Перамог гаварушчы верабейка і беларуская літаратура

Лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца стаў Зміцер Бартосік.

premija_hedrojca_liava_20_logo.jpg

Імпрэза шостага прэміравання лепшых літаратараў года адбывалася ў культурніцкай прасторы ОК-16 пад спевы Паліны Рэспублікі.

premija_hedrojca_liava_4_logo.jpg


Як зазначыў у каментары “Новаму Часу” сябра журы Міхась Андрасюк,твораў на прэмію падавалася менш, чым у ранейшыя гады — менш за 30 кніг. І асноўная дыскусія ўзнікла, калі з шорт-ліста трэба было вызначаць пераможцаў. Гэта самы складаны момант у працы журы, бо кожная кніга шорт-літста мае свае несумненныя вартасці і заўсёды, калі нешта адсейваем, штосьці вартаснае губляем. Але, па-сутнасці вырашальным з’яўляецца густ сябраў журы, якое вызначае пераможца”. 


Міхась Андрасюк

Міхась Андрасюк


А ў журы Прэміі Гедройца сёлета ўваходзяць, акрамя Міхася Андрасюка былі таксама Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Андрэй Хадановіч цягне інтрыгу

Андрэй Хадановіч цягне інтрыгу


Вядоўца вечарыны і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч па-майстэрску цягнуў інтрыгу да апошняга.

Кіраўнік Польскага Інстытута Матэўш Адамскі

Кіраўнік Польскага Інстытута Матэўш Адамскі


Да абвяшчэння лаўрэатаў прэміі тыя, хто прыйшоў на цырымонію паслухалі выступы Андрэя Хадановіча, старшыні СБП Барыса Пятровіча, кіраўніка Польскага Інстытута Матэўша Адамскага, сябра журы Раісу Баравікову, паглядзелі відэапрэзентацыю, прысвечаную жыццю Ежы Гедройца, а таксама сталі гледачамі пастаноўкі тэатра пластыкі Skyline, падчас якой начытваліся ўрыўкі з твораў шорт-ліста прэміі.

premija_hedrojca_liava_13_logo.jpg

А гэта, нагадаем “Быў у пана верабейка гаварушчы” Зміцера Бартосіка, “Ноч цмока” Валерыя Гапеева, “Зваротная перспектыва” Адама Глобуса,  Радзіва «Прудок» Андруся Горвата, “Падарожжа на край ложка” Сяргея Календы, “Дагератып” Людмілы Рублеўскай, “Апоўначы на сіялімскім мосце” Аляксея Талстова.

Алена Брава і Альгерд Бахарэвіч

Алена Брава і Альгерд Бахарэвіч


Нам было вельмі цяжка з сямі твораў шорт-ліста абраць найлепшы. Гэтыя сем твораў склалі залатое ядро беларускай літаратуры за 2016 год. Мы выказваем падзяку ўсім, хто напісаў цудоўныя, таленавітыя кніжкі. Іх можна чытаць, імі можна ганарыцца”, — сказала Раіса Баравікова.

Тым не менш журы ўсё ж давялося вызначыцца. Такім чынам:

Трэцюю прэмію атрымаў Адам Глобус і яго твор «Зваротная песпектыва». За Адама Глобуса, які на цырымонію не прыйшоў, прымаў Павал Касцюкевіч. Пісьменніку перададуць сертыфікат на выданне кнігі ў выдавецтве “Кнігазбор”.

Павал Касцюкевіч прымае ўзнагароду замест Адама Глобуса

Павал Касцюкевіч прымае ўзнагароду замест Адама Глобуса


Другая прэмія дасталася Людміле Рублеўскай за раман «Дагератып». Акрамя дыплому яна атрымала магчымасць адпачыць на востраве Готланд у Швецыі.

premija_hedrojca_liava_18_logo.jpg


Першай преміяй уганараваны Зміцер Бартосік.

Калі я пачуў сваё імя, першае што адчуў гэта збянтэжанасць. Абсалютна не спадзяваўся атрымаць прэмію. Мне падавалася, што мая кніга нават не пасуе фармату прэміі, бо нельга сказаць, што гэта мастацкая літаратура, хутчэй публіцыстыка”,  — падзяліўся ўражаннямі з “Новым часам” Зміцер Бартосік.

premija_hedrojca_liava_21_logo.jpg


Нагадаем, прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднімі пераможцамі прэміі былі Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).


 Фота аўтара