«Джэнтльменскі» набор беларускай палітыкі
Шаноўныя чытачы, дазвольце павіншаваць вас з заканчэннем «лібералізацыі». На змену зацішшу зноў прыйшлі арышты, ператрусы і затрыманні.
За два тыдні лютага былі разагнаныя мітынгі ў падтрымку польскай меншасці, затрыманыя дзесяткі чалавек. Кіраўніца непрызнанага Саюза палякаў Анжаліка Борыс атрымала штраф, а на рэдактарку
незарэгістраванай газеты «Glos znad Niemna na uchodzstwie» Ірэну Валюсь быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.
Шаноўныя чытачы, дазвольце павіншаваць вас з заканчэннем «лібералізацыі». На змену зацішшу зноў прыйшлі арышты, ператрусы і затрыманні.
За два тыдні лютага былі разагнаныя мітынгі ў падтрымку польскай меншасці, затрыманыя дзесяткі чалавек. Кіраўніца непрызнанага Саюза палякаў Анжаліка Борыс атрымала штраф, а на рэдактарку
незарэгістраванай газеты «Glos znad Niemna na uchodzstwie» Ірэну Валюсь быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.
Затым у Мінску разагналі штогадовую «акцыю любові» незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога Фронту». Між іншым, кіраўніцтва арганізацыі планавала ў гэты дзень
ціха-мірна ўручыць прэміі «Люблю Беларусь», але кіраўніцтва гатэлю «Кроўн Плаза» адмовіла ў арэндзе памяшкання, і моладзь выйшла на вуліцу, як і ў папярэднія гады.
У выніку на плошчы Свабоды ў Мінску спецназ някепска паразмяўся, не выбіраючы каго — дзяўчат ці хлопцаў — груба валачы па асфальце ў аўтобус. Праз колькі гадзін усіх затрыманых
(больш за два дзесяткі чалавек) адпусцілі без складання пратаколаў. Гэтак жа жорстка была разагнаная традыцыйная акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі на Кастрычніцкай плошчы.
І як бяльмо на воку ва ўсіх гэтых падзеях журналісты. Здымаюць, пішуць, спрабуюць паказаць нам з вамі, нашым суседзям, што Беларусь — гэта не толькі блакітныя азёры. Таму за кожным здымаючым
журналістам на вулічных акцыях ходзіць каманда з дзябёлых мужыкоў, якія кідаюцца на фотаапараты, камеры, перашкаджаюць працаваць, а калі трэба, то і наўпрост параяць «не
высоўвацца». Пасля акцыі салідарнасці 16 лютага па сеціве разышоўся фотаздымак, на якім бравыя хлопцы ў цывільным душаць фатографа Associated Press Сяргея Грыца. Фатографа «Нашай
нівы» Юлію Дарашкевіч, нягледзячы на наяўнасць службовага пасведчання, завезлі ў пастарунак. «За сумленную працу», як выказаўся калега. Міліцыя на ўсе скаргі на такое
беззаконне дае няўцямныя адказы. А чыноўнікі з вышэйшых эшалонаў улады расказваюць пра тое, што СМІ шукаюць «клубнічку» ды «жаўцізну», гавораць, што палітычныя
кампаніі разглядаюць як «праверку сродкаў масавай інфармацыі на маральнасць і прафесіяналізм». І ні слова пра арышт супрацоўніка «Белсату» Івана Шульгі, пра
перашкоды, якія робяцца ў працы журналістам недзяржаўных СМІ.
Ці азначаюць усе гэтыя падзеі, што дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам капец — невядома. ЕС — далёка, і яго чыноўнікам нешта з беларускага кантэксту не бачна, а нешта і не хочацца
бачыць. Адрэагаваць на падзеі прымусіў канфлікт з польскай меншасцю, што перасягнуў межы Беларусі. Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк прызнаў, што ў Беларусі «парушэнні правоў чалавека не
датычаць толькі польскай меншасці». Палітык заявіў, што бачыць два варыянты развіцця сітуацыі ў дачыненнях з Беларуссю: першы — афіцыйны Мінск адмовіцца ад палітыкі пераследу
прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і дэмакратычных арганізацыяў, і тады будзе мець магчымасць надалей браць удзел у разнастайных праграмах ЕС. Другі — далейшы рост напружанасці і вяртанне
да санкцыяў, у тым ліку візавых і эканамічных.
Таксама была агучаная заява Высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі, віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі Кэтрын Эштан аб сітуацыі з Саюзам палякаў на Беларусі, у якой
яна падкрэсліла, што ўмовай поспеху двухбаковых адносін з’яўляюцца крокі ўладаў Беларусі ў бок дэмакратызацыі і выканання правоў чалавека. Да слова, на 26–27 лютага ў Беларусь
запланаваны візіт дэлегацыі дэпутатаў Еўрапейскага парламента, якія правядуць кансультацыі наконт фармату ўдзелу Беларусі ў парламенцкім вымярэнні «Усходняга партнёрства»
(Еўранест).
Па логіцы, таптанне правоў суайчыннікаў мусіла б выклікаць рэзананс у грамадстве, але ўсе маўчаць. І справа не столькі ў манаполіі дзяржаўных СМІ — цяпер не тыя часы, калі было складана
здабыць інфармацыю. Проста зручна адседжвацца на сваіх прыгрэтых месцах, не рызыкаваць і не высоўвацца. А пра зняважаны гонар і бяспраўе ўспамінаць толькі тады, калі самога працягнуць па
асфальце.