У Кіеве на арцы Дружбы народаў утварылася расколіна
На арцы Дружбы народаў у Кіеве актывісты намалявалі расколіну ў знак салідарнасці з тымі ўкраінцамі, якія знаходзяцца ў расійскіх турмах.

Фота Кацярыны Бутко, bbc.com
Гэты праект рэалізавалі некалькі грамадскіх арганізацый. Паводле інфармацыі адной з актывістак Аляксандры Матвійчук, расколіну намалявалі менавіта ў Дзень памяці ахвяраў Галадамору, што вельмі сімлвалічна.
«Заўважце, што мы ніякім чынам не ставім пад сумнеў культурную і гістарычную каштоўнасць помніка арка Дружбы народаў і не прымаем любыя магчымыя спекуляцыі з гэтай нагоды», — адзначаюць актывісты.
Па словах Аляксандры, усе дазволы на гэтую акцыю яны атрымалі.
«У сувязі з вайной, якая працягваецца на ўсходзе Украіны, акупацыяй Крыма, незаконным утрыманнем украінскіх грамадзянаў па палітычных матывах Расіяй, мы выступаем з гэтай заявай, падпісваючы яе «расколінай дружбы» на сімвалічнай славутасці — арцы Дружбы народаў».
bbc.com