Маладыя дзеячы культуры і медыя запісалі відэазаяву аб пераломным моманце для беларусаў
Маладыя беларускія дзеячы культуры і медыя ў асобе спявачкі Леры Яскевіч, саліста гурта «Петля Пристрастия» Ільі Чарапко-Самахвалава, удзельнікаў гуртоў Intelligency, AKUTE, тэлевядучай Каці Пытлевай, блогера Андрэя Бонда, журналіста Дзмітрыя Безкаравайнага, спявачкі Palina і многіх іншых запісалі відэаролік пра нас саміх. Пра беларусаў ад саміх беларусаў.
Выхад відэароліка адбыўся дзякуючы групавой ініцыятыве творчай інтэлігенцыі і самаарганізацыі ў рамках суполкі «КультПратэст». У ім артысты і медыяперсоны разважаюць аб пераломным моманце для беларусаў.
«За гады незалежнасці мы выраслі, сталі мацнейшымі, і сёння мы - гэта ўжо іншая нацыя. Гэты ролік матывуе ў чарговы раз успомніць, хто ж мы ёсць такія — беларусы», — тлумачаць удзельнікі здымак.
Па словах стваральнікаў відэароліка, гэта спроба зрабіць заяву ад усяго незалежнага беларускага медыя і культурнага асяроддзя, якое сёння выступае з адзіным меркаваннем.
У здымках відэазаявы ўдзельнічалі: - спявачка Лера Яскевіч- Ілья Чарапко-Самахвалаў (гурт "Петля Пристрастия") - тэлевядучая Каця Пытлева- журналіст Дзмітрый Безкаравайны- музыка Пеця Клюеў- гурт Intelligency - Раман Жыгараў і Vicky Fates (гурт AKUTE)- блогер Андрэй Бонд- спявачка Palina- Павел Казлоў (гурт Molchat Doma)- паэт і аўтар Мікіта Найдзёнаў - рэжысёрка і акцёрка Паліна Дабравольская- спявачка Ліза Ліса- Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі (гурт "Разбiтае Cэрца Пацана")- Анастасія Шпакоўская (гурт Naka)- Яраслаў Таміла (гурт Panska Moc)- Ігар Латушка (гурт Glitchhh)- Мікіта Бубашкін (гурт Groove Dealers)
Паводле прэс-рэліза