10 беларускамоўных песень яднання

У час вулічных акцый сёлета можна пачуць і расійскамоўную песню Сяргея Міхалка «Воины света», і песню «Муры» Яцака Качмарскага, перакладзеную з польскай, і «Перемен» Віктара Цоя. А мы вырашылі ўзгадаць беларускамоўныя песні яднання.

150ec9f7_854e_4555_b096_a68fb6dbaca3_w650_r0_s.jpg



У спіс не трапілі народныя песні, бо як заўважыў беларускі паэт Анатоль Сыс: «У гэтай краіне ня маю я песьні, якая б народнай была і маёй».
1. Мы выйдзем шчыльнымі радамі. Словы Макара Краўцова, музыка Уладзіміра Тэраўскага.


Гімн Беларускай Народнай Рэспублікі быў напісаны ў 1920 годзе, калі дэ-факта БНР ужо не існавала. Аўтар словаў Макар Краўцоў і аўтар музыкі Уладзімір Тэраўскі загінуць у савецкай турме ў канцы 1930-х. У 1990-я гэтая песня трапіць у лік прэтэндэнтаў на статус гімна незалежнай Беларусі, але прапанова не будзе прынятая. Ці можа гэта песня стаць гімнам – пытанне дыскусійнае, але тое, што яна можа аб’ядноўваць беларусаў, відавочна.
Мы выйдзем шчыльнымі радаміНа вольны родны свой прастор.Хай воля вечна будзе з намі,А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелыНаш беларускі вольны дух.Штандар наш бел-чырвона-белы,Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волюНароду слаўнага свайго!Браты, цярпелі мы даволі,На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларусаНяхай пачуе й убачыць той,Хто сьмее нам нясьці прымусыI першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:Хай гром грыміць яшчэ мацней!У крывавых муках мы народзімЖыцьцё Рэспублікі сваей!
2. Пагоня. Словы М. Багдановіча, музыка М.Равенскага.



Песня «Пагоня» на словы Максіма Багдановіча вядомая ў самых розных варыяцыях. Многія беларусы хацелі б бачыць гімнам сваёй краіны менавіта е. Цяжка не пагадзіцца, што «Пагоня» дакладна больш натхняючая, чым існуючы гімн. Калі б яе спявалі беларускіх спартоўцы, можа і перамог у іх было б больш.
Толькі ў сэрцы трывожным пачуюЗа краіну радзімую жах —Успомню Вострую Браму сьвятуюI ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні, —Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...Старадаўняй Літоўскай ПагоніНе разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляціце,А за вамі, прад вамі — гады.Вы за кім у пагоню сьпяшыце?Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьлісяЗа тваімі дзяцьмі уздагон,Што забылі цябе, адракліся,Прадалі і аддалі ў палон?
Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,Не давайце чужынцамі быць!Хай пачуюць, як сэрца начаміАб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна!Не усьцішыцца гэтакі боль...Ты прабач, Ты прымі свайго сына,За Цябе яму ўмерці дазволь!
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,Срэбнай збруяй далёка грымяць...Старадаўняй Літоўскай ПагоніНе разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
3. Фронт. Музыка і словы Сяржука Сокалава-Воюша.


Сяржук Сокалаў-Воюш з’яўляецца адным з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні незалежнай Беларусі. Яго голас часта можна было пачуць на беларускіх імпрэзах у 80-я і 90-я гады мінулага стагоддзя. Першы альбом Сяржука Сокалава-Воюша з’явіўся толькі ў 2001 годзе, калі пік папулярнасці аўтара-выканаўцы ўжо прайшоў, але нягледзячы на ​​гэта яго песні ведаюць тысячы беларусаў. Песня «Фронт» вылучаецца сярод іншых твораў барда: акрамя ўвасаблення ідэі пратэсту тут гучыць заклік да аб'яднання, да стварэння адзінага фронту барацьбы.
Айчына, сьветлы вобраз твой -Нязьменны наш маяк!Хай цемра ладзіць нам канвой,Я добра бачу, якПрацяг суседняга плячаЖыве ў маім плячы,I людажэрам крумкачамНас не перамагчы!Фронт! Фронт! Фронт! -Ён маё і тваё абуджэньне,Ён народу майго АдраджэньнеФронт! Фронт! Фронт!Там сталініст, там бюракрат -Рабы старых ідэй.Яны ствараюць штурматрад -Вандэі ўсіх вандэй.Яны вядуць сьмяротны бой -Ярлык, дубінка, газ,I не валодаюць сабой,Пачуўшы наш адказ!Я цьвёрда веру ў свой народ,Абуджаны ад сну -Вясны адчуўшы надыход,Вітае ён вясну.Якія б беды не быліЗапомні добра ты -Каб жыць і выжыць на зямліУ Фронт яднай шыхты!
4. Не быць скотам («Ляпис Трубецкой»). Словы Янкі Купалы, музыка Сяргея Міхалка.


У Сяргея Міхалка ёсць шэраг песень, якія патэнцыйна маглі бы трапіць у нашу дзясятку, але выбар паў на песню «Не быць скотам». Песня на словы Янкі Купалы з’яўляецца маніфестам, зваротам да самых шырокіх колаў грамадзян Беларусі і валодае магутным кансалідуючым патэнцыялам. Калі ў 19 стагоддзі прыхільнікі Кастуся Каліноўскага ў якасці пароля выкарыстоўвалі пытанне: «Каго любіш?» І атрымлівалі ў адказ: «Люблю Беларусь!», то ў наш час «– Хто ты гэткі? – Свой, тутэйшы» таксама можа стаць такім жа апазнавальным знакам для аднадумцаў.
Хто ты гэткі?— Свой, тутэйшы.Чаго хочаш?— Долі лепшай.Якой долі?— Хлеба, солі.А што болей?— Зямлі, волі.Дзе нарадзіўся?— Ў сваёй вёсцы.Дзе хрысціўся?— Пры дарожцы.Чым асвенчан?— Кроўю, потам.Чым быць хочаш?— Не быць скотам.
5. Мая краіна («Новае неба»). Словы Міхала Анемпадыстава, музыка Касі Камоцкай.


Песня «Мая краіна» гурта «Новае Неба» на словы Міхала Анемпадыстава нарадзілася ў сярэдзіне 1990-х на фоне падзей, якія тады адбываліся ў краіне, і стала гімнам для той часткі грамадства, чыя «краіна пад белым сцягам с чырвонай стужкай».
Я люблю, калi свецiць сонцаРана ранкам праз фiранкi.Я люблю пах свежае кавы,Я люблю смак смажанай бульбы.Мне падабаецца дым цыгарэтаў,Мне падабаецца водар парфумы.Я люблю халодныя блюзы,Я люблю свае джынсы старыя.Я жыву ў гэтай Краiне.Мая Краiна пад белым снегам,Мая Краiна пад белым сцягам,Пад белым сцягам з чырвонай стужкай.Я з цягам часу стануся птушкай,Раскiну крылы, зраблю тры крокiI падымуся па-над зямлёюТуды, дзе вецер i дзе аблокi,Над Краiнай пад белым снегам,Над Краiнай пад белым сцягам,Пад белым сцягам з чырвоной стужкайМая свабода.Мая свабода - з ветрам нязгодаДы асалода супрацстаяньня.Мая свабода - човен падводныПамiж Сцылаю ды Харыбдай,
Мая свабода - дом папяровыПамiж Гамораю ды Садомам,А там за домам край невядомыПад белым снегам, пад белым сцягам.З цягам часу складанымi сталiЗаконы гульнiА неяк раней усё проста былоI мы былi;Мы проста iшлi, мы проста стаялi,Мы проста жылi i памiралiУ сваiх дамох папяровых,У сваiх падводных чоўнахПамiж Сцылаю ды Харыбдай,Памiж Гамораю ды Садомам,Памiж Сцылаю ды Харыбдай,Памiж Гамораю ды Садомам,У Краiне пад белым снегам,У Краiне пад белым сцягам,У Краiне пад белым снегам,У Краiне пад белым сцягам,Пад белым сцягамз чырвонай стужкайМая свабода...
6. Радыё Свабода («Ulis»). Словы Фелікса Аксёнцава, музыка Вячаслава Кораня. 


Гурт «Ulis» адзін з нешматлікіх беларускіх гуртоў, альбомы якога выдаваліся на вініле. Песня «Радыё Свабода» на словы Фелікса Аксёнцава, якая пабачыла свет ў 1990 годзе, стала адной з самых вядомых кампазіцый гурта і лічыцца гімнам перамен. Матыў гэтай песні відавочна пераклікаецца з матывам «Radio Free Europe» (1981) амерыканскага рок-гурта «R.E.M.», але запісваліся яны ў вельмі розных умовах і ўспрымаюцца, вядома, па-рознаму. «Радыё Свабода» і зараз працягвае сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі і з’яўляецца адным з нешматлікіх СМІ, якое асвятляе вулічныя акцыі ў нашай краіне ў відэафармаце.
Радыё Свабода,Мы твае хвалi і подых.Не пакiне нас надзея.Там, дзе няма цемнаты,Ведаюць нас.Белы сцяг па-над намi.
Радыё Свабода,Мы твае вусны і словы.Цi павiнен я быць шчырым?Там, дзе няма цемнаты,Слухаюць нас.Белы сцяг па-над намi.
Радыё Свабода,Мы твае сэрцы і вочы.Я і ты адыйдзем назаўжды.Там, дзе няма цемнаты,Сустрэнемся мы.Белы сцяг па-над намi.
Радыё Свабода...Смага нам палiць сэрцы.Гэта Радыё Свабода...Там, дзе няма цемнаты -Наша вада.Белы сцяг па-над намi.
Радыё Свабода,Мы твае хвалi і подых.Не пакiне нас надзеяТам, дзе няма цемнаты,Ведаюць нас.Белы сцяг па-над намi.
7. Гэта МЫ! Словы і музыка Андрэя Мельнікава. 



13 кастрычніка 1996 года на касетах выйшаў альбом барда Андрэя Мельнікава «Гэта МЫ». Песні альбома – гэта адлюстраванне падзей першых гадоў незалежнасці Беларусі. Загалоўная песня альбом стала адной са знакавых беларускіх песень пратэсту 90-х. Праз некалькі гадоў Кася Камоцкая і гурт «Новае Неба» сыграюць яе ў жорсткай рокавай аранжыроўцы і песня набудзе новае прачытанне.  
Калі нехта кажа: «Бывай!» — гэта шчэ не значыць — канец.І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць смерць.І хаця не відаць — куды, і надзея — ні на каго,Ты паслухай: звіняць званы.Гэта з намі гаворыць Бог.
Гэта — скрозь цемру прамень. Гэта — вецер, што рве смугу.Гэта — новы сонечны дзень. Гэта — праз забароны рух.Гэта — годна падняты сьцяг. Гэта — шыхт, што гатовы ў бой.Гэта — крыж на тваіх плячах. Гэта — людзі разам з табой.Гэта — тысячы моцных ног, што пячатаюць цьвёрды рытм.Гэта — не яны бачыць Бог: гэта — мы! Гэта — мы!
Ты пачуеш: зьвіняць званы. Калі здольна пачуць душаГолас продкаў з далечыні, голас, што не заглушыць час,Голас памяці гэтай зямлі, гэтых рэчак, гэтых лясоў,Тых народаў, што тут жылі… Ты паслухай: мацнее звон.
Гэта — скрозь цемру прамень. Гэта — вецер, што рве смугу.Гэта — новы сонечны дзень. Гэта — праз забароны рух.Гэта — годна падняты сьцяг. Гэта — шыхт, што гатовы ў бой.Гэта — крыж на тваіх плячах. Гэта — людзі разам з табой.Гэта — тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм.Гэта — не яны, бачыць Бог, гэта — мы! Гэта — мы!
Калі нехта кажа: «Бывай!» — гэта шчэ не значыць — канец.І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць сьмерць.І хаця не відаць — куды, і надзея — ні на каго,Ты паслухай: звіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.
8. Сонца нам дапаможа («Я нарадзіўся тут»). Музыка і словы Лявона Вольскага. 


Песня «Сонца нам дапаможа» на словы і музыку Лявона Вольскага пабачыла свет у 2000 годзе ў рамках супольнага праекта беларускіх музыкаў «Я нарадзіўся тут». З таго часу песню часта можна пачуць на розных беларускіх імпрэзах, а таксама ў якасці саундтрэка да відэаролікаў, дзе прадстаўлены кадры беларускіх вулічных акцый.  
Над нашай зямлёю – неба.Пад нашым небам – зямля.На нашай зямлі трава й вада,I дрэвы, промні сьвятла.
Нас гэта зямля нарадзілаЯе малако мы пiлi,I ўсё, што ў жыцьці дае нам сілы,Ёсьць на нашай зямлі.
Сонца нам дапаможа.Яно любіць нас.
Дарэмна канкістадорыСьпяваюць песьню вайны,Заваяваць наша сонца i зорыНіколі ня змогуць яны.
Нас любiць калматае сонца,Нас любiць месяц сiвы.I сонца i месяц дадуць нам моцыДля нашае барацьбы.
Сонца нам дапаможа.Сонца нам дапаможа.Яно любiць нас.
Мiнуць у тумане стагодзьдзі,I сталь спарахнее ўшчэнт,А мы тут былi, i мы тут будзем,Пакуль iснуе гэты сьвет.
Сонца нам дапаможа.Сонца нам дапаможа.Сонца нам дапаможа.Яно любiць нас.
9. Будзь разам з намі («Крама»). Словы Зміцера Лукашука, музыка Ігара Варашкевіча, Андрэя Лявончыка. 


Песня «Будзь разам з намі» гурта «Крамы» на словы Зміцера Лукашука з іх першага альбома «Хворы на рок-н-рол» стала сапраўдным хітом у беларускамоўных колах, але слухаюць яе не толькі беларускамоўныя: песню можна пачуць, напрыклад, на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі перад гульнямі мясцовай каманды.  
Я гляджу ў неба Сэрца б'ецца толькі думкай адной.Я гляджу ў неба Там шлях апошняй песні маёй.Я гляджу ў неба Побач з ёй лунае светлы анёл.Крыкну я ў неба:– Будзь з намі, калі сюды прывёў!
Будзь разам з намі,Ахіні крылом нас, светлы анёл.Будзь разам з намі,Сярод бруду і вострых камянёў.Будзь разам з намі,Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзвярэй.Будзь разам з наміІ не хавай ад нас вачэй.
Паднясуць віна табе і кавалак хлеба,Скажуць: ты прадвеснік новых падзей.А што цябе чакае - крыж ці дарога ў неба?Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей?
Будзь разам з намі,Сярод цемры і жудасцяў начэй.Будзь разам з намі,Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.Будзь разам з намі,Але не трэба нам рабіць лягчэй.Будзь разам з намі, -І гэта ўсё, што трэба нам!
Паднясуць віна табе і кавалак хлеба,Скажуць: ты прадвеснік новых падзей.А што цябе чакае - крыж ці дарога ў неба?Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей?»
10. Тры чарапахі (N.R.M.). Словы і музыка Лявона Вольскага. 


Песня «Тры чарапахі» гурта «N.R.M» з'явілася ў складзе аднайменнага альбома ў 2000 годзе і стала адной з самых вядомых беларускамоўных песен, можна нават сказаць, зрабілася народнай, таму не ўключыць яе ў гэты спіс было наўпрост немагчыма.
Калi раптам адчуеш камунальныя пахiI жыцьцё цябе возьме ў пятлю.Зразумееш тады, што тры чарапахiПа ранейшаму цягнуць Зямлю.Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы,I з людзьмi ўсталюеш кантакт.Зразумееш тады, што i сёньня i ўчораНаша месца на трох кiтах.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галілея i Боба Марлея,Не было Сальвадора Далi.Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,А кiты, чарапахi былi.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Каб любiць Беларусь, нашу мiлую Маму,Трэба ў розных краях пабываць!Зразумееш тады - пад тваiмi нагамiТры сланы нерухома стаяць.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сурпрызаў ня будзе.Гэй, ла-ла-ла-лай, нiхто не чакае, i ты не чакай!