Жалобная выправа ў Катынь.
23 жніўня беларускія грамадскія дзеячы, палітыкі, актывісты партый і рухаў прынялі ўдзел у жалобнай выправе да мемарыяльнага помніка “Катынь (у 15 км. ад Смаленска), каб ўшанаваць памяць ахвяраў сталінізму і нацызму. (На здымку: Катынскі лес - гэта лес смерці. Тут на кожным кроку магілы з тысячамі забітых. Каб не трывожыць прах нябожчыкаў - узведзены надмагільныя масты. )
23 жніўня беларускія грамадскія дзеячы, палітыкі, актывісты партый і рухаў прынялі ўдзел у жалобнай выправе да мемарыяльнага помніка “Катынь (у 15 км. ад Смаленска), каб ўшанаваць памяць ахвяраў сталінізму і нацызму.
(На здымку: Катынскі лес - гэта лес смерці. Тут на кожным кроку магілы з тысячамі забітых. Каб не трывожыць прах нябожчыкаў - узведзены надмагільныя масты. )
Сярод удзельнікаў акцыі – гісторык Ігар Кузняцоў, беларускі дэсідэнт Сяргей Ханжанкоў, краязнаўца Анатоль Валахановіч, намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам Аляксандр
Макаеў, маці зніклага журналіста Вольга Завадская, родныя беларускіх палітвязняў і іншыя.
Ушанаванымі гасцямі жалобнай выправы сталі праваслаўны айцец Леанід Акаловіч і прыехаўшы спецыяльна на акцыю з Амерыкі (г. Таронта) кіроўны япіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы
ўладыка Святаслаў.
На месцы мемарыялу “Катынь святары правялі ліцінію па загінулых; удзельнікі акцыі запалілі знічкі, ўсклалі кветкі, прачыталі малітву. На гэтым месцы па загаду Бэрыя і Сталіна ў
1939 – 1940 гадах былі забіты афіцэры Войска Польскага, зняволеныя смаленскай турмы і смаленскіх лагераў. Яны сталі першымі ахвярамі злачыннага пагаднення камуністаў з нацыстамі ў выніку
падпісання Пакту Молатава-Рыбентропа 23 жніўня 1939 г.
Гісторык Ігар Кузняцоў адзначыў: “На сёння вядомы імёны і месцы пахаванняў усіх палякаў, расстраляных у Катыні; таксама вядома, што сярод расстраляных - 1560 “безыменных
ураджэнцаў Беларусі. Галоўнай таямніцай катынскага расстрэлу на сённяшні час так і застаецца менавіта “беларускі спіс. Гісторык нагадаў прысутным, што перад выбарамі А. Лукашэнка
абяцаў польскім журналістам, што будзе шукаць гэты спіс асабіста.
Раней таксама ў афіцыйных СМІ было заяўлена, што Уладзімір Пуцін абяцаў даць даручэнне ФСБ Расіі знайсці гэты спіс, каб мець магчымасць перадаць яго Дональду Туску падчас наведвання Катыні ў 2010 г.
Спіс падчас той сустрэчы чакалі як палякі, так і беларусы. Аднак перадачы дакументаў па невядомых прычынах не адбылося.
Ліцінія па ахвярах сталінскіх злачынцаў на польскім баку мемарыялу.
На расійскім баку мемарыялу. Памятны крыж расстраляным НКВД.
На пачатку жалобнай акцыі
Польскі мемарыял. З паіменна названымі ахвярамі.
Удзельнік жалобнай выправы - кіроўны япіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ўладыка Святаслаў. Тут пахаваны брат яго дзеда з Навагрудка.
………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………..
Арганізатарамі паездкі сталі Рух “За Свабоду, секцыя “Мемарыял, Рух Салідарнасці “Разам.
У 2009 годзе з ініцыятывы Парламенцкай Асамблеі АБСЭ 23 жніўня быў абвешчаны агульнаеўрапейскім Днём памяці ахвяраў сталінскага і нацысцкага рэжымаў. Адразу гэту прапанову падтрымалі беларускія
дэмакратычныя колы. Рух Салідарнасці “Разам прыняў заяву, у якой патрабавалася ад уладаў публічнага асуджэння сталінізму і нацызму, ажыццяўлення ў Беларусі дэсталінізацыі, у тым
ліку, замены назвы “Лініі Сталіна, дэмантажу помнікаў Сталіну і іншым арганізатарам тэрору, а таксама адкрыцця сваіх гістарычных і палітычных архіваў, спынення рэпрэсій супраць
удзельнікаў акцый па ўшанаванні памяці ахвяраў злачынстваў сталінізму, аднаўлення мемарыяльных помнікаў і крыжоў у памяць ахвяраў сталінізму, зробленых рукамі прадстаўнікоў грамадскасці і знесеных па
рашэнні ўладаў, адмены святкавання 7-га лістапада на дзяржаўным узроўні. Па ініцыятыве Руху Салідарнасці “Разам і пры падтрымцы іншых партый і рухаў жалобная выправа ў
Катынь з 2009 года з’яўляецца традыцыйнай.