Жыхар Славянска: "Мы прывыклі да стрэлаў і змірыліся, што ў нас вайна"
Крамы Славянска адчуваюць дэфіцыт харчавання, а ў самім горадзе працягваюць расці барыкады. Пра гэта сайту kramatorsk.info распавёў 20-гадовы мясцовы жыхар Аляксандр.

"Гэтая ноч была спакойнай. Нейкі актыўнай стральбы я не чуў. Хоць, апошні час спім як на іголках і ад кожнага гуку на вуліцы — прачынаемся. Крамы, якія раней працавалі —
пазачыняліся. А ў тых, што яшчэ працуюць, прадуктаў засталося вельмі мала — з прылаўкаў усё
змялі".
Па словах Аляксандра, настроі ў горадзе разнастайныя.
"Людзі ўжо неяк адаптаваліся да таго, што адбываецца, прывыклі да стрэлаў, мы змірыліся, што ў нас вайна. Усё таксама дрэнна працуе, мабільная сувязь — з перабоямі. Цяпер ўжо
сапраўды без патрэбы ніхто не выходзіць на вуліцу. У горадзе растуць барыкады, практычна на кожнай вуліцы", — распавёў
ён.