Чарнобыльскі шлях – праз металашукальнікі і “ігнор” БНФ
Чарнобыльскі шлях – 2010, нягледзячы на жаданне арганізатараў правесці яго як жалобнае мерапрыемства, адбыўся на пазітыўнай хвалі. Удзельнікі шэсця не змаглі цалкам адмовіцца ад піяру палітычных арганізацый і партый. “Правакатары (па вызначэнні кіраўніцтва “Маладога Фронту) з ліку анархістаў і прадстаўнікоў ЛГТБ-супольнасці на акцыю не прыйшлі.
Чарнобыльскі шлях – 2010, нягледзячы на жаданне арганізатараў правесці яго як жалобнае мерапрыемства, адбыўся на пазітыўнай хвалі. Удзельнікі шэсця не змаглі цалкам адмовіцца ад
піяру палітычных арганізацый і партый. “Правакатары (па вызначэнні кіраўніцтва “Маладога Фронту) з ліку анархістаў і прадстаўнікоў ЛГТБ-супольнасці на акцыю не
прыйшлі.
Асаблівасці сёлетняга традыцыйнага мерапрыемства: моладзевы склад яе ўдзельнікаў, выхад партыі БНФ з ліку арганізатараў, а таксама асабісты дагляд удзельнікаў і пропуск праз металашукальнікі да месца
збору каля Акадэміі навук.
Акцыя на піку сваёй актыўнасці – выхад калоны на маршрут да капліцы -- сабрала каля тысячы чалавек. Можна з упэўненасцю сказаць, што калі б рашэнне аб правядзенні шляху апазіцыя прыняла
супольна і супольна ж яго рыхтавала, людзей было б значна больш. А так, хаця і з адрознай матывацыі, на шлях не выйшла частка як “старой, так і
“маладой апазіцыі.
На пачатку на адмыслова ачэпленай пляцоўцы было нешматлюдна. Смялейшыя праходзілі праз металашукальнікі, іншыя тоўпіліся каля ачаплення, не жадаючы падвяргацца асабістаму дагляду. Прадстаўнік
прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак патлумачыў, што такая сістэма бяспекі цяпер будзе прымяняцца на ўсіх масавых акцыях сталіцы, незалежна ад іх палітычнай скіраванасці. На колькі яна
эфектыўная ён адказаць не змог, заўважыў толькі: “Час пакажа, не прасіце ад мяне ацэначных характарыстык. Аператыўнай інфармацыі аб магчымых правакацыях і
“хуліганскіх дзеяннях (аб чым папярэджвалі на Дзень волі) у часе Чарнобыльскага шляху міліцыя не мела.
Фармальна акцыю ўладаў з выстаўленнем ачаплення, абавязковы праход праз металашукальнікі крытыкаваць як бы не выпадае: як бы дзеля бяспекі людзей. Але калі ж гэта, на якіх акцыях
сілавікі хваляваліся аб той бяспецы. Шэрагі амапаўцаў, збіццё дубінкамі дэманстрантаў, арышты актывістаў, аўтазакі – куды больш тыповая з’ява ў беларускіх рэаліях. Выглядае на тое,
што ўлады вынайшлі яшчэ адзін спосаб кантролю за мерапрыемствамі апазіцыі, спосаб звужэння тэрыторыі іх правядзення, спосаб дрэсіроўкі нязгодных. Гэткая наглядная карцінка рэзервацыі. Многія з
прысутных палічылі для сябе за абразу добраахвотна ісці ў загон. Спосаб жа адзіна эфектыўнага супраціву ціску таксама даўно вядомы -- гэта масавасць мерапрыемства.
Праз паўгадзіны на месцы збору сабралася каля сямісот чалавек. Арганізатарам было забаронена прыносіць прафесійную гукаўзмацняльную апаратуру і кароткія прамовы змаглі пачуць толькі тыя, хто
адмыслова падыходзіў да выступоўцаў.
З грамадскіх дзеячаў у мерапрыемстве ўдзел прымаў адзін з ініцыятараў першага Чарнобыльскага шляху, мастак Аляксей Марачкін. З палітычнага кіраўніцтва апазіцыйных структур на акцыі
прысутнічалі старшыня руху “За Свабоду Аляксандр Мілінкевіч, сустарашыні аргкамітэта па стварэнню БХД, старшыня аргкамітэту па стварэнню БСДП (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч,
лідэр “Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, былы старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі ды інш. Цяперашні кіраўнік БНФ таксама быў заўважаны каля Акадэміі, нягледзячы на тое, што абяцаў
на Чарнобыльскі шлях не ісці. Кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі агучыла заклік аб пачатку нацыянальнай кампаніі па абароне беларусаў ад вымірання. Праўда мала хто з удзельнікаў
зразумеў у чым цымус гэтай кампаніі і што канкрэтна яна будзе ўяўляць.
Прыкладна праз гадзіну ад пачатку заяўленай акцыі людзі пайшлі шэсцем да Чарнобыльскай капліцы, што месціцца ў раёне плошчы Бангалор. Ніякіх эксцэсаў па дарозе не было – міліцыя загадзя
спыняла рух транспарту на перакрыжаваннях, каб удзельнікі шэсця маглі перайсці дарогу, амапаўцы паводзілі сябе карэктна, прэс-афіцэры хоць і асцярожна, але ўсё ж адказвалі на пытанні журналістаў.
Зрэшты, ніхто з удзельнікаў не спрабаваў выйсці за акрэслены і ўзгоднены з Мінгарвыканкамам маршрут, ды распаліць жарсці супраціву.
Завяршыўся Чарнобыльскі шлях супольнай малітвай каля Чарнобыльскай капліцы, ускладаннем кветак і свечак да памятнага знаку.
----------------------------------------------------------------------------
Фота Насці Машчавай