
Здымкі фільма доўжыліся тры гады, а ў Львоўскай вобласьці спэцыяльна для гэтага пабудавалі сярэднявечны горад Холм.
Галоўную ролю ў стужцы «Кароль Даніла» выканаў Сяргей Ярмашэнка, каскадзёр і акцёр з Запарожжа. Акрамя караля Данілы ў стужцы яшчэ больш за дваццаць дзеючых асоб, кожная з якіх мае сваю гісторыю.
Для стварэння фільма Тарас Хіміч прыцягнуў уласныя сродкі і грошы ад прыватных інвестараў. Нязначную частку фінансавання аўтары атрымалі ад Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і Львоўскага кінацэнтра.
Пасля завяршэння пракату «Караля Данілы» каманда плануе здымаць пра Даніла Галіцкага серыял.

Фота з са старонкі фільна ў сацсетках
Перыяд княжання Данілы Галіцкага (1205 — 1264) быў часам найбольшага эканамічна-культурнага ўздыму і палітычнага ўзмацнення Галіцка-Валынскай дзяржавы. Мяжа княства праходзіла па Карпатах, Дняпры і Дунаі, пры ім яно стала адной з найбуйнейшых дзяржаў у Еўропе.
Сын Данілы Шварн быў жанаты з дачкой Міндоўга, а другі сын — Раман — атрымаў у спадчыну ад Міндоўга Навагародскае, Ваўкавыскае і Слонімскае княствы. Сам Даніла Галіцкі канфліктаваў з літоўскімі князямі Міндоўгам і Войшалкам.

Фота з са старонкі фільна ў сацсетках
www.svaboda.org