«І я так магу!». Персанальная выстава Міхаіла Гуліна адкрыецца ў галерэі «Ў»

«І я так магу!» — найбольш распаўсюджаная фраза-каментар на выставе мастацтва. На сваёй аднайменнай выставе я не стаўлю за мэту перакананне гледача ў адваротным», — распавядае аўтар.

unnamed_58.jpg

Механіка і тэхналогія стварэння маіх твораў надзвычай простая. Менавіта прастата і даступнасць сталі маім матэрыялам. А адной з асноўных задач — пераўтварэнне простых жэстаў у мастацтва, — кажа Міхаіл Гулін. — Перформанс і акцыянізм для мяне – гэта ўзурпацыя і прысваенне права на публічнае выказванне, не абмежаванае ані часавымі рамкамі, ані пажаданнямі гледача альбозаканадаўчымі артыкуламі і інстытуцыянальнымі правіламі, Акрамя таго, для мяне гэтамагчымасць кіравацца ўласнай мастацкай ідэалогіяй і тактыкай. Дадзеная выстава ўяўляе сабой своеасаблівую рэтраспектыву зробленага цягам 12 год. У такім маштабе мае працы будуць паказаны ўпершыню. Сярод іх глядач пабачыць шмат кантэкстных праектаў, якія рабіліся толькі аднойчы і больш не паўтараліся. Акрамякантэксту істотны катэгорыі часу ды месца. Калі працуеш на вуліцы, вельмі востра адчуваеш наймалыя палітычныя і сацыяльныя змены ў грамадстве. Час рэалізацыіістотны і для самога мастака. Напрыклад, калі ў 2008 годзе я праводзіў акцыю «Я – не гей», тэма правоў ЛГБТ-супольнасці не існавала ў выставачнай прасторы Мінска. А самое відэа з гэтай акцыі было ўпершыню паказана ў Беларусі ў 2014 годзе, то бок праз 6 год. У сучасных рэаліях гэта велізарны тэрмін: у акцыянісцкай практыцы менавіта актуальнасць і галоснасць з'яўляюцца яе найважнейшымі кампанентамі.
Доступ да інфармацыі і асвятленне мастацкай дзейнасці дасюль застаецца праблемай у нашай краіне, роўна як і прававая падтрымка актывістаў і акцыяністаў. Бадай што галоўнай асаблівасцю публічнай прасторы Беларусі з'яўляецца яе надзвычайная палітызыванасць. У сукупнасці з цэнзурай, якая пануе на большасці выставачных пляцовак, гэта пазбаўляе шматлікіх аўтараў і мяне, у прыватнасці, магчымасці паўнавартаснай прэзентацыі.
Паводле прэс-рэліза