Жыхары Cлавянска пад выбухі вывозілі сваю кераміку на кірмаш у Львоў
Чацвёра прадпрымальнікаў з Славянска, якіх Львоўскія ўлады запрасілі прыняць удзел у святкаванні Дня горада, перажылі сапраўдны жах: выбірацца з горада прыйшлося праз лінію баявых дзеянняў, расказвае сайт ramatorsk.info.
У цэнтры Львова побач з Оперным тэатрам стаіць вялікі
рэкламны шчыт: "Праграма падтрымкі горада Славянска". Тут, у адной з сувенірных крамак прадаюць керамічныя вырабы,
прывезеныя з мястэчка, якое цяпер ведаюць у кожным кутку Украіны. І, на жаль, не толькі дзякуючы
ўмелым майстрам народнай творчасці.
— Паўдзельнічаць у гэтым праекце нам прапанавалі даўно,
пагадзіліся 7 ўладальнікаў невялікіх керамічных вытворчасцяў. Аднак рызыкнуць выехаць вырашылі толькі мы. Загрузілі ў дзве машыны наш далікатны тавар і, на свой страх і рызыку, выехалі. Гэта было як раз 2 мая, калі АТА была ў самым разгары.
Дачакаўшыся, калі стрэлы хоць трохі сціхнуть, мы паволі паехалі да Ізюма. Прабраўшыся праз блакпост мясцовай самаабароны, мы апынуліся ля ўмацаванняў ўкраінскай арміі.
Фактычна, на лініі агню. А ваенныя з горада нікога не выпускаюць!
Мы ўгаворвалі, тлумачачы, што нам назад дарогі ўжо няма, а заставацца паміж двух
агнёў — вельмі небяспечна! Ваенныя доўга з кімсьці стэлефаноўваліся і нас, нарэшце, прапусцілі.
Далей мы ўсю дарогу маліліся,—- успамінае Андрэй, адзін з жахароў Славянска.
Свае прозвішчы хлопцы называць не хочуць, як і
фатаграфавацца: прызнаюцца, што баяцца за жыццё дзяцей, якія засталіся ў Славянску. Хацелі б неяк забраць сям'і адтуль, таму што тут ім дапамаглі знайсці месца для
часовага пражывання. Але як гэта зрабіць — не ведаюць.
— Мы ж ужо месяц на "галодным пайку": палова насельніцтва горада, так ці інакш, звязана з керамічнай вытворчасцю — такіх міні-заводзікаў каля 500. У нас на
вытворчасці працавала 20 чалавек, у іх — пяцьдзесят. А ў
сувязі з захопам горада да нас перасталі ездзіць аптавікі, турыстаў таксама няма, чым плаціць людзям зарплату? Нам усе гэтыя палітычныя гульні не трэба, мы хочам жыць і працаваць. Нам дзяцей карміць, — уздыхае Святлана, успамінаючы сваіх траіх дзяцей,
якіх пакуль невядома, калі і ўбачыць.
Па словах
славянцаў, гандаль ў Львове ідзе досыць бойка: купляюць і гліняны, і парцалянавы посуд, керамічныя фігуркі чалавечкаў, зробленых славянскім майстрам.
Многія, убачыўшы банэр "Усход і Захад разам", аплачаны, як і дарога ў Львоў, прадпрымальнікамі з розных частак Украіны, падыходзяць, цікавяцца, падтрымліваюць
"кашальком". І шмат размаўляюць. Часцей за ўсё пытаюцца, наколькі, сапраўды, Данбас падтрымлівае тое, што зараз
адбываецца.
— А што мы можам сказаць? Мы — людзі
мірныя, нам захопы будынкаў, стральба і голад падабацца не могуць. Родныя тэлефануюць — у
горадзе машыны не ездзяць, прадуктаў засталося мала, страшна. Мы ў міры хочам жыць з усімі. Львавяне пытаюцца: чым дапамагчы. Мы гаворым — маліцеся за нас і за Украіну,
— кажа Андрэй.