Украіна ўшаноўвае памяць ахвяраў Галадамору

У суботу, 24 лістапада ва Украіне адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Галадамору — мільёнаў загінулых у выніку штучнага голаду сялян савецкай Украіны, знішчаных сталінскім рэжымам у 1932-1933 гадах.

REUTERS

REUTERS


Галадамор быў цалкам свядомай палітыкай Сталіна ў дачыненні да ўкраінскага сялянства, актам прымусу і запалохвання, адказам на непадпарадкаванне і супраціў украінцаў палітыцы гвалтоўнай калектывізацыі. Па дадзеных Інстытута дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя Птухі, страты насельніцтва ў Украіне з-за звышсмяротнасці падчас Галадамору ў 1930-х гадах складалі 3,9 мільёна чалавек.


На працягу дзесяцігоддзяў тэма Галадамору была табуяванай. Пакуль існаваў камуністычны рэжым, нават казаць пра голад 1932-1933 гадоў было строга забаронена. Толькі 28 лістапада 2006 Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон "Аб Галадаморы 1932-1933 гадоў ва Украіне", згодна з якім Галадамор быў прызнаны генацыдам украінскага народа. Згодна з украінскім заканадаўствам "публічнае адмаўленне Галадамору 1932 -1933 гадоў ва Украіне прызнаецца здзекам над памяццю мільёнаў ахвяраў Галадамору, пакоры вартасці ўкраінскага народа і з'яўляецца проціпраўным".
За восем гадоў у Украіне на траціну павялічылася колькасць грамадзян, якія прызнаюць Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам.
unian.net