Беларусь — у дзясятцы найгоршых краін для працоўных

Дзве новыя краіны ўвайшлі ў спіс дзесяці найгоршых краін для працоўных — Беларусь і М'янма. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі падчас складання штогадовага Глабальнага індэкса правоў Міжнароднай канферэнцыі прафсаюзаў (ITUC).

Фота foreignpolicy.com

Фота foreignpolicy.com

У дзясятку краін з найгоршым паказчыкам для працоўных у 2021 годзе ўваходзяць Бангладэш, Беларусь, Бразілія, Калумбія, Егіпет, Гандурас, Малайзія, Філіпіны, Турцыя і Зімбабвэ.

«Урады і працадаўцы выкарыстоўвалі пандэмію для эксплуатацыі людзей, ад якіх залежыць свет, — узмацнялі сачэнне, парушалі пагадненні, звальнялі рабочых, блакавалі і запалохвалі прафсаюзы, звярталіся да гвалту і забойстваў», — адзначаецца ў справаздачы Міжнароднай канферэнцыі прафсаюзаў.

2021 год — гэта год, калі дэмакратыя была зноў атакаваная, паколькі колькасць краін, якія перашкаджалі рэгістрацыі прафсаюзаў, павялічылася з 89 у 2020 годзе да 109, а колькасць краін, дзе свабода слова і сходаў была адпрэчаная або абмежаваная, павялічылася з 56 у 2020 да 64 у гэтым годзе.

Рэйтынгі Бельгіі, Канады, Сальвадора, Гаіці, Венгрыі, Іарданіі, Малайзіі, М'янмы і Славакіі пагоршыліся ў 2021 годзе. Рэйтынг М'янмы пагоршыўся да катэгорыі 5+: адсутнасць гарантый правоў з-за парушэнні вяршэнства закона.

Восьмае выданне Глабальнага індэкса па правах Міжнароднай канферэнцыі прафсаюзаў ацэньвае 149 краін па ступені захавання правоў працоўных. Асноўныя высновы ўключаюць:

  • 87% краін парушылі права на страйк.
  • 79% краін парушылі права на вядзенне калектыўных перамоў.
  • 74% краін пазбавілі працоўных права ствараць прафсаюзы і ўступаць у іх.
  • Колькасць краін, якія перашкаджалі рэгістрацыі прафсаюзаў, павялічылася з 89 у 2020 годзе да 109 у 2021 годзе.
  • Дзве новыя краіны ўвайшлі ў спіс дзесяці найгоршых краін для працоўных — Беларусь і М'янма.
  • Колькасць краін, што адмаўляюць ці абмяжоўваюць свабоду слова, павялічылася з 56 у 2020 годзе да 64 ў 2021 годзе.
  • Працоўныя падвяргаліся гвалту ў 45 краінах.
  • Працоўныя не мелі доступу да правасуддзя або мелі абмежаваны доступ да яго ў 65% краін.
  • Працоўныя падвяргаліся адвольным арыштам і затрыманням у 68 краінах.
  • Прафсаюзныя актывісты былі забітыя ў шасці краінах: Бразіліі, Калумбіі, Гватэмале, М'янме, Нігерыі і Філіпінах.