Выбліск на Сонцы сёння справакаваў магнітную буру
Абсерваторыя НАСА зафіксавала самы магутны выбліск на Сонцы за год. Яму прысвоілі найвышэйшы X2-клас. Выбліск пачаў расці ў сераду і дасягнуў свайго піку ў чацвер, 12 сакавіка.

Выбліск на Сонцы адмоўна ўздзейнічае на геамагнітнае поле Зямлі, выклікаючы праблемы з сувяззю і фізічныя недамаганні.
Паводле дадзеных Цэнтра прагназавання касмічнага надвор'я ЗША, сонечны выкід апынуўся такім вялікім, што на піку інтэнсіўнасці выклікаў адключэнне сувязі ў некаторых раёнах краіны. Па прагнозах навукоўцаў, на працягу некалькіх дзён будзе парушаная перадача радыёсігналаў.
Спецыялісты адзначаюць, што менавіта сёння да Зямлі падыдзе выкід «каранальнай масы» — менавіта гэта стала прычынай мацнейшай магнітнай буры.
Падобныя з'явы на Сонцы адбываюцца ў выніку назапашвання вялікай колькасці магнітнай энергіі. Частата выбліскаў і выкідаў можа вар'іравацца ад некалькіх у дзень пры асаблівай актыўнасці Сонца, да аднаго разу ў тыдзень ў больш спакойныя перыяды. Пры гэтым колькасць энергіі, якая «выкідваецца» ў момант выбліску, эквівалентна энергіі, якая выдаткоўваецца пры выбуху 100 мегатон вадародных бомбаў.
Паводле "Метэанавіны Фобас"