На вакзале ў Данецку цягнікі з Львова сустракаюць аўтаматчыкі

На чыгуначным вакзале Данецка каля 50 аўтаматчыкаў рыхтуюцца "сустракаць" цягнік "Львоў — Марыупаль".



Данецк. Сепаратыст са сцягам "Данецкай рэспублікі". Reuters


Каля чыгуначнага вакзала ў Данецку каля 50 мужчын , узброеных аўтаматамі , рыхтуюцца "сустракаць" цягнік "Львоў — Марыупаль". Пра гэта паведамляюць "Навіны Данбаса".

"Сустракаючыя" перакрылі цэнтральную артэрыю горада — вуліцу Арцёма.

Па словах відавочцаў, аўтаматчыкі размясціліся ў 500 метрах ад будынка вакзала.

Львоўскі цягнік павінен прыбыць у Данецк у 16:30.

Паводле glavred.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: