Сацыяльныя выставы Музея кіно

Музей гісторыі беларускага кіно, размешчаны паміж гасцініцай “Мінск і Чырвоным касцёлам, у чэрвені адзначыўся дзвюма выставамі сацыяльнага гучання.

Першая, “Неа-Сармацкі партрэт, адлюстравала спробу выхаду ў сферы новых відаў творчасці аднаго з прадстаўнікоў папулярнага з 1990-х гадоў руху гістарычных рэканструкцый, клуба “Жалезны Воўк, створанага ў Наваполацку ў 1997 годзе.



1905aedab9bf2477edc068a355bba31a.jpg

Музей гісторыі беларускага кіно, размешчаны паміж гасцініцай “Мінск і Чырвоным касцёлам, у чэрвені адзначыўся дзвюма выставамі сацыяльнага гучання.

Першая, “Неа-Сармацкі партрэт, адлюстравала спробу выхаду ў сферы новых відаў творчасці аднаго з прадстаўнікоў папулярнага з 1990-х гадоў руху гістарычных рэканструкцый, клуба “Жалезны Воўк, створанага ў Наваполацку ў 1997 годзе.
Сябры клуба ўжо выпрабоўвалі сябе ў кіназдымках і тэатральных пастаноўках, не кажучы пра ўдзел у рыцарскіх фэстах. Нарэшце, прыцягнуўшы да дзейнасці клуба мастакоў, звярнуліся да выяўленчага мастацтва. У выніку нарадзіўся праект, у межах якога з 2003 года адбылася арганізацыя шэрагу выстаў, першасна натхнёных вобразнасцю і паэтыкай беларускага шляхецкага сармацкага партрэта XVI–XVIII стагоддзяў. У той знакамітай з’яве мастацкай культуры ўвасобіліся і генеалагічныя (сармацкія і рымскія) міфы, і рыцарскі этас, і арыенталізаваная эстэтыка побытавай моды, якая вызначала густы шляхты. Як і ўяўленні пра саслоўныя і сацыяльна-палітычныя вартасці, увасобленыя ў разнастайным наборы атрыбутаў.
Неасармацкі варыянт адрозны: ён найперш адбітак, сцэнічная рэканструкцыя ўяўленняў пра гістарычная мінулае і летапіс самога клуба, непасрэдных стылічна-кампазіцыйных паралеляў са старажытным мастацтвам небагата, а жывапіс адзначаны эклектычнасцю форм — ад рамантычнага рэалізму работ Юліі Хінтэманн (“Крысціна і Алаферн) да кубістычных рэмініцэнцый Андрэя Мікалаева. З’ява з катэгорыі “неа, жаданне з піетэтам глядзецца ў люстэрка гісторыі і папулярызаваць уласнае ёю захапленне. Выдадзены буклет да выставы, распрацавана канцэпцыя — хіба нехта будзе пярэчыць ператварэнню рыцарскіх фэстаў у святы розных відаў мастацтва і ў спалучэнні з паказам твораў жывапісу, рэканструкцый зброі, гістарычных дакументаў?
А з 19 чэрвеня ў той жа невялікай зале фотаэкспазіцыя прэзентуе праект сур’ёзнай грамадскай значнасці — фотаработы Ксеніі Авімавай з’яўляюцца часткай сацыяльнай акцыі “Тэатр у турме. Акцёраў, здымкі якіх можна ўбачыць у музеі, на сцэну тэатра прывяла калонія. А ідэя прыйшла са Швецыі: ужо некалькі гадоў Беларускі саюз жанчын разам з дэпартаментам выканання пакаранняў і шведскай грамадскай арганізацыяй “N-STUDIO праводзяць у месцах зняволення лекаванне пад знакам Таліі і Мельпамены.
Пачалося ўсё ў 2005 годзе з наведання жаночай папраўчай калоніі №4 акцёрам і рэжысёрам Каралеўскага акадэмічнага тэатра Стакгольма Іона Йонсана. Першы спектакль “Восем закаханых жанчын па п’есе француза Раберта Тама як кіраўнік трупы і рэжысёр рыхтаваў актор Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Аляксей Бычкоў.
На сцэну мінскага маладзёжнага тэатра эстрады свае пастаноўкі ў мінулым годзе прывозілі выканаўцы ўжо з дзвюх калоній — Віцебскай і Бабруйскай, — выклікаючы непадробнае захапленне публікі пранізлівай шчырасцю выканання роляў. Ніна Абухова, актрыса Віцебскага драматычнага тэатра, абіраючы акцёраў для сваёй пастаноўкі “Маленькага прынца Экзюперы, не памылілася ў эфекце ўздзеяння эмацыйна насычанай літаратуры на душы маладых зняволеных. Пераапрананне з турэмнай робы ў сцэнічны касцюм — як вяртанне да сапраўднага паўнакроўнага жыцця, выхад з незайздроснай ролі ў турме і спроба рэсацыялізацыі.
Зараз тэатральны праект ахоплівае 9 кропак на мапе краіны: дзесьці з’явіліся невялікія гурткі, дзесьці студыі, дзе зняволенным дапамагаюць адмыслоўцы з прафесійных тэатраў. Пра лёс праекта і апавядае аб’ектыў Авімавай.