Топ-10 фільмаў пра Рым, да дня заснаваньня Вечнага горада

Калі Ромул у 753 годзе да нараджэньня Хрыста засноўваў паселішча, ён верагодна не мог уявіць, якая веліч чакае гэты горад. Уся гісторыя чалавецтва зьвязаная з Рымам. Імпэрыя, рэспубліка, хрысьціянства, адраджэньне. З гэтай нагоды склалі сьпіс з дзесяці лепшых стужак, у якіх сёньняшняя сталіца Італіі выступае на першы плян. Прыемнага прагляду!

Кадр аднаго з фільмаў з нашай падборкі

Кадр аднаго з фільмаў з нашай падборкі

Іншыя аўтарскія падборкі фільмаў шукайце тут.

Нумар 10. Юлі Цэзар (Julius Caesar). 1953

julius_caesar_1.jpg

Да спадчыны Рымскай Імпэрыі зьвяртаўся, вядома, і Ўільям Шэкспір. Менавіта экранізацыю яго п’есы паставіў легендарны рэжысэр Джозэф Леа Манкевіч. Гісторыя адбываецца на фоне Рымскага сэнату – месца сяброўства, сустрэчаў, але адначасова і месца здрады, зайздрасьці і злачынства.

У ролі Марка Антонія зьяўляецца Марлон Брандо, і гэтага амаль дастаткова, каб пачаць прагляд любога фільма. Стужка напоўненая веліччу, якая належыць рымскаму эпасу. Ад раскошных інтэр'ераў Сэнату да шумных вуліцаў тагачаснага Рыма Манкевіч стварае сьвет, які адчуваецца аднолькава выразна як гістарычным, так і непасрэдным. У любы момант у вашыя дзьверы можа пагрукацца цэнтурыён у сандалях, і вам прыйдзецца дастаць свой меч, альбо востры язык. Гледзячы ад таго, чым карыстаецеся больш адважна.

Нумар 9. Рым, адамкнёны горад (Roma città aperta). 1945

roma_citta_aperta_2.jpg

Легендарны фільм Рабэрта Расаліні пабачыў сьвет у першую мірную восень Італіі пасьля Мусаліні. Гэтае кіно ўзрушыць вас па поўнай. Рэжысэр нібы ходзіць (ці хутчэй бегае пад кулямі) з камэрай па горадзе і здымае дакументальны фільм. Сюжэтная лінія распавядае пра лідэра супраціву, які хаваецца ад нацыстаў.

Жыхары рымскага раёна блукаюць увесь час дзеяньня. Маладыя хлопцы рызыкуюць жыцьцём, каб увайсьці ў бойку з ворагам. Іх анёл-ахоўнік — каталіцкі сьвятар, які ўсімі магчымымі, а таксама немагчымымі спосабамі спрабуе выратаваць сяброў.

Фільм вельмі змрочны і цяжкі для ўспрыманьня праз рэалістычнасьць паказанага. Але як інакш бывае на вайне, асабліва калі змагаешся з фашызмам.

Нумар 8. Падзеньне Рымскай Імпэрыі (The Fall of the Roman Empire). 1964

the_fall_of_the_roman_empire_1.jpg

Стужка Энтані Мана з цудоўнай Сафі Ларэн у галоўнай ролі распавядае пра заняпад адной з самых магутных імпэрый у гісторыі чалавецтва. Грандыёзныя рэканструкцыі рымскай архітэктуры, веліч баявых дзеяньняў і заблытанасьць палітыкі Форума ствараюць незабыўнае ўражаньне. Яшчэ нядаўна Айчына дамінавала ва ўсім сьвеце, а заўтра яна будзе ляжаць у попеле.

«Падзеньне Рымскай Імпэрыі» зьяўляецца не толькі хронікай заняпаду Рыма, але і шчымлівым напамінам аб эфемернасьці ўлады і плыні часу, які нельга падкупіць ці арыштаваць у якасьці закладніка.

Фільм прасякнуты велізарным патасам, які адчуваецца як у дэкарацыях, так і ў дыялёгах. Зрэшты, ну а як інакш, калі на экране сочыш за такой эпічнай гісторыяй.

Нумар 7. Гладыятар (Gladiator). 2000

gladiator_4.jpg

У гэтым майстэрскім вяртаньні да жанру Пеплум мінулая эпоха сутыкаецца і зьліваюцца з кінематаграфічнымі прыёмамі ХХІ стагодзьдзя, у выніку чаго атрымліваецца грандыёзная гісторыя, якая пульсуе жыцьцём.

Вобраз гладыятара ў выкананьні Расэла Кроў стаў адным з самых культавых у сачаснай гісторыі кіно. Яго твар, з невымерным смуткам і рашучасьцю, якая можа скрушыць імпэрыю, стаў пазнавальным ва ўсім сьвеце. Хаакін Фэнікса грае адваротную ролю – рымскага чыноўніка, які марыць пра ўсю славу чалавечага існаваньня. Мы становімся сьведкамі ледзь прыхаванага псіхоза, які прапануе жахлівую выяву чалавека праз разбэшчвальныя абдымкі ўлады.

Рэжысэр Рыдлі Скот дастаткова нечакана вярнуў круху падзабыты жанр на шырокія экраны. А ў гэтым годзе нас чакае працяг выбітнай драмы!

Нумар 6. Салодкае жыцьцё (La dolce vita). 1960

la_dolce_vita_2.jpg

Гэты фільм — пераможца кінафэсту ў Канах. Фэдэрыка Фэліні здымаў яго на Віа Венэта — рымскай вуліцы начных клюбаў. Герой карціны — калумніст, журналіст Марчэла, які распавядае пра «салодкае жыцьцё» зьнікаючых арыстакратаў, другасных кіназорак, састарэлых плэйбояў і гандлярак.

Ролю стомленага чалавека, які марыць аднойчы зрабіць нешта вартае, але апынаецца ў пастцы пустога жыцьця, выканаў Марчэла Мастраяні. Дома яго чакае суіцыдальная нявеста, а па-за домам — яшчэ шмат іншых не-нявестаў. Асобна адзначым музыку Ніна Рота — кампазытара, які напісаў музычнае суправаджэньне ў тым ліку і да «Хроснага Бацькі», бадай што лепшага фільма ў гісторыі.

Герой Марчэла Мастраяні знаходзіцца ў пошуках матэрыялу, які прынясе яму супакой. У вялікай ступені аўтабіяграфічны фільм самога Фэліні.

Нумар 5. Мама Рома (Mamma Roma). 1962

mamma_roma.jpg

Шэдэўр, зьняты непаўторным П'ерам Паола Пазаліні, стаіць на асаблівай прыступцы італьянскага кінематографа праз шакавальны зьмест і шчымлівае адлюстраваньнем пасьляваеннага Рыма. У адрозьненьне ад рамантызаваных відаў, якія часьцей за ўсё асацыююцца з Вечным горадам, Рым Пазаліні — гэта сукупнасьць маргіналізаваных жыцьцяў і разьбітых мараў.

Вачыма Мамы Ромы, былой прастытуткі, якая шукае лепшага жыцьця для свайго сына, рэжысэр стварае гісторыю, якая ідэальна трапляе ў жанр італьянскага нэарэалізму.

Ганна Маньяні выглядае да такой ступені пераканаўча, што ў пэўны момант забываеш, што глядзіш мастацкі фільм, а не дакумэнтальнае кіно. Цёмнае, непрывабнае жыцьцё рымскіх падваротняў рэзка адрозьніваецца ад цэнтральных турыстычных плошчаў.

Нумар 4. Quo Vadis (Quo Vadis). 1951

quo_vadis_1.jpeg

Стужка Мэрвіна ЛеРоя зьяўляецца лепшай з вялікай колькасьці спробаў экранізацыі рамана Генрыка Сянкевіча. Упрыгожаны дзікай экстравагантнасьцю Рыма часоў імпэратара Нэрона, фільм уяўляе сабой ідэальнае спалучэньне рамантыкі, рэлігійнага абуджэньня і палітычных інтрыгаў сталіцы.

Робэрт Тэйлар, у ролі рымскага ваеннага камандзіра Марка Вініцыя, паказвае пакручасты шлях ад нахабнага жаўнера да чалавека, які цалкам зьмяняецца дзякуючы каханьню і духоўнаму навяртаньню.

Гледачы трапляюць у Рым перыяду заняпаду.

Нумар 3. Два Папы (The Two Popes). 2019

the_two_popes.jpg

Фільм рэжысэра Фэрнанда Мэйрэлеса бліскуча адлюстроўвае ключавы момант у найноўшай гісторыі Каталіцкага Касьцёла праз далікатнае дасьледваньне дзьвюх яго галоўных фігураў — Папы Бэнэдыкта XVI і кардынала Хорхе Бэрголіа, які пазьней быў абраны новым Папам Францішкам. Дзеяньне фільма разгортваецца на фоне прыгожа намаляванага Рыма і Ватыкана, і ён менш распавядае пра фізычны горад, а больш пра сымбалічную і гістарычную вагу, якую ён нясе як сэрца каталіцкага сьвету.

Энтані Хопкінс і Джонатан Прайс выконваюць вельмі глыбокія ролі Папы Бэнэдыкта XVI і кардынала Бэрголіа. У безьлічы шыкоўных дыялёгах гледачы знаёмяцца з узаемаадносінамі дваіх лідараў. Тое, што далейшыя погляды на будучыню Касьцёла былі дыямэтральна рознымі, паказвае кніга былога асабістага сакратара Бэнэдыкта XVI, якая пабачыла сьвет летась.

Папа Бэнэдыкт XVI паказаны як вобраз традыцыйнага, кансэрватыўнага сьвятара, а будучы Папа Францішак – як прыклад сьвежага ветру. Вядома, ёсьць вялікае пытаньне, ці не зьнясе сьвежы вецер усё тое, што будавалася напрацягу двух тысячаў гадоў. І ці дзьме ён насамрэч у правільны бок – пакажа гісторыя.

Нумар 2. Рымскія вакацыі (Roman Holiday). 1953

roman_holiday_1.jpg

Стужка, зьнятая легендарным Уільямам Уайлерам, — гэта цудоўная рамантычная камедыя. Галоўнае, што ёсьць у фільме — чароўны дуэт Одры Хёпбэрн і Грэгары Пэка, якія з кожным новым праглядам даруюць асалоду кінематаграфічным прыгодам сярод маляўнічых відаў Рыма.

Дагэтуль кадры, на якіх галоўныя героі на Веспе расьсякаюць вуліцы вечнага горада, зьяўляюцца неад’емным атрыбутам у кожнай сувэнірнай краме Рыма.

Рым зьяўляецца такім жа персанажам фільма, як героі Пэка і Хёпбэрн. Ад знакавых Гішпанскіх лесьвіцаў да велічнага Калізея. Уайлер па-майстэрску адлюстроўвае гістарычны шарм Рыма і вулічнае жыцьцё, прымушаючы гледачоў закахацца ў горад гэтак жа моцна, як і галоўныя героі фільма.

У сюжэце — прынцэса, якая прагне пабыць інкогніта, і журналіст, якому неабходныя сенсацыі. Але ў выніку становіцца неабходным нешта зусім іншае.

Нумар 1. Роварныя злодзеі (Ladri di biciclette). 1948

ladri_di_biciclette.png

Фільм Віторыа Дэ Сіка зноў запрашае на шпацыр па Рыму, які толькі-толькі ўздымаецца пасьля спусташальнай вайны. Адна справа здымаць эпахальныя стужкі пра Рымскую імпэрыю праз дзьве тысячы гадоў пасьля падзеяў, і зусім іншая – непасрэдна ў тых гістарычных дэкарацыях, якія яшчэ дыхалі подыхам Мусаліні, і спрабавалі на смак новыя дэмакратычныя парадкі.

Рым паўстае не як легендарны горад глядыятараў і імпэратараў, а як суровы пейзаж эканамічнага адчаю і сацыяльнай барацьбы. Праз простую, але вельмі хвалюючую гісторыю пра бацьку і яго сына ў пошуках скрадзенага ровара — жыцьцёва неабходнага сродка да існаваньня — фільм выразна выказвае чалавечую годнасьць і адчай.

Дэ Сіка абірае не прафэсійных актораў на галоўныя ролі, і гэта дадае сырой шчырай сапраўднасьці. Мы такія, якія ёсьць, і мы жывем на экране менавіта сваё жыцьцё.

Прыемнага прагляду!