных галовах.
Не прайшло і года, як беларусам было сказана, што жывуць яны не па сродках. Беларусы ў масе сваёй пагадзіліся зацягнуць тужэй паясы, каб порткі не зваліліся, сціснуць зубы і пацярпець.
Пакуль нешта кіраўнікамі прыдумаецца.
Мусіць, прыдумалі. Прынамсі гэта выцякае з дадзеных сакавіцкага апытання НІСЭПД, пра якія каментатары кажуць, што пазітыўная эканамічная статыстыка спрыяе перамозе гістарычнага аптымізму ў
электаральных галовах.
Магчыма, так яно і ёсць. Бо народ не такі ўжо і разумны. Асабліва тыя, хто напярэдадні крызісу ўклаў грошы ў нейкія праекты. Прыкладам, я стаў чальцом кааператыва па газіфікацыі роднай вёскі. Ды
добра, што выплачваў горшы па меры выканання работ, таму «заляцеў» усяго на 500 долараў. А людзі ж спяшаліся, валаклі тысячамі, калі ўжо апошняму дурню было зразумела, што
дзяржаўныя фінансы абваліліся.
Дэвальвацыю рабілі дзеля таго, каб грошы адабраць. А не наадварот. Таму зусім не складана той жа Ермаковай сказаць, што ўрад не адхіляе намеры калісьці сплаціць яшчэ савецкія ашчаджэнні, але нічога
не кажа пра грошы насельніцтва, якія гэты ўрад спаліў год таму.
Увогуле, статыстыка здольная прыносіць добрыя сюрпрызы. Асабліва таму, хто ўмее ёй маніпуляваць. Прыкладам, кіраўнік дзяржавы напачатку бягучага года заявіў, што плынь валюты, якая хлынула ў Беларусь
ад знешняга гандлю, з’яўляецца самай вялікай за ўсю яе гісторыю. Ну проста грошай куры не клююць. І мала каму прыйшло ў галаву параўнаць паміж сабой лічбы экспарту і імпарту, тыя крыніцы, з
якіх бярэцца адно, і накірункі, куды знікае другое. Прыкладам, упершыню за многія гады Беларусь пачала экспартаваць уласную сырую нафту, бо НПЗ загружаны перапрацоўкай імпартнай сыравіны.
Што гэта такое? Калісьці яшчэ Мендзялееў казаў, што тапіць печ нафтай — тое ж самае, што і тапіць асігнацыямі.
Няўжо нашы пра гэта не чулі? Ці так прыпякло, што вырашылі напляваць на дырэктывы аб эканоміі? Калі грошы пільна патрэбныя, ці да такіх дробязей?
Але што атрымоўваецца ад гэтага на самай справе? Па дадзеных гандлёвага балансу, на студзень-люты бягучага года Беларусь мае адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй у памеры 2,405 мільярда долараў.
Асноўнай крыніцай дэфіцыту з’яўляецца закуп нафты. Нафта перапрацоўваецца на двух беларускіх НПЗ і прадаецца амаль выключна ў краіны Еўрасаюза. Тут амаль кожны мае сваю выгоду: хто ад
чыгуначнага транзіту, хто ад марскога, хто непасрэдна гандлюе бензінам ды дызельным палівам. Урэшце, ад гандлю ў асноўным нафтапрадуктамі, атрыманымі з чужой сыравіны, сальда ў гандлі з Еўропай
склалася дадатнае ў памеры 2,53 мільярда долараў. У выніку атрымалася невялікае дадатнае сальда ў гандлі таварамі ўвогуле — 387 мільёнаў долараў.
Але значна больш важныя праблемы якасныя. Прыкладам, на двух НПЗ, на трубаправодным транспарце, на салігорскіх рудніках працуе колькі дзясяткаў тысяч чалавек, які дзякуючы свайму роду заняткаў, а не
нейкім выключным здольнасцям, маюць магчымасць вырабляць канкурэнтаздольныя тавары і прыбыткова гандляваць імі на знешніх рынках. Прычым, галоўнай іх задачай з’яўляецца атрыманне дастатковай
колькасці грошай на закуп кожнай чарговай колькасці сыравіны.
Як кажуць, не да жыру, быць бы жывым. Вось гэту тактыку эканамічнага выжывання беларускае кіраўніцтва давяло да выключнай якасці. А стратэгіі як не было, так яе і няма. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі,
у эканоміцы занята 4,6 мільёна чалавек. Атрымоўваецца, што ніхто з іх, акрамя тых дзясяткаў тысяч, што працуюць на НПЗ, не здольны рабіць нічога вартага, канкурэнтаздольнага.
Крыўдна, а з іншага боку, боязна. Атрымоўваецца, што нягледзячы на шматлікія канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Беларусь выглядае зусім безабароннай. Ведама ж, што нафта калісьці скончыцца, асаблівыя
стасункі з Расіяй могуць скончыцца яшчэ раней. Пра еўрапейскія санкцыі лепш не ўспамінаць.
Дык ёсць грошы ў Беларусі ці няма? Адны кажуць, што ёсць, і таму можна пакуль што пачакаць з новымі дарагімі крэдытамі. Нават калі гэта так, то нельга лічыць праблему вырашанай канчаткова. Усялякае
«пакуль» мае здольнасць зусім нечакана заканчвацца. І, мусіць, не застаецца нічога лепшага, як паверыць старшыні ўрада яшчэ раз. 10 красавіка на пасяджэнні Савета міністраў, дзе
разглядаліся вынікі развіцця прамысловасці, Міхаіл Мясніковіч так абазначыў сітуацыю: «Уласных крыніц практычна няма, крэдыты дарагія, застаюцца замежныя інвестыцыі». Як перадала
БелТА, па словах урадаўца, паказчыкі па прыцягванні замежных інвестыцый, у тым ліку на прамой аснове, арганізацыямі Мінпрама былі нездавальняючымі. Сёлета сітуацыю трэба палепшыць.
Вось і атрымліваецца, што грошай, прынамсі ўласных, няма.