«Памяні мяне, пакуль я жыву...»
25 жніўня 1968 года яна выйшла на Красную плошчу Масквы ў знак пратэсту супраць уварвання СССР у Чэхаславакію. У вазку пры ёй быў малодшы сын. Была арыштаваная ў 1969 годзе, прызнаная вар’яткай, прайшла прымусовае лекаванне ў Казанскай псіхіятрычнай лякарні... Гэтая публікацыя прысвечаная 85-годдзю Наталлі Гарбанеўскай.
Наталля Гарбанеўская прыязджала ў Беларусь прынамсі аднойчы — на 100-годдзе Чэслава Мілаша ў верасні 2011-га. Святкаванне адбывалася ў Мінску, у зале Акадэміі мастацтваў, у межах фестывалю «Вялікае Княства Паэзіі». А на наступны дзень Гарбанеўская сустрэлася з прыхільнікамі сваёй творчасці камерна, у Беларускім ПЭНе.
Пасля сустрэчы мы запрасілі госцю ў рэстарацыю, збіраючыся, канешне, карміць дранікамі. Абралі «Камяніцу». З Залатой Горкі на Пуліхава трэба было пад’ехаць колькі прыпынкаў трамваем-«адзінкай».
Наталля Яўгенаўна была глухаватая і размаўляла голасна, бо сябе не чула. У «адзінцы» яна працягнула размову, што вялася раней, расказваючы нам нешта пра свае творы і пераклады, сваіх паплечнікаў, свой досвед... Гэта было гучна і выглядала з боку як прамова на мітынгу. Гарбанеўская прамаўляла гучней, чым бразгатаў вагон трамвая па разбаўтаных рэйках. Гэта не магло не прайсці незаўважаным.
Да нас падышоў маладзён з доўгімі валасамі. Па старой мінскай завядзёнцы дзевяностых і нулявых, у абед ад яго звабліва патыхала півам.
— А кто такая эта ваша старуха, каб так пафосно говорить о себе в публичном месте? — зласліва спытаўся хлопец.
— Гэта Наталля Гарбанеўская, расійская праваабаронца і паэтка, — адказала я.
— Ну и что? Кому это интересно?
— Але гэта сапраўды знакавая асоба. Яна выйшла на Красную плошчу ў Маскве ў 1968-м… Адна з васьмі…
— Кого это вообще волнует? Это не даёт ей право сейчас орать на весь трамвай. Тем более в Минске! У нас так не принято. Немедленно попросите ее заткнуться.
Я, канешне, не папрасіла. Але сцэну тую запомніла назаўсёды. Азірнулася — рэшта пасажыраў заставалася абыякавай да сцэны. Сітуацыя ўстурбавала толькі майго суразмоўцу. У той час Мінск быў разасобленым, нядружным горадам.
У 2011-м мінчукі ўжо выходзілі на вуліцы з маўклівымі воплескамі, але імёны сусветна вядомых дысідэнтаў былі для іх яшчэ пустым гукам. Ці саступілі б у тым годзе ў мінскай «сотцы» месца Вацлаву Гавэлу, які хадзіў з ляскай? Ці змог бы Нэльсан Мандэла праехацца па «Аўтазаводскай» лініі метро, унікнуўшы дачэпак да колеру скуры? Дзесяць гадоў таму абодва палітыкі і праваабаронцы былі яшчэ жывыя…
А вось ужо ў 2018 годзе легендарны польскі паплечнік Гавэла і Гарбанеўскай Адам Міхнік пры перапоўненай зале выступаў у Мінску, на фестывалі WATCH DOCS. Арганізатарка той сустрэчы Таццяна Гацура-Яворска зазнала сёлета пераслед рэжыму. Яна была прызнаная палітзняволенай, як і сотні іншых беларусаў. І я ведаю, што Наталля Яўгенаўна, калі б была з намі, сёння гучна гаварыла пра гэта на ўсіх маршрутах мінскага трамвая.
Наталля Гарбанеўская нарадзілася ў Маскве 26 траўня 1936 года, была філолагам з адукацыі. Да 1968 года была аўтаркай, рэдактаркай і машыністкай самвыдаву. 25 жніўня 1968 года выйшла на Красную плошчу Масквы ў знак пратэсту супраць уварвання СССР у Чэхаславакію. У вазку пры ёй быў малодшы сын. Была арыштаваная ў 1969 годзе, прызнаная вар’яткай, прайшла прымусовае лекаванне ў Казанскай псіхіятрычнай лякарні. Вызваленая ў 1972-м. У 1975 годзе разам з двума сынамі эмігравала з СССР, неўзабаве пасялілася ў Парыжы, з’яўлялася ў Францыі асобай без грамадзянства. Працавала рэдактаркай і публіцысткай (часопіс «Континент», газета «Русская мысль», радыё «Свобода»). Перакладала літаратуру з польскай і чэшскай моваў.
У 2005 годзе атрымала польскае грамадзянства. У красавіку 2013 года зноў выйшла на Красную плошчу з лозунгам «За нашу и вашу свободу». Памерла ў Парыжы 29 лістапада 2013 года.
Гэтая публікацыя прысвечаная 85-годдзю Наталлі Гарбанеўскай.
ПА ПРАЧЫТАННІ КНІГІ РЭЯ БРЭДБЭРЫ «FAHRENHEIT 451»
Вельмі разумныя людзіВельмі разумныя людзіВельмі Вельмі ВельміВельмі разумныя людзіХто ж ганьбаваць іх будзе?Хто ж ганьбаваць іх будзе?Такія разумныя людзі.Ну проста амаль мудрацы.
Абсмаленыя старонкімной не чытаных кніг.Абсмаленыя старонкі.Кнігапал непісьменны пры іх.
Вельмі разумныя людзісказалі яму: — Спалі.Сказалі, што гэтыя кнігі — яго непрыяцелі.
Цяпер падпускаюць да попелу:— Грабіце дабро ад зла.Цяпер падпускаюць да попелу:— Ану, з цемры да святла!
Я разграбаю попел —рукі па локаць у прыску.Я разграбаю попел —ні літаркі, ані рыскі.
Вельмі разумныя людзі.Усё вельмі добра прадумалі.Каб усе іншыя людзіужо ні пра што не думалі.
1956
***Усё роўна потым ні за што не згадаюцьці быў Дантэ гвельф,а ці гібелін,і якога колеру сцягі ці быў падняты,і ў якім агнішукаў ён гібелі.
Ох, магіла брацкая,вольніца арбацкаяу Ф’ярэнцу сігануці, памаліціся,Аліг’еры памянуці, Пакланіціся.
1963
***
Раўчук не родзіць кветак,і стронга не пяе,а хто не лічыць гэтак,той вісне на слупе.
А той, хто лічыць зоркіў гірляндзе раўчука,той ці дзіцёнак горкі, ці форменны зэка.
Навошта ён іх лічыць?Пятля яму, пятля.Вароны смерць наклічуць,Прымі яго, зямля.
Ды ён і нас загубіць — ату яго, ату!………………………Але не змаўкае сонечны Шуберті стронга пяе ў раўчуку.
Верасень 1970, Бутырская турма, бальнічка
***
«Лёс дзяцей яе не турбуе».
Гэту фразу з акту экспертызы,срабрыстым прапяяную кларнетам,час пазбавіў фарбаў пагрозы,але дабяла не вымыў пры гэтым.
Добра, калі дыхаюць за сцяноюдва сыны, а не сукамерніцы поплеч,добра, калі вусны раніцай не сцінаеядавітай явы горкая горыч.
Добра жыць без абмацвання глузду,ці не з’ехаў куды, ведаць, хто ты,удыхаючы не аселы з-пад друзупрах таго, што, дай Бог, беззваротна.
1973
***
Госпадзе Ісусе, Маці Божая,што за народзічак неданароджаны?Як ускудлачанае буслінае пёрка,ветрыкам гнанае цераз пагоркі,цераз канавы, цераз сівыя пусткі, дзе толькі сабакі выюць. Што за народзічак, што за людцы,што за айчыначка з нас намалюецца?Як перастаялая, з таго яшчэ году,вярба віленская, лю́бая Богу,вярба фарбаваная, вярба сухая, пясок пялёсткаў на мяне абсыпае...
1975
***
Памяні мяне, пакуль я жывупакуль не абмякла ў сырую травупакуль паміж ровам і ротайрукі звязаныя дротамале ўсё яшчэ над ровам а не ўне плач на труне не пугач на багнене вал па-над ровам і каранёўвярба скрозь мяне не цягнеЯшчэ варушу пясокудыхаю пясок нагбомПамяні ж мяне напрамілы БогПакуль не позна напрамілы Богпакуль на захадзе не чырванее Ўсход
1977
***
Я не паэта й не грамадзянін — без грамадзянства, ды з якім акцэнтам,з якой супраціўляльнасцю ацэнкам,што мне даюць тутэйшыя чужын,
з якою вернасцю — не ім — рацэ,што коціцца пад мост-не-на-разводзе,што залівае брук, калі разводдзе, мае ўсе слёзы там — не на шчацэ,
мае ўсе слёзы выпалі вясной,вясной, якая больш чым адбуяўшы...Адкуль жа ёлкі пах прасянай кашы,на Сэн-Жэрмене, на рагу Сянной?
1982
***Здараецца, здараецца, я разумею,што яны мелі рацыю — лекары з Крапоткінскага завулка.І праўда: быць трэба вар’ятам,каб з норавамі змагацца,дый шчэ не дзеля славы гэткая працаі не дзеля месцейка лагернага паўдурка.
А здараецца,здараецца, я знову не разумею,як яны маглі думаць,што будуць павек мець рацыю — лекары ў халатах, накінутых на пагоны,што норавам не памяняцца,што не надыдзе час — але не помсты, на плацы,а праўды, якая цемру шаленства разгоніць.
Канец 1980-х
Пераклала з рускай мовы Марыя Мартысевіч