“МЫ, БРАТЫ…” — ПЕРШЫ АФІЦЫЙНЫ АДКАЗ НА “ВЫШЭЙ ЗА НЕБА” І “ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!”?

24 верасня у Мінску прайшла афіцыйная прэм'ера беларускага поўнаметражнага мастацкага фільма «Мы, браты…» Сяргея Ждановіча  (вядомы публіцы пад назвай «Авель»). Цяпер карціну  Nonstop MEDIA пры патранажы Міністэрстве культуры Беларусі змогуць  ацаніць і звычайныя беларусы. Што знакава — першыя паказы пройдуць у сталічным кінатэатры «Масква». У замежны пракат беларускі фільм «Мы, браты…» выйдзе пад назвай «The Code of Cain» («Код Каіна»).



Муж запрасіў мяне на спецыфічнае спатканне 4 кастрычніка — сёння прынёс дамоў два квіткі па 50 000 кожны на 9 шэраг на «новую нацыянальную прэм'еру». Кажа, што там паказваюць разгон «Плошчы» у адказ на «Жыве Беларусь!», а таксама здымаецца Эрык Робертс і Аляксей Серабракоў.  Думаю, акурат гэтыя моманты і прыцягнуць асноўную аўдыторыю да фільма. Ну і так – нездарма ж яго рабілі тры гады і называюць першым нацыянальным кінапраектам сучаснай Беларусі.

Цяпер менавіта яго пачнуць параўноваць з «Вышэй за неба» Дзмітрыя Марыніна і Андрэя Курэйчыка і «Жыве Беларусь!» Кшыштафа Лукашэвіча і Франака Вячоркі. А каб аналізаваць было прасцей — Вашай увазе параўнаўчы аналіз самых нашумелых беларускіх прэм'ераў апошняй кінапяцігодкі ад іх жа стваральнікаў.

Андрэй Курэйчык

Кшыштаф Лукашэвіч

Хто аўтар ідэі

Ідэю зняць прафілактычнае кіно прапанавала ПРААН. Ідэя сцэнарыя - мая і сыходзіць каранямі ў п'есу «Неба», пастаўленую ў Варшаве. Галоўнага героя там таксама клічуць Мікіта Міцкевіч. Гэта прататып героя фільма

Я аўтар ідэі фільма. Я лічу, што гісторыя Франака Вячоркі гэта моцны прыклад таго, як можна змагацца за пашырэнне грамадзянкіх правоў і ўласнай годнасці звычайных беларусаў метадам “маленькіх крокаў”.

Лічбы прагляды: кінатэатры/ютуб

Было каля 10ка фестывальных паказаў у кінатэатрах, але шырокага пракату не было — заказчык забараніў фільм. У інтэрнэце фільм паглядзела больш за 350 тысяч чалавек. З іх каля 150 тысяч на Ютюбе (фільм знішчалі там 7 разоў). Каля 50 тысяч у Вконтакте. Больш за 10 тысяч на Яндэкс.Відэа. Астатняе ў торэнтах і онлайн-кінатэатрах. Колькі людзей паглядзела за лепшы, першы тыдзень/месяц/3 месяцы / паўгады (іншыя лічбы, на якіх хочаце акцэнтаваць) Першы ўік-энд — 40 тысяч, першы тыдзень — 60 тысяч, за два тыдні — 90 тысяч чалавек.

Усяго выпушчана 4 трэйлера, 3 афіцыйных кліпа, і каля 50 ролікаў рознага кантэнту. Агульная сума праглядаў — каля 200 000 раз. З іх найбольш папулярныя - кліп Вінцэнта «Ні кроку назад» - больш за 40 тысяч праглядаў і трэйлеры, — у сярэднім па 30 тысяч праглядаў кожны.

Аглядальнасць у кінатэатрах у Польшчы была невялікая. На Youtube паводле падлікаў Франака Вячоркі было каля 300 тыс. праглядаў з Беларусі і каля 170 тыс. з Украіны. Франак мае таксама статыстыку расейскіх парталаў і аглядальнасці фільму карыстальнікамі інэрнэту с Расеі.

Паводле “Газеты Выборчай” за першыя 3 дні пасля таго, як фільм з’явіўся на „YouTube” яго паглядзела каля 50 тыс. гледачоў.

У жніўні 13 на ютубе 81+14+34 =  129 тысяч, Укантакце  -12+9+32+36+2+19 +3 = 113 тысяч,  ex.ua — 40-60 тысяч, torrents all — 40-70 тысяч. Разам : каля 330 тысяч — гэта самы пачатак, запуск. З Ютубу і замежных парталаў фільм быў выдалены у жніўні праз прадусара. У першы 3 дні — 65 тысяч праглядаў, можна лічыць.    

Трэйлер у месяц выхаду паглядзела 101 тысяча ў ютубе, 22 тысячы — польскі варыят, Укантакце 43 тысячы. Калі яшчэ лічыць як трэйлер “Краіны няма” выкананне і “відэа пра выбарчую камісію”  + 86 790 тысяч.

Бюджэт фільма

на ўвесь праект каля 400 тысяч долараў ЗША. ПРААН трымае яго ў сакрэце.

5,5 млн. злотых

(Больш за 1 мільёна 750 тысяч даляраў).

Жанр фільма

маладзёжная музычная драма

Драма

Мэтавая аўдыторыя фільма

13 +

Моладзь у Еўропе

Асноўныя ўзнагароды фільма (на Беларусі, за мяжой)

Фільм афіцыйна забаронены, таму ўдзел яго ў фестывалях вельмі ўскладнена. На сённяшні дзень гэта фестывалі ў Нью-Ёрку (афіцыйная прэм'ера), Катавіцэ, Варшаве, Ерэване, прэміі «Знята» у Маскве. Фестывалі мы не анансуем, таму што нам зрываюць паказы, калі даведаюцца пра іх загадзя. Прэміі: «Лепшы беларускі прадзюсерскі дэбют» Прэмія асацыяцыі незалежных прадзюсераў Расіі «Знята», і іншыя.

Узнагарода за сцэнар на МФФ у Брюселі, Troia Festiwal у Сетубале (Партугалія), Febiofest у Празе (Чэхія), 38 Фестываль Польскіх Мастацкіх Фільмаў у Гдыні (секцыя “Панарама польскага кіно”), ІІІ МФФ “Злычынства і пакаранне” у Стамбуле, на кінафестывалі ў Вене, Кіеве, у фестывалі польскага кіно ў Сіднеі, Чыкага. «Жыве Беларусь!» атрымаў «Залатую шаблю» на міжнародным кінафэстывалі вайсковых і гістарычных фільмаў, і іншыя.

Мова фільма

Руская і беларуская.

Беларуская і руская

Колькасць запрошаных (замежных) актораў у фільме (у працэнтах і асобах)

Нуль. Мы прынцыпова ні ў групу, ні ў акцёрскіх склад не запрашалі замежнікаў. Гэты фільм рабілі толькі беларусы.

3  польскіх актора, 3 расейцы і 2 украінцы ў эпізодах. Беларускіх актораў 80 %

                      Знаныя Асобы (VIP-асобы), што ўзялі ўдзел у фільме

Кулінковіч, Хадановіч, Смаляк, Лушчык, Булка, Памідораў, Максімкаў, Круглякоў, Лісіцкая і Марозаў, Грыбалёва, Саладуха, Пугач, Зісер, Валошын і многія іншыя.

Актораў, якіх можна назваць VIP, нікога не прыпамінаю

Хто прафiнансаваў

ПРААН. 100  — Міжнародны грант.

Фінансаванне з уласных сродкаў вытворцы — WFDiF у Варшаве, датацыі з PISF і CANAL+. Беларускага фінансавання не было.

Дэбютанты:

Вінсэнт дэбютаваў у нашым фільме. Так, гэтая роля папярэднічала здымак у ЖБ.

Найважнейшыя — Дмітрый Вінцэнт Папко і Максім Каржыцкі (які граў ролю Сяргея)

Якая музыка выкарыстоўваецца ў фільме (аўтары)

Дзмітрый Фрыгіі, Ляпіс Трубяцкой, Акуте, Вінцэнт

Лявон Вольскі, яго песні і інструментальныя аранжыроўкі

Ці ўжываліся спецэфекты

Няма.

Мультыплікацыі і падкладанне натоўпу пад фон зняты ў Менску.

Дадаткова — усе створаны

Водгукі крытыкаў

Шмат добрых. Але я іх не збіраю. Няма такой звычкі яшчэ з часоў тэатральнай маёй дзейнасці.

Ува ўсіх СМІ выдатныя рецензіі атрымаў за адыгранне сваёй ролі Вінцэнт.

PRZEKRÓJ: “Гатовы праставіцца гарэлкай, што мы сведкі нараджэння культавага кіно — для беларусаў. Тым больш, нават без сенсацыйнай абалонкі, якая суправаджала паўстанне гэтага твору (выканаўца галоўнай ролі стаўся палітычным уцекачом, іншыя акторы таксама дазналі рэпрэссіі ітд.), “ Жыве…” стаўся універсальным апавяданнем аб барацьбе адзінкі з сістэмай, яе жудасцямі і абсурдамі, бясспрэчна усё ж такі смешнымі. Менавіта гэтыя, узмоцненыя выдатным музычным суправаджэннем бунтарская энергія і ідэалізм, якімі прасякнуты увесь фільм, ёсць у ім найбольш цікавыя і найбошьш узрушальныя”.

DZIENNIK. GAZETA PRAWNA: Кшыштаф Лукашэвіч пазбягае пафаснага апавядання аб вольнасці, якое так любяць палякі. Без прыкрыцця паказвае бязлітаснасць рэжыму Лукашэнкі, беднасць і шэрасць беларускай штодзёнасці і крывавую барацьбу, якая зноў і зноў падаецца забойчай працай Сізіфа. Не дае таксама простых адказаў і надзей.

Як прыняў замежны глядач

Для іх было адкрыццё, што ў Беларусі існуе незалежнае актуальнае кіно.

“Кранальна, Шакіруюча, Неверагодна, што такія рэчы адбываюцца з маладымі людзьмі у цэнтры сучаснай Еўропы”

Ці акупіўся фільм

Камерцыйнага складніка ў праекце не было. Па ўмовах гранта — фільм распаўсюджваецца бясплатна.

Не, фільм не акупіўся і не прынёс прыбытку, па меншай меры фінансавага. У Польшчы, за рэдкім выключэннем, прыбытак прыносяць толькі рамантычныя камедыі са шматлікімі зоркамі.

Агульны ацэнка на Кінапошуку + іншых замежны рэсурсу

7.3 - гэта найлепшы вынік для беларускіх фільмаў 2012-2013 года

На filmwebie фільм даволі высока – 7,2

kinopoisk: 6,4

Ці лічыце свой фільм "палітычным"

Не, фільм не палітычны, але актуальны.

Фільм апавядае аб лёсах людзей у краіне ў цэнтры Еўропы, улада якой паўсюль лічыцца аўтарытарнай, таму ён павінен быць прызнаны палітычным.

Ці падвяргаўся фільм цэнзуры

Серыяльная версія «Вышэй за неба» была падвергнутая татальнай цэнзуры. Было выразана больш за 50 сцэн, фрагментаў або персанажаў. Цэнзура з боку ПРААН.

Цэнзуры не было, у Польшчы пасля падзення камунізму няма цэнзуры.

Перавагі фільма

Гэта сумленнае кіно пра Беларусь, зробленае выключна беларусамі і выключна для беларусаў

Не хачу бавіцца ў суб’ектыўныя ацэнкі, няхай гэта зробяць гледачы

Ацаніце па 10 бальнай сістэме

"Вышэй за неба". Я як аўтар —

абсалютна перадузяты - таму ўсе пункты 10 баляў.

Гэта пытанне да гледачоў і крытыкаў.

 Ваш фільм мае на мэце салідарызаваць ці “падзяліць” беларускае гарамадства

Яго задача — сумленна паказаць беларускую нацыю ва ўсіх яе пакаленнях на дадзеным этапе гістарычнага развіцця. Дзякуй.

Фільм мае паказаць беларусам, што барацьба за асноўныя грамадзянскія свабоды і нацыянальную ідэнтычнасць можа быць эфектыўнай без вялікіх рэвалюцый, але метадам “маленькіх крокаў”.

Ці лічыце Вы свой фільм беларускім

Так.

Гэта беларускі фільм польскай вытворчасці, зроблены польскімі стваральнікамі і беларускімі творцамі пра незалежныя погляды.

ЦІКАВОСТКА.  «Мы, браты…» —  драма, да стварэння якой былі працягнуты спецыялісты з ЗША, Германіі, Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Аўстраліі, Катара, Латвіі і Ізраіля, як сцвярджаюць яе стваральнікі. Карціна расказвае пра гісторыю двух братоў, кожнаму з якіх трэба зрабіць складаны маральны выбар. Беларуская кінакампанія Nonstop MEDIA стала першай, якой удалося ажыццявіць маштабныя здымкі на тэрыторыі самага вялікага ў свеце кінавытворцы Universal Studios Hollywood.

Вядомы беларускі мем #чтотонетак пайшоў у народ  менавіта са здымачнай пляцоўкі фільма.

Сустрэнемся па паказах. Папросту дзеля таго – каб мець уласнае меркаванне пра тое, што адбываецца з краінай, у якой мы жывем, — і ў жыцці, і на экране, і ў думках, і на вуліцах. Пільнага прагляду, спадарства!

Дапамога ў перакладзе з польскайТаццяна Канаш.

Фотааўтара