УКЛЮЧАНЫЯ: тэатр жанчын падчас сацыяльных зменаў
WKLUCZONE / УКЛЮЧАНЫЯ / ВКЛЮЧЕННЫЕ
«Уключаныя» — гэта першая польска-беларуская тэатральная майстроўня, якая даследуе феміністычную тэматыку ў Беларусі. Яна прысвечаная жанчынам, іх гісторыям і, натуральна, — тэатру.
Майстроўня складаецца з дзвюх узаемадапаўняльных частак:— акторскага майстар-класу Марты Стшалкі з тэатру “Бюро падарожжаў”, — кансультацый, вэбінараў, тэатральных эскізаў і пітчынгаў у кастрыніку 2020 г.
Да майстроўні можна далучыцца, даслаўшы запоўненую анкету з кароткім апісаннем тэатральнага праекту, ідэі на спектакль ці перфарматыўную акцыю на жаночую тэматыку. Нам важная аўтарская ідэя. Чакаем заявак ад акторак, аўтарак тэатральных тэкстаў і ад энтузіястак тэатру. Запрашаем да ўдзелу і мужчын, якім блізкая жаночая тэматыка.
Колькасць удзельні_ц — 12 асобаў. Удзел бясплатны. Адзін праект можа быць заяўлены ад 2 асобаў — у 2 індывідуальных анкетах з пазнакай, якую ролю кожная асоба адыграла пры рэалізацыі праекту.
Расклад:Тэатральны пітчынг анлайн (першы рабочы) | 15 верасня 2020Тэатральная майстроўня “Ўключаныя” | 10-13 кастрычніка 2020Тэатральны пітчынг анлайн | 13 кастрычніка 2020„КАБЕТАСТАН — тэатр у закрытых прасторах”, вэбінар Агнешкі Брэслер | 20 кастрычніка 2020
Для ўдзелу ў праекце запоўніце анкету https://forms.gle/GV5m2FJ5PNq2g3Kq5 Дэдлайн падачы заявак — 20 жніўня 2020
Свае пытанні наконт праекта вы можаце дасылаць на e-mail: wkluczone@gmail.com
Тэксты для чытання: - № 30 часопіса pARTisan аб польскім тэатры- № 34 PARTISANKI, спецыяльны выпуск pARTisan- Зборнік паэзіі для тэатральнай феміністкі. Польская і беларуская жаночая паэзія. Спецыяльны збор тэкстаў, падрыхтаваны для майстроўні “Уключаныя” (PDF)
Кнігі: “Дзённік чумнога года” Даніэля Дэфо“Чума” Альбера Камю“Каханне падчас халеры” Габрыэля Гарсія Маркеса
Фільм: “Чума” (La peste) Луіса Пуэнса (1992)
***
У фокусе праекта — гісторыя польскага авангарднага тэатру і польскай феміністычнай паэзіі; аналіз сітуацыі жанчын пасля акцыі „не баюся сказаць”, якая адбылася ў Беларусі ў 2016 г., за паўгода да #metoo; вершы беларускіх паэтак і класікаў сусветнай літаратуры, якіх варта згадаць у часы Covid-19; фемінізм у часы пандэміі і штодзённасць жанчын.
Мы хочам стварыць умовы для з’яўлення новых ідэй тэатральных праектаў, для якіх важна прыняцце жыцця, жаночая вітальнасць, шчырасць, гумар, гратэск і ўзаемнае прызнанне.
Мы хочам працаваць не толькі з гісторыямі выключаных ці грамадска стыгматызаваных жанчын, бяздомных жанчын, якіх гвалцяць, забіваюць, якія маюць залежнасьці, не толькі з гісторыямі сэксуальных работніц альбо непаўнаспраўных жанчын, замкнёных у сваіх дамах з сям’ёй ці з агрэсарам… Нам таксама важна распавесьці пра тое, што прыдарылася нашым прабабкам, бабкам і маткам, што прыдарылася нам самім.
І асабліва важнай нам здаецца спроба распавесці пра сілу жанчын, пра пераадоленне партыярхату і пра нашыя мары. Мы вялікая і моцная частка грамадства, якое б не існавала бяз нас — уключаных.
Паводле прэс-рэліза