Беларуская мемуарная бібліятэка

Сёлета адбылося адкрыццё новай серыі літаратуры, якая не мае аналагаў у нашай краіне — «Беларуская мемуарная бібліятэка».

У гэтай серыі будуць друкавацца дзённікі, успаміны, якія пакінулі беларусы або выхадцы з нашай краіны аб падзеях на Беларусі , ці ў замежжы на працягу мінулых стагоддзяў.

Сёлета адбылося адкрыццё новай серыі літаратуры, якая не мае аналагаў у нашай краіне — «Беларуская мемуарная бібліятэка».
У гэтай серыі будуць друкавацца дзённікі, успаміны, якія пакінулі беларусы або выхадцы з нашай краіны аб падзеях на Беларусі , ці ў замежжы на працягу мінулых стагоддзяў.
Адчыніла серыю кніга Аляксандра Стагановіча «Успаміны пасла». Услед у маі выйшла другая кніга «Яўстафій Янушкевіч. Успаміны. (1805–1831)». Кнігі выйшлі ў выдавецтве «Лімарыус», якое набыло шырокую свядомасць дзякуючы выданню двухтомніка «Ларыса Геніюш». Аўтарам прадмовы ў кнізе «Успаміны пасла» з’яўляецца Алесь Пашкевіч, а аўтарамі каментару — Алесь Пашкевіч і Алег Гар­дзіенка.
Да апошняга часу пра асобу Аляксандра Стагановіча было мала вядома на Беларусі. З 1928 годзе ён, прадстаўнік Беларускага сялянска-работніцкага камітэта «Змаганне», на працягу года выконваў абавязкі беларускага пасла ў польскім сейме. Затым Аляксандр Стагновіч адмовіўся ад польскага мандату, і быў асуджаны на 6 гадоў. Пасля Другой сусветнай вайны ён выехаў з Беларусі ў эміграцыю, дзе актыўна займаўся беларускай дзейнасцю. У сваіх успамінах былы пасол шырока апісаў сваё жыццё на працягу года ў якасці пасла, і тым самым узбагаціў нашы веды аб гісторыі беларускага палітычнага змагання ў складзе міжваеннай Польшчы.

Жыццё і творчы шлях больш вядомай асобы — беларускага асветніка, кнігавыдаўца, мемуарыста Яўстафія Янушкевіча шырока асветлены ў кнізе «Яўстафій Янушкевіч. Успаміны. (1805 — 1831)». Успаміны Яўстафія Янушкевіча прадстаўлены ў кнізе на беларускай і польскай мовах. Пераклад з польскай на беларускую мову зрабіла дацэнт Белдзяржуніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Вольга Гарбачова. Яна ж з’яўляецца ўкладальнікам кнігі, аўтарам уступнага артыкула і шматлікіх каментараў.