Лаўроў разлічвае дамагчыся падзелу Украіны з дапамогай Францыі і Германіі
Кіраўнік МЗС Расіі заявіў, што будзе пераконваць еўрапейскіх калег прымусіць Кіеў да канстытуцыйнай рэформы.
Сяргей Лаўроў забыўся пра свае снежаньскія словы і зноў мудрагеліста патрабуе федэралізацыі Украіны. Кіраўнік МЗС Расіі заявіў, што падчас сустрэч у «нармандскім
фармаце» будзе абмяркоўвацца як спыненне агню па лініях размежавання, гэтак і прапановы Расіі па «федэралізацыі» або «аўтанамізацыі» Украіны.
На сваёй прэс-канферэнцыі Лаўроў заявіў, што прычынай крызісу ва Украіне з'яўляецца не расійская агрэсія, доказаў якой, па яго словах, ён да гэтага часу не атрымліваў, а розніца ў
поглядах «нацыяналістычнага» Захаду і выдуманага Расіяй «Паўднёвага Усходу». Пад «Паўднёвым Усходам» у Расіі разумеюць шэраг абласцей паўднёвай і
ўсходняй Украіны нават насуперак таму, што самаабвешчанымі рэспублікамі з'яўляюцца толькі трэць тэрыторый дзвюх усходніх абласцей — Данецкай і Луганскай.
Паводле яго слоў, «сістэмная задача» для Расіі — правядзенне канстытуцыйнай рэформы ва Украіне, перадае ТАСС.
«Гэта таксама будзе абмяркоўвацца ў Берліне — неабходнасць прыняцця ў Кіеве палітычнага рашэння падтрымаць такі падыход», - заявіў Лаўроў, дадаўшы, што
канстытуцыйная рэформа «заматываецца» украінскімі ўладамі.
«Нават згадка слоў «федэралізацыя», «аўтанамізацыя», «дэцэнтралізацыя» ўжо становяцца з пункту гледжання кіеўскіх уладаў
непрыстойнымі», — паскардзіўся Лаўроў, забыўшыся, што рэформа дэцэнтралізацыі ва Украіне стартавала і з боку кіеўскіх уладаў згадваецца рэгулярна.
Больш за тое, Лаўроў выказаў неразуменне, чаму Украіна наогул павінна быць унітарнай дзяржавай, нягледзячы на інтарэсы «рускіх» у ёй.
«А Украіна павінна быць чамусьці унітарнай дзяржавай, незалежна ад таго, якія там інтарэсы ў рускіх, у венграў, румын і іншых нацыянальнасцяў, якія засяляюць Украіну»,
— абурыўся Лаўроў.
Згодна з бачаннем Лаўрова, патрабаваная Расіяй рэформа можа памірыць «нацыяналістычна настроены Захад, Цэнтр і Паўднёвы Усход, у якіх героі розныя».
Хоць кіраўнік МЗС Расіі стаў асцярожней з тэрмінамі і больш не патрабуе публічна федэратыўнага ладу Украіны, пра што Лаўроў і іншыя першыя асобы РФ неаднаразова згадвалі ў сакавіку 2014 года,
пад канстытуцыйнай рэформай фактычна разумеецца раскол унітарнай формы дзяржаўнага ладу з перадачай значных, у тым ліку і блакавальных для знешнепалітычных рашэнняў краіны, паўнамоцтваў усходнім
абласцям Украіны.
Толькі ў снежні 2014 Лаўроў адмаўляўся ад сваіх слоў і заяўляў, што Расія не прапануе федэралізацыі Украіны.
zn.ua