У Адэсе зноў сутыкненні, ёсць пацярпелыя
У Адэсе зноў разгараюцца беспарадкі, перадае карэспандэнт агенцтва Інтэрфакс-Украіна ў нядзелю, 4 мая. На Куліковым полі сабраліся тысячы чалавек.

Некалькі сотняў прарасійскіх актывістаў самага ранку заблакавалі будынак Гарадскога ўпраўлення міліцыі на вуліцы Праабражэнскай, дзе ўтрымліваюцца шматлікія затрыманыя падчас беспарадкаў 2 мая.

На Куліковым полі, дзе раней згарэў лагер прарасійскіх актывістаў, сабраліся каля тысячы чалавек. Яны правялі малебен за загінулых, а затым групамі рушылі ў бок гараддзела МУС.
Па дарозе прарасійскія актывісты пачалі збіваць мінака, і білі да таго часу, пакуль яго не выратавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Фото: Думская.net
Таксама адбываюцца бойкі пад будынкам гарадскога упраўлення міліцыі. Па дадзеных СМІ, ужо пацярпеў адзін супрацоўнік міліцыі.
У Адэсе мясцовыя жыхары вывесілі велізарны расійскі сцяг на Доме прафсаюзаў

Live streaming video by Ustream
Паводле korrespondent.net