Глядзіце шоу, дзе айчынныя селебрыці мераюцца ведамі пра Беларусь

Вы таксама можаце паўдзельнічаць і атрымаць прыз.


У сеціве з’явілася новае інтэлектуальна-забаўляльнае шоу, дзе беларускія комікі і артысты адказваюць на пытанні і заданні, звязаныя з Беларуссю. А той, хто прайграе, выконвае заданне пераможцы.А вы можаце атрымаць прызы! Глядзіце да канца, адказвайце вядоўцу ў каментарах і атрымлівайце магчымасць выйграць спецыяльную цішотку!
У першым выпуску змагаюцца стэндап-комік Яўген Буракевіч і музыка Пётр Клюеў.


Робіць шоу грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай».
Паводле прэс-рэліза