Шчодры падарунак На дзень пісьменніка
Хто з актуальных беларускіх літаратараў неўзабаве стане мільянерам?
7 лютага ў Мінску сталі вядомыя імёны шасці фіналістаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца
Паводле апытання, якое напрыканцы 2011 года зладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў, 62% беларусаў увогуле не цікавяцца беларускай кнігай. Абсалютная большасць апытаных не змагла назваць ніводнага
сучаснага беларускага пісьменніка.
Хто з актуальных беларускіх літаратараў неўзабаве стане мільянерам?
7 лютага ў Мінску сталі вядомыя імёны шасці фіналістаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца
Паводле апытання, якое напрыканцы 2011 года зладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў, 62% беларусаў увогуле не цікавяцца беларускай кнігай. Абсалютная большасць апытаных не змагла назваць ніводнага
сучаснага беларускага пісьменніка.
У той жа час поспехі сучасных беларускіх празаікаў, кнігі якіх былі перакладзеныя і выдадзеныя ў Польшчы цягам апошніх гадоў, сведчаць пра значную цікавасць польскіх чытачоў і крытыкаў да беларускай
літаратуры. Так, у 2010 годзе ў шорт-ліст вроцлаўскай прэміі за найлепшую кнігу Сярэдняй Еўропы “Ангелус трапіў раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і яго цені
(выдавецтва Oficyna21). Сёлета шорт-лістэркай той жа прэміі стала Наталка Бабіна з раманам “Рыбін горад (выдавецтва Rebis). А кніга Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае
аблічча (выдавецтва Czarne) атрымала галоўную ўзнагароду. Як прызнаўся сябар журы “Ангелуса Анджэй Завада, Беларусь стала адкрыццём прэміі “Ангелус у
2011 годзе.
Калі беларускую кнігу адкрыюць для сябе беларусы?
Гэтым пытаннем задаліся заснавальнікі новай польска-беларускай літаратурнай прэміі, якую назвалі ў гонар культурнага дзеяча Ежы Гедройца, ураджэнца Мінску, шматгадовага рэдактара парыжскага часопіса
“Культура. З 2012 года прэмія будзе ўручацца штогод за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове ў папяровым варыянце або ў фармаце электроннай кнігі. Сёлета на
ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца 3 сакавіка, у Міжнародны дзень пісьменніка, галоўны пераможца атрымае галоўны прыз — 105 мільёнаў беларускіх рублёў.
Заснавальнікі прэміі — СБП і ПЭН з беларускага боку, а таксама Амбасада Польшчы ў Беларусі і Польскі інстытут у Мінску. Злучае чатыры ініцыятывы пяты элемент — польска-беларускае
прадпрыемства “Сомбелбанк, якое і прадставіць фінансавую падтрымку творцу-лідару. Таксама партнёры прэміі — польскія выдавецтвы і еўрапейскія дамы творчасці:
“суцяшальнымі прызамі для тых, хто не дацягне да ідэалу, стануць выхад кнігі ў Польшчы або творчы адпачынак.
Ініцыятарам заснавання такой узнагароды, як Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца, выступіў асабіста абасадар Польшчы Лешак Шарэпка. Ён прызнаўся, што пасля працы, пераапранаючыся ў швэдар ды джынсы,
зазірае інкогніта ў беларускія кнігарні і шукае там цікавыя кніжныя навінкі. Працуючы ў Маскве і Кіеве, дыпламат быў заўсёднікам кніжных развалаў. Аб’ём беларускага кніжнага рынку яго
непрыемна здзіўляе. Прэстыжная кніжная прэмія падштурхне развіццё беларускай кнігі і дапаможа перспектыўным аўтарам, перакананы спадар Шарэпка. “Галоўнае, каб прэмія мела традыцыю,
— заявіў ён падчас прэсавай канферэнцыі ў Беларускім ПЭН-цэнтры. Стварыць традыцыю для Літаратурнай прэміі Гедройца — адна з асноўных задачаў арганізацый-партнёраў.
Першая з традыцый — прэмія — будзе ўручацца выключна за мастацкую прозу. “Прызнаемся: паэзія ў сучасным свеце займае маргінальнае становішча, — абвясціў
спадар Шарэпка проста ў прысутнасці паэта Андрэя Хадановіча, які мужна вытрываў гэтую заяву. Другая запачаткаваная традыцыя — зважаць на літаратурную якасць выдаваных кніг, а не
прыналежнасць да якіх-кольвек творчых саюзаў. Гэта падкрэсліў Барыс Пятровіч, які звярнуў увагу прэсы на наяўнасць сярод гедройцаўскіх намінантаў “чаргінцоўца Андрэя
Федарэнкі.
Наступныя традыцыі вызначыць час.
У марах арганізатараў — стотысячныя наклады кніг сучасных беларускіх празаікаў. А пачынаць трэба з малага, упэўненыя прамоўтары літаратуры.
-----------------------------
Блог Кнігі
Кніга — галоўны герой Літаратурнай прэміі Гедройца. У блогу трывае спецыяльны праект — Людміла Рублеўская, Ганна Янкута, Павел Абрамовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Марыя Мартысевіч
выступаюць з рэцэнзіямі на кнігі лонг-ліста. Праект пакліканы адрадзіць увагу да літаратурнай крытыкі як да жанру і перанесці акцэнт з асобы пісьменніка на створаны ім тэкст. Рэцэнзіі, а таксама
навіны Літаратурнай прэміі Гедройца — у спецыяльным блогу: http://bellitaward.blogspot.com/