За чыстую ваду: улады не звяртаюць увагі на праблемы жыхароў Мінска

З ініцыятывы аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ў межах кампаніі "За чыстую ваду" было сабрана і пададзена ў дзевяць розных інстанцый 570 патрабаванняў з правядзеннем грамадскіх слуханняў па праблеме якасці пітной вады ў Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска.



405.jpg

Праз месяц былі атрыманыя адказы, у якіх улада робіць выгляд, што праблемы моцнай хларыраванасці пітной вады ў Мінску не існуе. Хоць улады і кажуць, што кожны год і прыходзяць дзясяткі зваротаў, яны заяўляюць, што ўсё нармальна і заклікаюць не хвалявацца. Пры гэтым яны не кажуць ніводнага слова пра грамадскія слуханні, хоць гэта і было галоўным патрабаваннем звароту.

Тое, наколькі ўсё "нармальна", вынікае з адказу. Так, адносна пытання пераводу Кастрычніцкага, Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў з адкрытых крыніц водазабеспячэння на артэзіянскія, Мінгарвыканкам і адміністрацыя Фрунзенскага раёну кажуць, што гэтыя працы будуць скончаныя ў 2018 годзе, а адміністрацыя Маскоўскага раёну і Мінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — у 2020 годзе.

"Відавочна, што ўлады не апелююць дадзенымі пра рэальны стан працэсу, а займаюцца адпіскамі, каб не сустракацца з людзьмі", — адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Паводле яго словаў, каардынатары кампаніі накіруюць скаргі ў Генпракуратуру на неабгрунтаваныя адказы і невыкананне законных патрабаванняў аб правядзенні грамадскіх слуханняў. "Калі будзе бяздзейнічаць і Генпракуратура, то будзем звяртацца ў суд, бо наша задача — дамагчыся рэальных адказаў і грамадскага кантролю пераводу гораду на артэзіянскія крыніцы", — паведаміў Дзяніс Садоўскі.

voda_minsk0001_noyy_rasmer.jpg

voda_minsk0002_noyy_rasmer.jpg

bchd.info