Расійскі карабель пратараніў буксір ВМС Украіны

З прычыны тарана ў украінскага буксіра пашкодзіўся галоўны рухавік, абшыўка і агароджы, таксама страчаны выратавальны плыт.

uanova.net

uanova.net

25 лістапада два малых браняваных артылерыйскіх катэры і рэйдавы буксір ВМС УСУ планава пераходзілі з порта Адэсы да порта ў Марыупалі. Аб гэтым пераходзе загаддзя праінфармавалі згодна з міжнароднымі нормамі бяспекі суднаходства, заявілі ў ВМС.
«Аднак ... памежныя караблі РФ ажыццявілі адкрыта агрэсіўныя дзеянні супраць караблёў ВМС УС Украіны. Пагранічны карабель «Дон» здзейсніў таран нашага рэйдавага буксіра. Дыспетчарская служба акупантаў адмаўляецца забяспечыць права свабоды суднаходства, гарантаванае міжнароднымі дамовамі», — паведаміла камандаванне ваенна-марскіх сіл. З прычыны тарана ў украінскага буксіра пашкодзіўся галоўны рухавік, абшыўка і агароджы, таксама страчаны выратавальны плыток. Адзначым, у канцы ліпеня Расія павялічыла сваю актыўнасць у Азоўскім моры і пачала затрымліваць замежныя караблі пры праходзе Керчанскага праліва.
25 кастрычніка Еўрапарламент ухваліў праект рэзалюцыі, якая прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць Расіі ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў Азоўскім моры. Акрамя таго, праект прапануе прызначыць спецпасланніка па Крыме і Данбасу, які будзе займацца станам спраў у рэгіёне.
ФСБ Расіі ўжо пракаментавала сітуацыю: паводле яе, украінскія караблі незаконна перасяклі расійскую мяжу
unian.net