Бжэзінскі: Трэба дапамагчы ўкраінцам, у тым ліку і зброяй

Амерыканскі палітолаг і былы дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Збігнеў Бжэзінскі раіць Абаме дапамагчы ўкраінцам, у тым ліку зброяй.



3gqqqdkijak.jpg

Як гаворыцца ў артыкуле "Што Абаме варта сказаць амерыканцам пра Украіну" ў газеце Politico, прэзідэнту ЗША варта выразна патлумачыць сваім грамадзянам, што "ўкраінскі крызіс з'яўляецца найважнейшым выклікам для міжнароднай супольнасці з канца халоднай вайны".

Палітолаг паказвае, што ўжо прайшло больш за месяц з таго часу, як Расія анексавала Крым, а апошнія падзеі, у тым ліку ў Славянску, адно ўзмацнілі крызіс.

Але Абама не выступіў са зваротам да амерыканцаў з гэтай нагоды, не патлумачыў, чым патэнцыйна небяспечны гэты міжнародны крызіс. Адначасова прэзідэнту трэба заручыцца падтрымкай свайго народа.

Абаме таксама трэба пераканаць Маскву, што яе агрэсія выкліча доўгі супраціў, што будзе затратна для Расіі.

"Але ён такі толькі тады, калі ўкраінцы будуць супраціўляцца. Нам трэба рабіць спробы весці перамовы з Расіяй, і ў той жа час трэба быць больш адкрытымі ў дапамозе ўкраінцам абараніць сябе, калі іх атакуюць", — піша Бжэзінскі.

"Украінцы будуць змагацца толькі тады, калі будуць думаць, што ўрэшце атрымаюць нейкую дапамогу ад Захаду, а менавіта ў пастаўцы таго тыпу зброі, які спатрэбіцца ў правядзенні эфектыўнай абароны ў горадзе", — піша палітолаг.

Ён тлумачыць, што ўкраінцы "не збіраюцца перамагчы расіян у адкрытым полі з тысячай танкаў".

"Яны могуць перамагчы іх (рускіх) толькі праз доўгі супраціў горада", — каментуе ён. І тлумачыць, што тады эканамічны ўрон ад вайны будуць вельмі адчувальныя для расіян.

"Але, каб мець магчымасць абараняць горад, трэба мець ручную процітанкавая зброю, ручныя ракеты", — дадае Бжэзінскі.

Паводле Украінская праўда